Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў студзеня 2017 года перавезла больш за 9 мільёнаў тон грузаў і 5 мільёнаў пасажыраў

17 лютага 2017

Па Беларускай чыгунцы ў студзені гэтага года было перавезена 9 мільёнаў 523 тысячы трыццаць тон грузаў, што склала 115% да аналагічнага перыяду 2016 года.

У тым ліку перавозка грузаў на экспарт дасягнула 3 мільёнаў 450 тысяч тон, што на 1,7% больш, чым у студзені 2016 года года. Аб'ём транзітных перавозак узрос да 3 мільёнаў 400 тысяч тон (130,2% да студзеня 2016 года).

Акрамя таго, у студзені 2017 года года БЧ забяспечыла пагрузку больш за 5 мільёнаў 260 тысяч тон грузаў (101,8% да студзеня 2016 года).

Грузаабарот чыгуначнага транспарту склаў 3 мільярда 214 мільёнаў тарыфных тона-кіламетраў, што на 20,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года.

 

У студзені 2017 года ва ўсіх відах зносін было перавезена 5 мільёнаў 275 тысяч пасажыраў. У міжнародных зносінах Беларускай чыгункай перавезена 229 тысяч 640 пасажыраў або на 7,6% больш, чым у студзені 2016 года. Аб'ём транзітных перавозак пасажыраў павялічыўся на 23,1% і склаў 36 тысяч 400 чалавек.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год