Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Хуткі агляд 2024 года

Студзень

  • 30 студзеня 2024 года на тэхніка-эканамічным савеце ў Мінску падвялі вынікі дзейнасці Беларускай чыгункі ў 2023 годзе і намецілі планы на 2024 год
    31 студзеня 2024
    30 студзеня 2024 года на тэхніка-эканамічным савеце ў Мінску падвялі вынікі дзейнасці Беларускай чыгункі ў 2023 годзе і намецілі планы на 2024 год

    Вынікі дзейнасці Беларускай чыгункі ў 2023 годзе, асноўныя задачы і напрамкі яе развіцця ў 2024 годзе былі разгледжаны 30 студзеня на выніковым пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета БЧ, якое адбылося ва Упраўленні Беларускай чыгункі.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Ляхновіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Ігар Камароўскі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, службаў і арганізацый Беларускай чыгункі, а таксама галіновай прафсаюзнай арганізацыі.

    З асноўным дакладам выступіў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Ён праінфармаваў прысутных аб выніках работы чыгуначнага транспарту за 2023 год, пазначыў асноўныя задачы па забеспячэнні ўстойлівага развіцця чыгуначнага транспарту ў 2024 годзе.

    Як адзначыў Уладзімір Марозаў, мінулы год для калектыву Беларускай чыгункі быў годам напружанай працы і кансалідацыі намаганняў, накіраваных на выкананне пастаўленых задач па забеспячэнні бесперабойнай работы эканомікі краіны. Была прадоўжана работа па выпрацоўцы аператыўных рашэнняў рэагавання на знешнія выклікі. Прынятыя меры дазволілі ў цэлым забяспечыць надзейную эксплуатацыйную работу чыгуначнай галіны, яе інвестыцыйнае развіццё і сацыяльную абароненасць калектыву беларускай магістралі.

    Чытаць далей…
  • 30 студзеня 2024
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці за 2023 год

    У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў 2023 годзе ўкаранёна 338 рацыяналізатарскіх прапаноў, ад выкарыстання якіх атрыманы эканамічны эфект каля 3,6 млн рублёў.

    У распрацоўках і ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў прынялі ўдзел 512 наватараў Беларускай чыгункі.

    Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

    Чытаць далей…
  • 25 студзеня Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра»
    24 студзеня 2024
    25 студзеня Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра»

    На Беларускай чыгунцы 25 студзеня 2024 года пройдзе «Адзіны дзень пасажыра» ў фармаце прамой тэлефоннай лініі. У гэты дзень з 11:00 да 14:00 можна патэлефанаваць з любога рэгіёна краіны па нумары 151 у Кантакт-цэнтр БЧ, каб задаць свае пытанні ці выказаць прапановы, звязаныя з арганізацыяй пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам. Званкі даступны як са стацыянарных, так і з мабільных тэлефонаў.

    Таксама па тэлефоне 151 можна пакінуць свае пытанні, указаўшы, што яны зададзены ў рамках «Адзінага дня пасажыра».

    Інфармаванне аб правядзенні «Адзінага дня пасажыра» будзе адбывацца ў цягніках, на вакзалах і станцыях Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • На станцыі Калодзішчы ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку чыгуначнікам-падпольшчыкам
    23 студзеня 2024
    На станцыі Калодзішчы ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку чыгуначнікам-падпольшчыкам

    22 студзеня 2024 года на чыгуначнай станцыі Калодзішчы адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі ў гонар подзвігу падпольнай патрыятычнай групы «Чыгуначная». Акцыя прайшла ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    На мемарыяльнай дошцы выгравіраваны 15 прозвішчаў удзельнікаў групы. У гады Вялікай Айчыннай вайны на станцыі Калодзішчы яны, рызыкуючы жыццём, збіралі інфармацыю аб варожых цягніках, сумесна з партызанамі выводзілі са строю вагоны і арганізоўвалі дыверсіі, набліжаючы вялікую перамогу.

    Чытаць далей…
  • Больш за 9,3 тыс. чалавек у 2023 годзе скарысталіся паслугамі турыстычнага цэнтра «Дартур» Беларускай чыгункі
    19 студзеня 2024
    Больш за 9,3 тыс. чалавек у 2023 годзе скарысталіся паслугамі турыстычнага цэнтра «Дартур» Беларускай чыгункі

    У 2023 годзе паслугамі турыстычнага цэнтра «Дартур» Беларускай чыгункі скарысталіся больш за 9,3 тыс. чалавек, што складае 107% да ўзроўню 2022 года.

    У Год міру і стварэння была арганізавана вялікая колькасць пазнавальных экскурсійных маршрутаў з магчымасцю наведаць славутасці ўсіх рэгіёнаў нашай краіны.

    Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь турыстычны цэнтр «Дартур» пры ўдзеле галіновага прафсаюза арганізаваў патрыятычны праект «Скрозь гады звініць Перамога» па напрамку Мінск – Брэст – Косава – Івацэвічы – Мінск з наведваннем мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», інтэрактыўнай праграмай у лясным партызанскім лагеры  «Хаваншчына» і азнаямленнем з Косаўскім палацава-паркавым комплексам.

    Чытаць далей…
  • 18 студзеня 2024
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, студзень 2024 (159 выпуск)

    – Беларуская чыгунка ўвяла новы графік руху цягнікоў.

    – У дзень нараджэння Беларускай чыгункі лепшым работнікам магістралі ўручылі вышэйшыя галіновыя ўзнагароды.

    – Казка ў падарунак. Арганізацыі Беларускай чыгункі далучыліся да акцыі «Нашы дзеці».

    Чытаць далей…
  • У здраўніцах Беларускай чыгункі ў 2023 годзе аздаравіліся амаль 22,5 тыс. чалавек
    16 студзеня 2024
    У здраўніцах Беларускай чыгункі ў 2023 годзе аздаравіліся амаль 22,5 тыс. чалавек

    На працягу 2023 года ў санаторыях і аздараўленчых цэнтрах Беларускай чыгункі аздаравіліся 22 494 чалавекі, што на 7,2% больш, чым у 2022 годзе, з якіх амаль 17 тыс. – работнікі і ветэраны працы беларускай магістралі.

    За названы перыяд у кабінетах ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі было праведзена больш за 7 тыс.медыцынскіх абследаванняў чыгуначнікаў, у тым ліку звязаных з забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў.

    У 2023 годзе аздараўленчы працэс быў арганізаваны з захаваннем неабходных мер па папярэджанні і прафілактыцы распаўсюджвання рэспіраторных вірусных інфекцый.

    У цяперашні час на Беларускай чыгунцы дзейнічаюць 6 санаторна-аздараўленчых арганізацый агульнай магутнасцю больш за 800 ложка-месцаў.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
    15 студзеня 2024
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

    З 15 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024 года ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прадстаўнікі арганізацый Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў наведалі больш за 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, дашкольныя ўстановы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

    Чыгуначнікі прывезлі дзецям салодкія пачастункі і падарункі, а таксама арганізавалі для дзяцей свята з гульнямі, конкурсамі і музычнай праграмай, падрыхтаванай творчымі калектывамі культурна-спартыўных цэнтраў Беларускай чыгункі. У цэлым святочны настрой і часцінку сваёй душы работнікі магістралі падарылі амаль 4 тыс. дзяцей, акружыўшы іх цяплом і клопатам.

    Чытаць далей…
  • Вынікі акцыі «Дзеці і бяспека» падвяла Беларуская чыгунка
    11 студзеня 2024
    Вынікі акцыі «Дзеці і бяспека» падвяла Беларуская чыгунка

    Напярэдадні зімовых школьных канікул Беларуская чыгунка традыцыйна правяла акцыю, прысвечаную бяспецы дзяцей. З 12 па 22 снежня 2023 года на ўсіх аддзяленнях БЧ павышаную ўвагу надавалі папярэджанню і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Большасць няшчасных выпадкаў адбываецца з-за няўважлівасці. Спешка, размовы па тэлефоне, музыка ў навушніках – асноўныя прычыны здарэнняў.

    У ходзе акцыі работнікамі Беларускай чыгункі сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў было арганізавана каля 470 рэйдаў, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 11 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў або дарослых, а таксама 11 падлеткаў, якія размаўлялі па тэлефоне або пераходзілі чыгуначныя пуці ў навушніках.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка аб'яўляе аб прыёме работ на конкурс маладзёжных ініцыятыў
    11 студзеня 2024
    Беларуская чыгунка аб'яўляе аб прыёме работ на конкурс маладзёжных ініцыятыў

    Беларуская чыгунка праводзіць конкурс маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў.

    Свае творчыя праекты можна прадставіць ва Упраўленне БЧ не пазней за 1 сакавіка 2024 года ў 8 намінацыях: «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху цягнікоў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў перавозкі грузаў і пасажыраў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне прадукцыйнасці працы і рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў і аховы працы на вытворчасці», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на аўтаматызацыю і механізацыю вытворчых працэсаў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на лічбавую трансфармацыю вытворчых працэсаў».

    Чытаць далей…
  • У перыяд навагодніх і калядных святаў Беларуская чыгунка перавезла амаль 2,6 млн пасажыраў
    09 студзеня 2024
    У перыяд навагодніх і калядных святаў Беларуская чыгунка перавезла амаль 2,6 млн пасажыраў

    З 22 снежня 2023 г.па 9 студзеня 2024 г. Беларускай чыгункай ва ўсіх відах зносінаў было перавезена 2 млн 560 тыс. пасажыраў.

    Цягнікамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталіся больш за 545 тыс. чалавек.

    Цягнікамі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом класа перавезена каля 1,8 млн пасажыраў.

    У міжнародных зносінах аб'ём перавозак склаў амаль 240 тысяч чалавек.

    Чытаць далей…
  • Амаль 7 тыс. пасажыраў перавёз «Навагодні Экспрэс» Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава
    09 студзеня 2024
    Амаль 7 тыс. пасажыраў перавёз «Навагодні Экспрэс» Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава

    Святочны цягнік курсіраваў у дні зімовых школьных канікул, калядных і навагодніх святаў з 23 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г.

    «Навагодні Экспрэс» адпраўляўся са станцыі Заслонава. Час усяго падарожжа складаў 1 гадзіну 20 хвілін.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка ў 2023 годзе рэалізавала больш за 10,5 млн электронных білетаў
    08 студзеня 2024
    Беларуская чыгунка ў 2023 годзе рэалізавала больш за 10,5 млн электронных білетаў

    Пасажыры БЧ за мінулы год аформілі больш за 10,5 млн электронных білетаў з выкарыстаннем новых інфармацыйных сэрвісаў.

    На цягнікі з нумараванымі месцамі было аформлена 8,3 млн электронных праязных дакументаў, што амаль у 1,4 разы больш, чым у 2022 годзе.

    На цягнікі з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа) праз адзіны раздзел «Паслугі пасажырам» афіцыйнага інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі pass.rw.by і мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» рэалізавана 2,5 млн электронных праязных дакументаў, што амаль у 1,6 раза перавысіла ўзровень продажаў 2022 года.

    Папулярнасць электронных сэрвісаў продажаў праязных дакументаў працягвае ўзрастаць. Найбольш актыўны прырост назіраецца ў сегменце электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі, доля якіх складае 77% ад агульнай колькасці прададзеных праязных дакументаў. Для параўнання – у 2022 годзе яна складала 57%.

    Чытаць далей…
  • Дарагія нашы ветэраны!
    05 студзеня 2024
    Дарагія нашы ветэраны!

    Ад усяго сэрца віншую Вас са знамянальнай падзеяй – 40-годдзем з дня ўтварэння арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі!

    Ветэранская арганізацыя Беларускай чыгункі з'яўляецца адной з самых шматлікіх і аўтарытэтных у Рэспубліцы Беларусь. Яна аб'ядноўвае амаль 35 тысяч аднадумцаў, бясконца адданых сваёй прафесіі і роднай айчыне. Тых, хто ствараў, развіваў і ўдасканальваў структуру чыгуначнага транспарту, захоўваў і ўмацоўваў слаўныя працоўныя і культурныя традыцыі чыгуначнікаў, а сягоння перадае вопыт маладому пакаленню.

    Закладзены вамі фундамент стаў асновай для паспяховай дзейнасці Беларускай чыгункі на сучасным этапе і яе ўпэўненага руху наперад.

    Сягоння ветэраны па-ранейшаму з'яўляюцца нашымі самымі галоўнымі памочнікамі і экспертамі па развіцці вядучай транспартнай галіны краіны.

    Хачу шчыра падзякаваць Вам за шматгадовую, добрасумленную і самаадданую працу на карысць нашай стальной магістралі і праводзімую работу па патрыятычным і працоўным выхаванні моладзі.

    Чытаць далей…
  • Беларускія і расійскія чыгуначнікі працягваюць рэалізацыю праекта «Беларускі ваяж» у 2024 годзе
    05 студзеня 2024
    Беларускія і расійскія чыгуначнікі працягваюць рэалізацыю праекта «Беларускі ваяж» у 2024 годзе

    3-4 студзеня 2024 года ў рамках расійска-беларускага турыстычнага праекта «Беларускі Ваяж» 255 расійскіх турыстаў наведалі Рэспубліку Беларусь. На цягніку яны праехалі па маршруце Масква – Мінск – Брэст/Гродна – Масква з шырокай экскурсійнай праграмай у трох беларускіх гарадах.

    За час падарожжа па краіне турысты ўбачылі і наведалі Брэсцкую крэпасць, маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, Стары замак, Каложскую царкву і дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі ў Гродна, парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула», паспрабавалі беларускія дранікі.

    Чытаць далей…