Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Люты

  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшы ўчастак вытворчага харчавання ў 2023 годзе
    29 лютага 2024
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшы ўчастак вытворчага харчавання ў 2023 годзе

    Лепшым прызнаны ўчастак вытворчага харчавання Брэсцкага аддзялення чыгункі. Другое месца ў аглядзе-конкурсе прысуджана калектыву ўчастка вытворчага харчавання Баранавіцкага аддзялення. Трэцяе месца заняў участак вытворчага харчавання Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

    Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел 6 участкаў вытворчага харчавання аддзяленняў Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Спецыяльны турыстычны цягнік «Беларускі Ваяж» у 13 раз даставіў у нашу краіну гасцей з Расіі
    26 лютага 2024
    Спецыяльны турыстычны цягнік «Беларускі Ваяж» у 13 раз даставіў у нашу краіну гасцей з Расіі

    У рамках сумеснага расійска-беларускага праекта «Беларускі Ваяж» 23-24 лютага 2024 года расійскія турысты наведалі нашу краіну. Падарожжа прайшло ў фармаце «гатэль на колах». Каля 200 гасцей праехалі на цягніку па маршруце Масква-Брэст/Гродна, Гродна/Брэст-Мінск-Масква. Турыстычным цэнтрам «Дартур» Беларускай чыгункі для іх была арганізавана насычаная экскурсійная праграма з наведваннем сусветна вядомых аб'ектаў, а таксама дэгустацыя страў нацыянальнай кухні.

    Так, у Брэсце расійскія турысты пабывалі ў Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», Нацыянальным парку «Белавежская пушча», прагуляліся па гістарычнаму цэнтру. Упершыню ў гэтым годзе ў праграму было ўключана наведванне музея знакамітага палкаводца Аляксандра Суворава ў Кобрыне.

    У Гродне турыстаў чакаў канцэрт арганнай музыкі, прагулкі па вулачках гістарычнага цэнтра, візіт у стары замак і адну з самых старажытных цэркваў горада - Каложскую.

    Чытаць далей…
  • 23 лютага 2024
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, люты 2024 (160 выпуск)

    – На тэхніка-эканамічным савеце ў Мінску падвялі вынікі дзейнасці Беларускай чыгункі ў мінулым годзе і намецілі планы на 2024-ы.

    – У арганізацыях беларускай магістралі ў 2023 годзе было ўкаранёна 338 рацыяналізатарскіх прапаноў.

    Чытаць далей…
  • Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!
    22 лютага 2024
    Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

    Гэта свята – даніна павагі і ўдзячнасці ўсім пакаленням воінаў, якія адстаялі незалежнасць роднай краіны.

    2024 год для ўсіх нас асаблівы – 80 гадоў назад беларуская зямля была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы па праву ганарымся працоўным і ратным подзвігам чыгуначнікаў, якія ўнеслі неацэнны ўклад у гэтую гістарычную падзею. Падвяргаючыся смяротнай небяспецы, рызыкуючы жыццём, работнікі стальной магістралі дастаўлялі воінскія эшалоны да лініі фронту, забяспечваючы бесперабойнае забеспячэнне войскаў, са зброяй у руках абаранялі родную зямлю на палях бітваў.

    Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны! Для нашага пакалення вы з'яўляецеся прыкладам сапраўднага патрыятызму і любові да Радзімы, вышэйшай доблесці і гонару.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы завяршаецца прыём работ на конкурс маладзёжных ініцыятыў. Да заканчэння тэрміну падачы праектаў засталося ўсяго 10 дзён!
    20 лютага 2024
    На Беларускай чыгунцы завяршаецца прыём работ на конкурс маладзёжных ініцыятыў. Да заканчэння тэрміну падачы праектаў засталося ўсяго 10 дзён!

    На Беларускай чыгунцы праводзіцца конкурс маладзёжных ініцыятыў па выніках работы за 2023 год.

    Нагадваем, што матэрыялы для ўдзелу можна прадставіць ва Упраўленне Беларускай чыгункі не пазней за 1 сакавіка 2024 года на папяровым і электронным носьбітах.

    Згодна з палажэннем аб конкурсе ў ім могуць прыняць удзел прадстаўнікі працоўнай моладзі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі ва ўзросце да 31 года ўключна, а таксама навукова-вытворчыя маладзёжныя калектывы.

    Чытаць далей…
  • Напярэдадні адзінага дня галасавання на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі 12 лютага 2024 года прайшоў святочны канцэрт зорак беларускай эстрады
    13 лютага 2024
    Напярэдадні адзінага дня галасавання на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі 12 лютага 2024 года прайшоў святочны канцэрт зорак беларускай эстрады

    Музычны праект быў арганізаваны ў рамках культурна-патрыятычнай акцыі «Мы разам. Нас мільёны». На трэцім паверсе вакзала ў зале чакання для гасцей і жыхароў Мінска беларускія кампазіцыі і рэтра-хіты выканалі вядомыя музыканты – гурт «ByCity», заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, спявачка Ганна Благава, ансамбль «Песняры» і шоу-балет «Феерыя».

    На канцэрце таксама прысутнічалі актывісты ГА «БРСМ», работнікі і ветэраны Беларускай чыгункі.

    Гледачы цёпла сустрэлі артыстаў. Многія з іх падпявалі і танцавалі пад запальныя мелодыі.

    Чытаць далей…
  • 05 лютага 2024
    БЧ заклікае пасажыраў адказна адносіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд

    Праязны дакумент (білет) з'яўляецца падставай для здзяйснення паездкі грамадзяніна ў цягніку. Беларускай чыгункай створаны ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб пасажыр загадзя мог яго набыць.


    Чытаць далей…
  • Паглыбленне супрацоўніцтва чыгунак Расіі, Беларусі і Казахстана па развіцці транспартна-лагістычнага патэнцыялу чыгуначнага транспарту дзяржаў – членаў ЕАЭС
    05 лютага 2024
    Паглыбленне супрацоўніцтва чыгунак Расіі, Беларусі і Казахстана па развіцці транспартна-лагістычнага патэнцыялу чыгуначнага транспарту дзяржаў – членаў ЕАЭС

    2 лютага 2024 года ў г. Алматы (Рэспубліка Казахстан) у рамках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў прысутнасці кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС генеральны дырэктар – старшыня праўлення ААТ «РЖД» Алег Белазёраў, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і старшыня праўлення АТ «Нацыянальная кампанія «Қазастстан Тэмір жолы» Нурлан Саўранбаеў падпісалі Мемарандум аб прыхільнасці гарманізаванаму развіццю транспартна-лагістычнага патэнцыялу чыгуначнага транспарту дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

    Дакумент накіраваны на далейшае паглыбленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку за кошт развіцця АТ «ОТЛК ЕРА» – сумеснага прадпрыемства чыгунак Расіі, Беларусі і Казахстана, якое прымае значны ўдзел у захаванні ўстойлівасці і аб'ёмаў еўразійскіх чыгуначных грузавых перавозак.

    Чытаць далей…

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць