Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы за паўгода за безбілетны праезд у цягніках аштрафавана амаль 4 тысячы пасажыраў

11 ліпеня 2017

У студзені—чэрвені 2017 года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі праведзена 27713 праверак. Асноўная ўвага, надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 26.786 праверак (96,6% ад агульнай колькасці праведзеных праверак).

Да адміністрацыйнай адказнасці за безбілетны праезд прыцягнута 3835 грамадзян, у дачыненні да 443 пасажыраў складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. За курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах аштрафавана 594 чалавека.

У выніку кантролю ў цягніках спагнана штрафаў на суму 69,3 тысячы рублёў.

Беларуская чыгунка працягвае працу па ўзмацненні кантролю аплаты праезду ў цягніках. У прыватнасці, запланавана правядзенне штотыднёвых суцэльных групавых праверак з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і работнікаў ваенізаванай аховы, дэкад суцэльнага кантролю, падчас якіх правяраецца да 90% цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць на кантраляваным участку, а таксама арганізацыя суцэльнага кантролю на ўсім пуці руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд!

У цяперашні час штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае 0,5 базавай велічыні; у цягніках рэгіянальных ліній — 0,7 базавай велічыні; міжрэгіянальных і міжнародных ліній — 1 базавую велічыню.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый або наяўнасці ў пасажыраў прапаноў па павышэнню эфектыўнасці кантролю ў цягніках, грамадзяне могуць звяртацца па тэлефонах у Мінску 225 39 41, 225 48 22.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год