Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Хуткі агляд 2018 года

Люты

  • 21 лютага
    Вынікі сумеснай працы абмеркавалі беларускія і польскія чыгуначнікі

    Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам чыгункі Уладзімірам Марозавым прыняла ўдзел у перамовах з кіраўніцтвам Групы АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі». Мерапрыемства прайшло 15—16 лютага ў Варшаве.

    У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі вынікі працы па арганізацыі чыгуначных перавозак грузаў і пасажыраў у зносінах Беларусь—Польшча ў 2017 і перспектывы іх развіцця ў 2018 годзе, планы сумесных дзеянняў у перыяд правядзення работ па мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры ў Рэспубліцы Польшча ў 2018—2020 гадах, пытанні па актуалізацыі дзеючага Пагаднення паміж Беларускай чыгункай і АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі» аб узаемадзеянні пры арганізацыі міжнародных чыгуначных перавозак і Пагадненняў з таварыствамі Групы АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі» і шэраг іншых пытанняў.

    Чытаць далей…
  • 20 лютага
    Беларуская чыгунка ў студзені 2018 года перавезла больш за 12 мільёнаў тон грузаў і 5 мільёнаў пасажыраў

    Па Беларускай чыгунцы ў студзені гэтага года было перавезена 12 мільёнаў 143 тысячы тон грузаў, што склала 127,5% да аналагічнага перыяду 2017 года.

    У тым ліку перавозка грузаў на экспарт дасягнула 4,5 мільёнаў тон, што на 30% больш, чым у студзені 2017 года. Аб'ём транзітных перавозак узрос да 3 мільёнаў 760 тысяч тон (111,6% да студзеня 2017 года).

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка атрымала перамогу ў адкрытым міжнародным турніры па валейболе
    20 лютага
    Беларуская чыгунка атрымала перамогу ў адкрытым міжнародным турніры па валейболе

    Адкрыты міжнародны турнір па валейболе адбыўся 15—18 лютага ў горадзе Магілёве. Арганізатарамі спаборніцтваў выступіла Беларуская чыгунка. У турніры прынялі ўдзел жаночыя зборныя каманды Беларускай, Латвійскай, Кастрычніцкай (Расія), Львоўскай (Украіна) чыгунак, а таксама мужчынскія зборныя каманды па валейболе горада Магілёва, чыгуначных адміністрацый Латвіі і Расіі (Кастрычніцкая чыгунка).

    Па выніках спаборніцтва мужчынская і жаночая каманды Беларускай чыгункі паказалі найлепшы вынік і занялі першыя месцы.

    Чытаць далей…
  • 19 лютага
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у рабоце Міжнароднага чыгуначнага бізнес-форуму «Стратэгічнае партнёрства 1520»

    Міжнародны чыгуначны бізнес-форум «Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная Еўропа» пройдзе ў Вене з 20 па 22 лютага. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць Начальнік чыгункі Уладзімір Марозаў.

    «Стратэгічнае партнёрства 1520» — міжнародны бізнес-форум, які закліканы скаардынаваць намаганні гульцоў транспартнага рынку Еўразіі па фарміраванню цэласнай інфраструктуры міжнародных транспартных калідораў, стварэння максімальна камфортнага асяроддзя для перамяшчэння пасажыраў і грузаў.

    Удзел Беларускай чыгункі ў рабоце міжнароднага чыгуначнага бізнес-форуму — гэта таксама магчымасць давесці інфармацыю кіраўнікам чыгунак, транспартных кампаній, грузаўтваральных прадпрыемстваў аб транзітнай палітыцы, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, тэхнічных і тэхналагічных магчымасцях Беларускай чыгункі па пропуску транзітнага грузапатоку.

    На форуме выступяць кіраўнікі нацыянальных чыгуначных кампаній краін «шырокай» і «вузкай» каляі, транспартнага блока Еўрапейскай камісіі, профільных міжнародных арганізацый, прадстаўнікі транспартна-лагістычных, машынабудаўнічых і будаўнічых кампаній краін Еўрасаюза і СНД.

    Чытаць далей…
  • 15 лютага
    13—14 сакавіка бягучага года на Беларускай чыгунцы пройдзе Міжнародная канферэнцыя

    Беларуская чыгунка 13—14 сакавіка плануе правядзенне Міжнароднай канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы». Мерапрыемства пройдзе ў Мінску.

    Сярод удзельнікаў Канферэнцыі прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый, дзяржаўных органаў, транспартна-экспедытарскіх арганізацый, еўрапейскіх чыгуначных перавозчыкаў, грузаўладальнікаў, уласнікаў вагонаў.

    Чытаць далей…
  • 14 лютага
    Сталовая ўчастка вытворчага харчавання ў лакаматыўным дэпо Віцебск прызнана лепшай вытворчай сталовай Беларускай чыгункі па выніках працы за 2017 год

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2017 годзе. У спаборніцтве прынялі ўдзел 7 участкаў вытворчага харчавання. Пры ацэнцы канкурсантаў журы ўлічвала дзейнасць вытворчых сталовых па павелічэнні ахопу гарачым харчаваннем работнікаў Беларускай чыгункі, павышэнню якасці прадукцыі якая выпускаецца, укараненню сучасных тэхналогій гатавання ежы, удасканаленні і ўкараненню дадатковых формаў і метадаў абслугоўвання, накіраваных на павышэнне прафесійнага майстэрства, абмену вопытам.

    Чытаць далей…
  • Першынство Беларускай чыгункі па лыжных гонках прайшло на базе Магілёўскага аддзялення чыгункі 9—11 лютага
    13 лютага
    Першынство Беларускай чыгункі па лыжных гонках прайшло на базе Магілёўскага аддзялення чыгункі 9—11 лютага

    Першынство Беларускай чыгункі па лыжных гонках сярод зборных каманд аддзяленняў чыгункі прайшло на базе Магілёўскага аддзялення чыгункі 9—11 лютага.

    У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі 6-ці аддзяленняў Беларускай чыгункі. Чыгуначнікі спаборнічалі ў каманднай эстафеце і асабістым першынстве.

    Чытаць далей…
  • 12 лютага
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, люты 2018 (Выпуск 77)

    — Вынікі работы. Вынікі 2017 года для Беларускай чыгункі падвялі на Тэхніка-эканамічным савеце;

    — Новы ўзровень сэрвісу. Лінейны Цэнтр транспартнага абслугоўвання адкрылі ў Гомелі;

    Чытаць далей…
  • 7 лютага
    У лютым беларускія чыгуначнікі вызначаць лепшых у лыжных гонках, валейболе і боўлінгу

    9—11 лютага на базе Магілёўскага аддзялення дарогі адбудзецца першынства Беларускай чыгункі па лыжных гонках. У спаборніцтве прымуць удзел прадстаўнікі 6 аддзяленняў Беларускай чыгункі. Чыгуначнікі будуць спаборнічаць у каманднай эстафеце і асабістым першынстве. Жанчынам трэба будзе пераадолець дыстанцыю ў 3 кіламетры, а мужчынам — 5 кіламетраў у асабістым першынстве, у эстафеце 2,5 кіламетры і 5 кіламетраў адпаведна.

    Каманды-пераможцы будуць узнагароджаны кубкамі, дыпломамі і прызамі.

    15—18 лютага на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі пройдзе адкрыты міжнародны турнір па валейболе. У ім возьмуць удзел каманды чыгуначных кампаній з Беларусі, Расіі, Латвіі і Украіны: 4 жаночыя і 4 мужчынскія.

    Чытаць далей…
  • 7 лютага
    Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі чыгунак Беларусі і Латвіі

    6—7 лютага ў Мінску праходзяць перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з прэзідэнтам ДАТ «Латвійская чыгунка» Эдвінсам Берзіньшам.

    У ходзе мерапрыемства бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і вынікі работы за 2017 год па перавозках пасажыраў і грузаў паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай і намецілі меры, накіраваныя на іх далейшае развіццё.

    За 2017 год цераз памежны чыгуначны пераход Бігасава—Індра аб'ём перавезеных грузаў у абодвух напрамках склаў 23,0 млн тон або 104,5% да ўзроўню 2016 года.

    Кантэйнерным цягніком «ZUBR» па выніках работы за 2017 год у зносінах Беларусь—Латвія перавезена каля 5 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

    Кіраўнікі чыгуначных кампаній абмеркавалі пытанні, звязаныя з павелічэннем аб'ёму грузаперавозак паміж Латвіяй і Беларуссю. Была нададзена ўвага ходу рэалізацыі Мемарандума аб супрацоўніцтве па развіцці грузавых перавозак паскоранымі цягнікамі ў зносінах Беларусь—Латвія. Бакі ўзгаднілі Парадак арганізацыі курсіравання грузавога экспрэс-цягніка Мінск—Рыга—Мінск і працягнуць работу па арганізацыі яго курсіравання ў тэставым рэжыме, а таксама па фарміраванні грузавой базы праекта.

    Чытаць далей…
  • 5 лютага
    Беларуская чыгунка гатова да работы ва ўмовах снегападаў і нізкіх тэмператур

    Беларуская чыгунка гатова забяспечыць бесперабойную работу ва ўмовах нізкіх тэмператур і снегападаў.

    БЧ сёння валодае неабходнай колькасцю снегаўборачнай тэхнікі для ачысткі чыгуначных пуцей ад снегу на перагонах і станцыях — 24 снегаўборачныя машыны і 39 снегаачышчальнікаў, што дазваляе аператыўна рэагаваць на змены ўмоў надвор'я і своечасова чысціць чыгуначны пуць і стрэлачны перавод ад снегу.

    У мінулыя выхадныя ў сувязі з умовамі надвор'я, якія склаліся, на Гомельскім аддзяленні Беларускай чыгункі на ўборцы снегу было задзейнічана 6 снегаўборачных машын, на ачыстцы стрэлачных пераводаў і чыгуначных пераездаў ад снегу працавалі каля 400 чалавек. Затрымак у руху цягнікоў з-за ўмоў надвор'я не зафіксавана. Усе прылады сігналізацыі, цэнтралізацыі і сувязі, комплексы тэхнічных сродкаў кантролю знаходзяцца ў спраўным стане.

    Чытаць далей…
  • 2 лютага
    Беларуская чыгунка прапануе новы праект па арганізацыі грузаперавозак

    Беларуская чыгунка з мэтай развіцця грузавых перавозак і прадастаўлення новых транспартна-лагістычных паслуг сумесна з ГАТ «Латвійская чыгунка» праводзіць работу па рэалізацыі праекта грузавога экспрэс-цягніка «Мінск—Рыга».

    Дадзеная ініцыятыва ажыццяўляецца ў рамках дасягнутых дамоўленасцей і рэалізацыі Мемарандума аб супрацоўніцтве па развіцці грузавых перавозак паскоранымі цягнікамі ў зносінах Беларусь—Латвія.

    Аператарам па арганізацыі грузавога экспрэс-цягніка «Мінск—Рыга» вызначана дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс м транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі (БТЛЦ).

    Чытаць далей…