Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паглыбленне супрацоўніцтва чыгунак Расіі, Беларусі і Казахстана па развіцці транспартна-лагістычнага патэнцыялу чыгуначнага транспарту дзяржаў – членаў ЕАЭС

05 лютага 2024

2 лютага 2024 года ў г. Алматы (Рэспубліка Казахстан) у рамках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў прысутнасці кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС генеральны дырэктар – старшыня праўлення ААТ «РЖД» Алег Белазёраў, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і старшыня праўлення АТ «Нацыянальная кампанія «Қазастстан Тэмір жолы» Нурлан Саўранбаеў падпісалі Мемарандум аб прыхільнасці гарманізаванаму развіццю транспартна-лагістычнага патэнцыялу чыгуначнага транспарту дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Дакумент накіраваны на далейшае паглыбленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку за кошт развіцця АТ «ОТЛК ЕРА» – сумеснага прадпрыемства чыгунак Расіі, Беларусі і Казахстана, якое прымае значны ўдзел у захаванні ўстойлівасці і аб'ёмаў еўразійскіх чыгуначных грузавых перавозак.

Згодна з Мемарандумам вызначаны ключавыя задачы ўзаемадзеяння па такіх напрамках, як павелічэнне аб'ёмаў перавозак грузаў чыгуначным транспартам па асноўных транспартных калідорах прасторы каляі 1520 мм, павышэнне транспартнай звязанасці еўразійскай прасторы пры дапамозе развіцця інфраструктуры, развіццё транспартна-лагістычных паслуг на прасторы ЕАЭС, укараненне тэхналогій бясшвоўнай трансгранічнай лагістыкі ўнутры ЕАЭС і з сумежнымі краінамі, пераход на беспапяровую тэхналогію перавозкі грузаў як на «прасторы 1520 мм», так і ў транзітных зносінах і г. д.

Падпісанне Мемарандума ў рамках пасяджэння ЕМПС падкрэсліла імкненне чыгунак да ўзгодненага развіцця перавозак грузаў чыгуначным транспартам і сведчыць аб важнай ролі развіцця чыгуначнай інфраструктуры, пераходу на лічбавыя тэхналогіі ў грузавых чыгуначных перавозках і ўстойлівага развіцця ў парадку сумеснай работы ў рамках ЕАЭС.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год