Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае працу па ўзмацненню кантролю аплаты праезду ў цягніках

17 лютага 2017

У 2016 годзе кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў праведзена 56 977 праверак. Гэта на 2 468 праверак больш, чым у 2015 годзе. Асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх у 2016 годзе прыйшлося 55 483 праверкі (больш за 97% ад агульнай колькасці праведзеных праверак).

У 2016 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 12097 грамадзян: 9993 чалавека — за безбілетны праезд і 2104 чалавека — за курэнне ў забароненых месцах.

У выніку кантролю ў цягніках спагнана штрафаў на суму 153 тысячы рублёў.

У 2017 годзе прадоўжыцца работа па супрацьдзеянні безбілетнаму праезду грамадзян на Беларускай чыгунцы. У прыватнасці, запланавана правядзенне штотыднёвых суцэльных групавых праверак з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і работнікаў ваенізаванай аховы, дэкад суцэльнага кантролю, падчас якіх правяраецца да 99% цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсуюць на кантраляваным участку, а таксама арганізацыя суцэльнага кантролю на ўсім шляху руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і кантролю перона  пры пасадцы ў вагон з удзелам членаў галіновага камітэта БРСМ дарогі (акцыя «Стоп — заяц!»).

 

За студзень бягучага года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў ўжо праведзена 4778 праверак, падчас якіх да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 805 грамадзян, спагнана штрафаў на суму 11,2 тыс. руб.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд!

У цяперашні час штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае 0,5 базавай велічыні; у цягніках рэгіянальных ліній — 0,7 базавай велічыні; міжрэгіянальных і міжнародных ліній — 1 базавая велічыня.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый або наяўнасці ў пасажыраў прапаноў па павышэнню эфектыўнасці кантролю ў цягніках, грамадзяне могуць звяртацца па тэлефонах у Мінску 225-39-41, 225-48-22.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год