Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Чвэрць стагоддзя чыгуначнай інтэграцыі. 25 гадоў таму ў Мінску было прынята рашэнне аб стварэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

14 лютага 2017

14 лютага 1992 г. у г. Мінску кіраўнікамі ўрадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў было падпісана «Пагадненне аб каардынацыйных органах чыгуначнага транспарту Садружнасці Незалежных Дзяржаў». Для каардынацыі на міждзяржаўным узроўні работы чыгуначнага транспарту і выпрацоўкі ўзгодненых прынцыпаў яго дзейнасці быў заснаваны Савет па чыгуначным транспарце, які складаецца з кіраўнікоў адміністрацый і органаў кіравання чыгуначным транспартам, і выканаўчы орган Савета.

Дзякуючы рабоце Савета на прасторы «каляіны 1520» у няпростых палітычных і эканамічных умовах была аператыўна і своечасова створана неабходная для развіцця перавозак нарматыўная база, захавана тэхналагічнае адзінства і ўзгодненае развіццё інфраструктуры чыгунак незалежных дзяржаў.

За 25 гадоў з моманту ўтварэння Савет па чыгуначным транспарце зарэкамендаваў сябе як эфектыўны галіновы орган Садружнасці, які шмат зрабіў і робіць для захавання адзінай тэхналагічнай прасторы ў сістэме чыгунак і стварэння адпаведнай нарматыўнай базы, неабходнай для развіцця перавозак.

 

Сёння ў рамках Савета абмяркоўваецца і знаходзіць рашэнне цэлы шэраг важных пытанняў развіцця чыгуначнага транспарту. Спецыялісты Беларускай чыгункі ў якасці экспертаў і ўпаўнаважаных актыўна ўдзельнічаюць у распрацоўцы нарматыўна-прававых дакументаў, а таксама тэхнічных стандартаў. Беларуская чыгунка звязвае сваю будучыню з укараненнем самых сучасных тэхналогій у арганізацыі перавозак грузаў і пасажыраў, абнаўленнем рухомага саставу і мадэрнізацыяй інфраструктуры і гатовая да ўзаемадзеяння ў гэтым пытанні з усімі чыгуначнымі адміністрацыямі краін Садружнасці, Балтыі і іншых дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у рабоце Савета па чыгуначным транспарце.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год