Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы пераадолены мільённы рубеж па продажу білетаў праз Інтэрнэт

05 ліпеня 2017

У выніку маніторынгу, які праводзіцца Беларускай чыгункай з пачатку 2017 года, ўстаноўлены продаж мільённага электроннага білета на сайце сістэмы продажу праязных дакументаў poezd.rw.by. Білет набыты 1 ліпеня 2017 года на цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце ІвацэвічыБрэст.

Павелічэнню продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт спрыяе праводзімая Беларускай чыгункай работа па ўдасканаленні сістэмы продажу. З яе дапамогай з пачатку 2017 года на сайце Беларускай чыгункі аформлена ўжо больш за 1 мільён 10 тысяч праязных дакументаў, што на 25% больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года. Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) павялічылась з 12% (за студзеньчэрвень 2016 года) да 17% у 2017 годзе.

На працягу апошніх гадоў Беларуская чыгунка вызначае мільённага інтэрнэт-пасажыра: у 2014 году ён быў зафіксаваны ў снежні, у 2015 годзе ў верасні, у 2016 годзе ў жніўні, а ў 2017 продаж мільённага электроннага білета на сайце сістэмы продажу праязных дакументаў poezd.rw.by устаноўлены ўжо ў ліпені. Гэта сведчыць пра тое, што папулярнасць пакупкі білетаў праз інтэрнэт штогод расце.

З улікам росту попыту продажу білетаў праз Інтэрнэт Беларуская чыгунка прагназуе, што да канца года можа быць дасягнуты 2-х мільённы рубеж, што стане добрым падарункам да юбілею БЧ як для пасажыраў, так і для беларускай магістралі.

Нагадаем, 27 снежня 2017 года Беларускай чыгунцы споўніцца 155 гадоў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год