Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы выбралі лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка 2016 года

16 лютага 2017

Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка за 2016 год. Па выніках спаборніцтва добраахвотная дружына Магілёўскага вагоннага дэпо РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» заняла 1-е месца, ёй будзе ўручаны пераходны кубак і Дыплом 1-й ступені. На другім месцы — дружына станцыі Сцяпянка УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», трэцяе дасталася прадстаўнікам Гомельскай дыстанцыі шляху РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

«Лепшым камандзірам добраахвотнай дружыны» прызнаны электраманцёр Магілёўскага вагоннага дэпо РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Уладзімір Курленков, на другім месцы — інжынер станцыі Сцяпянка УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Людміла Шылава, а трэцяга месца ўдастоены намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях Гомельскай дыстанцыі шляху РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Сяргей Салавей.

 

Акрамя таго, пераможцамі агляду-конкурсу ў намінацыі «Лепшы дружыннік» сталі 12 прадстаўнікоў розных арганізацый Беларускай чыгункі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў агляду-конкурсу адбудзецца ў канцы лютага ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год