Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У перыяд навагодніх і калядных святаў Беларуская чыгунка перавезла амаль 2,6 млн пасажыраў

09 студзеня 2024

З 22 снежня 2023 г.па 9 студзеня 2024 г. Беларускай чыгункай ва ўсіх відах зносінаў было перавезена 2 млн 560 тыс. пасажыраў.

Цягнікамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталіся больш за 545 тыс. чалавек.

Цягнікамі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом класа перавезена каля 1,8 млн пасажыраў.

У міжнародных зносінах аб'ём перавозак склаў амаль 240 тысяч чалавек.

У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг і з улікам наяўнага попыту на перыяд навагодніх і калядных святаў Беларускай чыгункай было прызначана 250 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальным і міжнародным зносінах.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год