Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Хуткі агляд 2017 года

Ліпень

  • На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка»
    13 ліпеня
    На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка»

    Ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі падвялі вынікі рэспубліканскага фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка», прысвечанага 155-годдзю Беларускай чыгункі. Ён быў арганізаваны з мэтай павышэння іміджу беларускай магістралі, выхавання ў грамадзян Рэспублікі Беларусь пачуцця патрыятызму і любві да сваёй Радзімы, яе гістарычнай і культурнай спадчыны, павагі да чалавека працы, а таксама захавання для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў.

    Фотаконкурс праводзіўся па чатырох намінацыях «Беларусь ты мая сінявокая…» (тэма прыроднага багацця і архітэктурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь), «Гісторыя і традыцыі» (тэматыка архітэктурнай і гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, а таксама тэматыка гераічнага мінулага Рэспублікі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны), «Мы славім цябе — чалавек працы!» (працоўныя будні работнікаў розных прафесій, у тым ліку работнікаў Беларускай чыгункі, пры выкананні імі службовых абавязкаў), «Беларуская чыгунка. З стагоддзя XIX — у стагоддзе XXI» (чыгуначная тэматыка, звязаная з гісторыяй Беларускай чыгункі, якая адлюстроўвае этапы яе станаўлення і развіцця, пачынаючы з XIX стагоддзя (развіццё і ўкараненне новых тэхналогій, абсталявання, збудаванняў, рухомага саставу, супастаўленне тэхналогій мінулага і сучаснасці).

    Чытаць далей…
  • 11 ліпеня
    На Беларускай чыгунцы за паўгода за безбілетны праезд у цягніках аштрафавана амаль 4 тысячы пасажыраў

    У студзенічэрвені 2017 года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі праведзена 27713 праверак. Асноўная ўвага, надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 26.786 праверак (96,6% ад агульнай колькасці праведзеных праверак).

    Да адміністрацыйнай адказнасці за безбілетны праезд прыцягнута 3835 грамадзян, у дачыненні да 443 пасажыраў складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. За курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах аштрафавана 594 чалавека.

    Чытаць далей…
  • 10 ліпеня
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, ліпень 2017 (63 выпуск)

     

    Сёння ў выпуску:

    — Пытанні і адказы. Адзіны дзень пасажыра прайшоў на найбуйнейшых вакзалах краіны;

    — Мільённы — электронны. Продаж білетаў праз інтэрнэт з пачатку года дасягнуў сямізначнай адзнакі;

    Чытаць далей…
  • 7 ліпеня
    Спецыялісты БЧ прынялі ўдзел у рамонце чыгуначных пуцей у Польшчы

    Цэнтр механізацыі пуцявых работ (ЦМПР) Беларускай чыгункі прыняў удзел у рэалізацыі праекта па паляпшэнню тэхнічнага стану інфраструктуры пагранічных пераходаў у Польшчы. У мэтах выканання паказчыка па экспарту паслуг Цэнтрам быў заключаны кантракт з еўрапейскім прадпрыемствам «TORKOL Sp.ZOO». На працягу двух з паловай месяцаў беларускія спецыялісты займаліся ачысткай, выпраўкай, рыхтоўкай чыгуначнага пуці, а таксама фарміраваннем баластнай прызмы на ўчастку Цярэспаль—Брэст (ст. Цярэспаль). Усяго было задзейнічана 12 работнікаў і комплекс з 4 машын ЦМПР беларускай магістралі: шчэбнеачышчальнай (РМ-80), выпраўляльна-падбівальна-рыхтавальнай (ВПРС-08), хуткаснага планавальніка баласта (ССП) і састаў для вывазу смецця (МФС-240). Трэба адзначыць, што па выніках выкананых работ польскія чыгуначнікі далі высокую ацэнку спецыялістам Беларускай чыгункі.

    У Польшчы тэхніка ЦМПР ўжывалася ўпершыню. Раней за межамі нашай краіны прафесіяналізм беларускіх чыгуначнікаў ўжо быў запатрабаваны пры правядзенні рамонтных работ на расійскіх, літоўскіх і эстонскіх чыгунках.

    На цяперашні момант Цэнтр механізацыі пуцявых работ зноў прымае ўдзел у конкурсе на выкананне рамонтных работ, арганізаваным Эстонскай чыгункай.

    Чытаць далей…
  • 6 ліпеня
    Машыністы Беларускай чыгункі прымуць удзел у Міжнародным конкурсе прафесійнага майстэрства «Выбар шляху»

    Міжнародны конкурс прафесійнага майстэрства «Выбар шляху» ў намінацыі «Лепшы машыніст цеплавоза» адбудзецца 15—16 ліпеня ў Рэспубліцы Саха (Якуція). Мерапрыемства пройдзе на чыгуначнай станцыі Ніжні Бесцях. Асноўная яго мэта — павышэнне прэстыжу высокакваліфікаванай працы машыніста цеплавоза, прапаганда прафесійнага майстэрства, распаўсюджванне перадавога вопыту.

    Беларускую чыгунку на конкурсе будуць прадстаўляць машыністы цеплавозаў лакаматыўных дэпо Брэст Арцём Дульский і Гомель Віктар Скідан.

    Конкурс ўяўляе сабой праверку практычных навыкаў кіравання манеўровым цеплавозам. Заданні для яго рыхтуе судзейская калегія, іменна якія ўдзельнікі пазнаюць у дзень спаборніцтва пасля жараб'ёўкі.

    Чытаць далей…
  • 4 ліпеня
    На Беларускай чыгунцы пераадолены мільённы рубеж па продажу білетаў праз Інтэрнэт

    У выніку маніторынгу, які праводзіцца Беларускай чыгункай з пачатку 2017 года, ўстаноўлены продаж мільённага электроннага білета на сайце сістэмы продажу праязных дакументаў poezd.rw.by. Білет набыты 1 ліпеня 2017 года на цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце ІвацэвічыБрэст.

    Павелічэнню продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт спрыяе праводзімая Беларускай чыгункай работа па ўдасканаленні сістэмы продажу. З яе дапамогай з пачатку 2017 года на сайце Беларускай чыгункі аформлена ўжо больш за 1 мільён 10 тысяч праязных дакументаў, што на 25% больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года. Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) павялічылась з 12% (за студзеньчэрвень 2016 года) да 17% у 2017 годзе.

    На працягу апошніх гадоў Беларуская чыгунка вызначае мільённага інтэрнэт-пасажыра: у 2014 году ён быў зафіксаваны ў снежні, у 2015 годзе ў верасні, у 2016 годзе ў жніўні, а ў 2017 продаж мільённага электроннага білета на сайце сістэмы продажу праязных дакументаў poezd.rw.by устаноўлены ўжо ў ліпені. Гэта сведчыць пра тое, што папулярнасць пакупкі білетаў праз інтэрнэт штогод расце.

    Чытаць далей…
  • 4 ліпеня
    Беларуская чыгунка падвяла папярэднія вынікі акцыі «Зробім цягнік чыстым»

    На Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя «Зробім цягнік чыстым». Яна стартавала 1 чэрвеня і завершыцца 30 верасня. Яе мэта — паляпшэнне ўмоў праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Галоўная задача акцыі прыцягнуць увагу пасажыраў да пытанняў культуры праезду і захавання чысціні ў рухомым саставе.

    У мэтах прыцягнення ўвагі да правядзення акцыі на сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by) было арганізавана апытанне грамадскай думкі па пытаннях паляпшэння арганізацыі перавозак у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. На працягу месяца пасажыры мелі магчымасць выказаць свае думкі па гэтай тэме. У анкетаванні прынялі ўдзел больш за 500 рэспандэнтаў. Беларуская чыгунка ўдзячна пасажырам за выказаныя думкі. Дзякуючы неабыякавым адносінам грамадзян у БЧ маецца магчымасць у найкарацейшы час прымаць меры па ліквідацыі узнікаючых недахопаў.
    Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў беражліва адносіцца да абсталявання ў вагонах, захоўваць парадак, быць узаемаветлівымі.

    Чытаць далей…