Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Ліпень

  • 28 ліпеня
    Напярэдадні Дня чыгуначніка Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2017 года

    Галіновае спаборніцтва сярод працоўных калектываў арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ праводзіцца з мэтай стымулявання вынікаў працы, максімальнага выканання прагнозных і планавых паказчыкаў, забеспячэння бяспекі руху і аховы працы.

    Па выніках галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2017 года сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі пераможцам прызнаны калектыў Магілёўскага аддзялення БЧ, другога месца ўдастоена Мінскае аддзяленне, трэцяе месца прысуджана Гомельскаму аддзяленню дарогі.

    Сярод унітарных прадпрыемстваў першае месца ў галіновым спаборніцтве заняў калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі, 2 месца — калектыў УП «Белжэлдорснаб», 3 месца — калектыў РУП «Дорвадаканал».

    Чытаць далей…
  • 27 ліпеня
    Бясплатны Wi-Fi на вакзалах Беларускай чыгункі даступны для абанентаў любых мабільных аператараў

    Беларуская чыгунка пачала прамысловую эксплуатацыю паслугі бясплатнага бесправаднога Інтэрнэту. Па замове БЧ кампанія МТС разгарнула зоны Wi-Fi на ўсіх 19 чыгуначных вакзалах краіны: у цэлым у залах чакання і холах, а таксама ў пакоях адпачынку ў Мінску і Брэсце ўсталявалі 103 пункты доступу. Сумесны маштабны праект закліканы пашырыць спіс дадатковых сэрвісаў для пасажыраў, павысіць турыстычную прывабнасць Беларусі.

    «Адна з адметных асаблівасцей у нас — любы іншаземец зможа атрымаць доступ да Wi-Fi, прайшоўшы аўтарызацыю. Для гэтага няма неабходнасці набываць сім-карту беларускага аператара. Гэта было адным з умоў праекта, каб Wi-Fi быў даступны абанентам любога аператара», — растлумачыў намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандр Казачок.

    Больш за два тыдні тэхналогію тэставалі, працы завяршыліся, і цяпер наведвальнікі чыгуначных вакзалаў могуць камфортна карыстацца бясплатным Інтэрнэтам: абменьвацца паведамленнямі ў мессенджер, чытаць навіны ці слухаць музыку. За гэты час больш за 17 тысяч чалавек ужо скарысталіся грамадскім Wi-Fi на вакзалах. Пакуль больш актыўна за ўсё тэхналогію выкарыстоўваюць у Мінску, Гомелі і Віцебску.

    Чытаць далей…
  • 27 ліпеня
    Пераможцаў фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка» узнагародзілі на Беларускай чыгунцы

    Напярэдадні Дня чыгуначніка 27 ліпеня ва Упраўленні Беларускай чыгункі ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка», прысвечанага 155-годдзю Беларускай чыгункі.

    Ён праводзіўся па чатырох намінацыях: «Беларусь ты мая сінявокая…», «Гісторыя і традыцыі», «Мы славім цябе — чалавек працы!», «Беларуская чыгунка. З стагоддзя XIX — ў стагоддзе XXI».

    Усяго на конкурс было даслана каля 200 работ. Праявіць свае магчымасці маглі як аматары фотасправы, так і прафесіяналы ў гэтай сферы. Пры падвядзенні вынікаў журы прысудзіла прызавыя месцы 10 лепшым фотаздымкам.

    У намінацыі «Беларусь ты мая сінявокая …» першае месца заняла работа намесніка начальніка станцыі Калядзічы Андрэя Ясько «Брама ў нябёсы». Другое месца камісія прысудзіла рабоце інжынера Беларускага навукова-даследчага і праектнага інстытута нафты Міхаіла Аконішнікава «Імглістасць». На трэцім месцы работа архітэктара Вадзіма Здаравеннава пад назвай «Вечар на возеры».

    Чытаць далей…
  • 26 ліпеня
    Беларуская чыгунка з пачатку года перавезла амаль 69 мільёнаў тон грузаў і больш за 38 мільёнаў пасажыраў

    Па Беларускай чыгунцы з пачатку гэтага года было перавезена 68 мільёнаў 442 тысячы тон грузаў, што склала 114,9% да аналагічнага перыяду 2016 года.

    У тым ліку перавозка грузаў на экспарт дасягнула 25 мільёнаў 970 тысяч тон, што на 7,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года. Аб'ём транзітных перавозак узрос да 19 мільёнаў 272 тысяч тон (124,5% да студзеня чэрвеня 2016 года).

    Акрамя таго, за студзень—чэрвень 2017 года БЧ забяспечыла пагрузку 40 мільёнаў 772 тысяч тон грузаў (105,9% да аналагічнага перыяду 2016 года).

    Грузаабарот чыгуначнага транспарту склаў 22 мільярды 852 мільёна тарыфных тона-кіламетраў, што на 17,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года.

    У студзені—чэрвені 2017 года ва ўсіх відах зносін было перавезена 38 мільёнаў 722 тысячы пасажыраў. У міжнародных зносінах Беларускай чыгункай перавезена 1 мільён 863 тысячы пасажыраў.

    Чытаць далей…
  • 19 ліпеня
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у двухбаковых перамовах з кіраўніцтвам АТ «Літоўскія чыгункі»

    20 ліпеня ў горадзе Клайпеда (Літоўская Рэспубліка) адбудуцца двухбаковыя перамовы кіраўніцтва чыгунак Беларусі і Літвы. Дэлегацыю БЧ ўзначаліць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    У ходзе сустрэчы бакі разгледзяць шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, будуць падведзены вынікі работы па арганізацыі перавозак грузаў у зносінах БеларусьЛітва за першае паўгоддзе 2017 года, а таксама праведзены аналіз пасажырскіх перавозак.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка»
    13 ліпеня
    На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка»

    Ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі падвялі вынікі рэспубліканскага фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка», прысвечанага 155-годдзю Беларускай чыгункі. Ён быў арганізаваны з мэтай павышэння іміджу беларускай магістралі, выхавання ў грамадзян Рэспублікі Беларусь пачуцця патрыятызму і любві да сваёй Радзімы, яе гістарычнай і культурнай спадчыны, павагі да чалавека працы, а таксама захавання для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў.

    Фотаконкурс праводзіўся па чатырох намінацыях «Беларусь ты мая сінявокая…» (тэма прыроднага багацця і архітэктурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь), «Гісторыя і традыцыі» (тэматыка архітэктурнай і гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, а таксама тэматыка гераічнага мінулага Рэспублікі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны), «Мы славім цябе — чалавек працы!» (працоўныя будні работнікаў розных прафесій, у тым ліку работнікаў Беларускай чыгункі, пры выкананні імі службовых абавязкаў), «Беларуская чыгунка. З стагоддзя XIX — у стагоддзе XXI» (чыгуначная тэматыка, звязаная з гісторыяй Беларускай чыгункі, якая адлюстроўвае этапы яе станаўлення і развіцця, пачынаючы з XIX стагоддзя (развіццё і ўкараненне новых тэхналогій, абсталявання, збудаванняў, рухомага саставу, супастаўленне тэхналогій мінулага і сучаснасці).

    Чытаць далей…
  • 11 ліпеня
    На Беларускай чыгунцы за паўгода за безбілетны праезд у цягніках аштрафавана амаль 4 тысячы пасажыраў

    У студзенічэрвені 2017 года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі праведзена 27713 праверак. Асноўная ўвага, надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 26.786 праверак (96,6% ад агульнай колькасці праведзеных праверак).

    Да адміністрацыйнай адказнасці за безбілетны праезд прыцягнута 3835 грамадзян, у дачыненні да 443 пасажыраў складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. За курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах аштрафавана 594 чалавека.

    Чытаць далей…
  • 10 ліпеня
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, ліпень 2017 (63 выпуск)

     

    Сёння ў выпуску:

    — Пытанні і адказы. Адзіны дзень пасажыра прайшоў на найбуйнейшых вакзалах краіны;

    — Мільённы — электронны. Продаж білетаў праз інтэрнэт з пачатку года дасягнуў сямізначнай адзнакі;

    Чытаць далей…
  • 7 ліпеня
    Спецыялісты БЧ прынялі ўдзел у рамонце чыгуначных пуцей у Польшчы

    Цэнтр механізацыі пуцявых работ (ЦМПР) Беларускай чыгункі прыняў удзел у рэалізацыі праекта па паляпшэнню тэхнічнага стану інфраструктуры пагранічных пераходаў у Польшчы. У мэтах выканання паказчыка па экспарту паслуг Цэнтрам быў заключаны кантракт з еўрапейскім прадпрыемствам «TORKOL Sp.ZOO». На працягу двух з паловай месяцаў беларускія спецыялісты займаліся ачысткай, выпраўкай, рыхтоўкай чыгуначнага пуці, а таксама фарміраваннем баластнай прызмы на ўчастку Цярэспаль—Брэст (ст. Цярэспаль). Усяго было задзейнічана 12 работнікаў і комплекс з 4 машын ЦМПР беларускай магістралі: шчэбнеачышчальнай (РМ-80), выпраўляльна-падбівальна-рыхтавальнай (ВПРС-08), хуткаснага планавальніка баласта (ССП) і састаў для вывазу смецця (МФС-240). Трэба адзначыць, што па выніках выкананых работ польскія чыгуначнікі далі высокую ацэнку спецыялістам Беларускай чыгункі.

    У Польшчы тэхніка ЦМПР ўжывалася ўпершыню. Раней за межамі нашай краіны прафесіяналізм беларускіх чыгуначнікаў ўжо быў запатрабаваны пры правядзенні рамонтных работ на расійскіх, літоўскіх і эстонскіх чыгунках.

    На цяперашні момант Цэнтр механізацыі пуцявых работ зноў прымае ўдзел у конкурсе на выкананне рамонтных работ, арганізаваным Эстонскай чыгункай.

    Чытаць далей…
  • 6 ліпеня
    Машыністы Беларускай чыгункі прымуць удзел у Міжнародным конкурсе прафесійнага майстэрства «Выбар шляху»

    Міжнародны конкурс прафесійнага майстэрства «Выбар шляху» ў намінацыі «Лепшы машыніст цеплавоза» адбудзецца 15—16 ліпеня ў Рэспубліцы Саха (Якуція). Мерапрыемства пройдзе на чыгуначнай станцыі Ніжні Бесцях. Асноўная яго мэта — павышэнне прэстыжу высокакваліфікаванай працы машыніста цеплавоза, прапаганда прафесійнага майстэрства, распаўсюджванне перадавога вопыту.

    Беларускую чыгунку на конкурсе будуць прадстаўляць машыністы цеплавозаў лакаматыўных дэпо Брэст Арцём Дульский і Гомель Віктар Скідан.

    Конкурс ўяўляе сабой праверку практычных навыкаў кіравання манеўровым цеплавозам. Заданні для яго рыхтуе судзейская калегія, іменна якія ўдзельнікі пазнаюць у дзень спаборніцтва пасля жараб'ёўкі.

    Чытаць далей…
  • 4 ліпеня
    На Беларускай чыгунцы пераадолены мільённы рубеж па продажу білетаў праз Інтэрнэт

    У выніку маніторынгу, які праводзіцца Беларускай чыгункай з пачатку 2017 года, ўстаноўлены продаж мільённага электроннага білета на сайце сістэмы продажу праязных дакументаў poezd.rw.by. Білет набыты 1 ліпеня 2017 года на цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце ІвацэвічыБрэст.

    Павелічэнню продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт спрыяе праводзімая Беларускай чыгункай работа па ўдасканаленні сістэмы продажу. З яе дапамогай з пачатку 2017 года на сайце Беларускай чыгункі аформлена ўжо больш за 1 мільён 10 тысяч праязных дакументаў, што на 25% больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года. Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) павялічылась з 12% (за студзеньчэрвень 2016 года) да 17% у 2017 годзе.

    На працягу апошніх гадоў Беларуская чыгунка вызначае мільённага інтэрнэт-пасажыра: у 2014 году ён быў зафіксаваны ў снежні, у 2015 годзе ў верасні, у 2016 годзе ў жніўні, а ў 2017 продаж мільённага электроннага білета на сайце сістэмы продажу праязных дакументаў poezd.rw.by устаноўлены ўжо ў ліпені. Гэта сведчыць пра тое, што папулярнасць пакупкі білетаў праз інтэрнэт штогод расце.

    Чытаць далей…
  • 4 ліпеня
    Беларуская чыгунка падвяла папярэднія вынікі акцыі «Зробім цягнік чыстым»

    На Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя «Зробім цягнік чыстым». Яна стартавала 1 чэрвеня і завершыцца 30 верасня. Яе мэта — паляпшэнне ўмоў праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Галоўная задача акцыі прыцягнуць увагу пасажыраў да пытанняў культуры праезду і захавання чысціні ў рухомым саставе.

    У мэтах прыцягнення ўвагі да правядзення акцыі на сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by) было арганізавана апытанне грамадскай думкі па пытаннях паляпшэння арганізацыі перавозак у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. На працягу месяца пасажыры мелі магчымасць выказаць свае думкі па гэтай тэме. У анкетаванні прынялі ўдзел больш за 500 рэспандэнтаў. Беларуская чыгунка ўдзячна пасажырам за выказаныя думкі. Дзякуючы неабыякавым адносінам грамадзян у БЧ маецца магчымасць у найкарацейшы час прымаць меры па ліквідацыі узнікаючых недахопаў.
    Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў беражліва адносіцца да абсталявання ў вагонах, захоўваць парадак, быць узаемаветлівымі.

    Чытаць далей…