Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Чэрвень

  • Прадстаўнікі Беларускай чыгункі сустрэліся з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту імя Я.П. Юшкевіча
    28 чэрвеня 2024
    Прадстаўнікі Беларускай чыгункі сустрэліся з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту імя Я.П. Юшкевіча

    26 чэрвеня 2024 года ў Мінскім дзяржаўным каледжы чыгуначнага транспарту імя Я.П. Юшкевіча адбылася сустрэча прадстаўнікоў БЧ з навучэнцамі і педагогамі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: работнікі Упраўлення і Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, кіраўніцтва каледжа і яго выкладчыцкі склад, выпускнікі гэтага года. Асноўная тэма сустрэчы – «Моладзь – будучыня магістралі».

    Перад рабятамі выступіў начальнік службы арганізацыйна-кадравай работы Упраўлення БЧ Андрэй Кашко. Андрэй Аляксандравіч расказаў аб развіцці чыгуначнага транспарту ў Рэспубліцы Беларусь, аб нормах прафесійнай этыкі работнікаў магістралі, забеспячэнні бяспекі і іншых асноватворных каштоўнасцях і прынцыпах Беларускай чыгункі, а таксама нагадаў аб неабходнасці безумоўнага выканання заканадаўства нашай краіны.

    Чытаць далей…
  • Арганізацыя ветэранаў Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у нарадзе кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый чыгуначнага транспарту Расіі
    28 чэрвеня 2024
    Арганізацыя ветэранаў Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у нарадзе кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый чыгуначнага транспарту Расіі

    З 19 па 21 чэрвеня 2024 года на Куйбышаўскай чыгунцы ў г. Самары адбылося чарговая сеткавая нарада кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый чыгуначнага транспарту Расіі, у рабоце якога прыняў удзел старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Сяргей Гогалеў.

    Чытаць далей…
  • Вынікі чыгуначнага конкурсу па ахове працы ў 2023 годзе падвялі на Беларускай чыгунцы
    26 чэрвеня 2024
    Вынікі чыгуначнага конкурсу па ахове працы ў 2023 годзе падвялі на Беларускай чыгунцы

    У конкурсе прынялі ўдзел арганізацыі і адасобленыя структурныя падраздзяленні Беларускай чыгункі. У дарожную камісію былі прадстаўлены матэрыялы па розных намінацыях. Іх прааналізавалі і ацанілі эксперты. Таксама прэтэндэнты паказалі свой прафесійны ўзровень у ходзе праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. За кожны з этапаў выстаўляліся балы. Па іх суме былі вызначаны пераможцы.

    Па выніках конкурсу ў намінацыі «Лепшы спецыяліст па ахове працы Беларускай чыгункі» ў 2023 годзе перамагла інжынер па ахове працы Віцебскага вагоннага ўчастка Віцебскага аддзялення Алена Галдаевіч.

    Чытаць далей…
  • Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у 51-й сесіі Нарады Міністраў АСЧ
    24 чэрвеня 2024
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у 51-й сесіі Нарады Міністраў АСЧ

    18-20 чэрвеня 2024 года ў г.Варшаве (Рэспубліка Польшча) адбылася 51-я сесія нарады Міністраў АСЧ. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, якія ведаюць чыгуначным транспартам, чыгуначных кампаній, якія маюць адпаведныя паўнамоцтвы, з 22 краін-членаў АСЧ, а таксама генеральны сакратар Міжурадавай Камісіі (МПК) ТРАСЕКА.

    Мерапрыемства прайшло пад старшынствам Міраслава Антонавіча – Старшыні Камітэта АСЧ.

    У рамках Сесіі падведзены вынікі работы арганізацыі, разгледжаны і прыняты рашэнні па актуальных пытаннях у сферы міжнародных чыгуначных перавозак, якія адносяцца да ключавых напрамках дзейнасці АСЧ: фарміраванне ўзгодненай транспартнай палітыкі ў галіне міжнародных чыгуначных перавозак, удасканаленне і развіццё нарматыўнай прававой базы ў сферы чыгуначнага транспарту, а таксама павышэнне яго канкурэнтаздольнасці ў зносінах паміж Еўропай і Азіяй. У ходзе пленарнага пасяджэння разгледжаны шэраг фінансавых пытанняў, звязаных з ўзаемаразлікамі паміж членамі АСЧ, бюджэтам арганізацыі і выплатай членскіх узносаў.

    Чытаць далей…
  • Канцэртная праграма Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ўдастоена галоўнага прыза фестывалю народнай творчасці «Паклонімся вялікім тым гадам»
    24 чэрвеня 2024
    Канцэртная праграма Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ўдастоена галоўнага прыза фестывалю народнай творчасці «Паклонімся вялікім тым гадам»

    20 чэрвеня 2024 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся чыгуначны фестываль народнай творчасці «Паклонімся вялікім тым гадам», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    Чытаць далей…
  • Унікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі» прыбыў у Рэспубліку Беларусь
    21 чэрвеня 2024
    Унікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі» прыбыў у Рэспубліку Беларусь

    Першым «Цягнік Перамогі» 21 чэрвеня 2024 года сустрэў г.Брэст, дзе прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны пачатку дэманстрацыі экспазіцыі гісторыка-асветніцкага і грамадска-патрыятычнага праекта ў Рэспубліцы Беларусь. 

    У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел: намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Вадзім Краўчук, старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргей Лабадзінскі, адзін з расійскіх стваральнікаў праекта – кіраўнік творчай майстэрні «Неўскі баталіст» Дзмітрый Паштарэнка, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, работнікі і ветэраны Беларускай чыгункі, маладзешь горада. Як адзначыў у сваім выступленні намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Вадзім Краўчук, важна, што старт экспазіцыі «Цягнік Перамогі» ў 2024 годзе дадзены каля сцен Брэсцкай крэпасці. Гэта сімвал мужнасці, стойкасці і сапраўднага гераізму абаронцаў нашай Радзімы.

    Чытаць далей…
  • 21 чэрвеня 2024
    Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі

    27 чэрвеня 2024 года ў 10:00 у пам. 410 па адрасе г. Мінск, вул. Леніна, 17 (Упраўленне Беларускай чыгункі) адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка».

    Чытаць далей…
  • У месцах дэманстрацыі экспазіцыі перасовачнага музея «Цягнік Перамогі» ў Брэсце, Оршы, Магілёве, Віцебску, Мінску і Гомелі будзе арганізавана фотазона - дзеючы паравоз, стылізаваны пад лакаматыў цягніка Перамогі 1945 года
    21 чэрвеня 2024
    У месцах дэманстрацыі экспазіцыі перасовачнага музея «Цягнік Перамогі» ў Брэсце, Оршы, Магілёве, Віцебску, Мінску і Гомелі будзе арганізавана фотазона - дзеючы паравоз, стылізаваны пад лакаматыў цягніка Перамогі 1945 года

    У рамках мерапрыемстваў па святкаванні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аддаючы даніну павагі бессмяротнаму працоўнаму і ратнаму подзвігу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Беларускай чыгункай у месцах дэманстрацыі экспазіцыі перасовачнага музея «Цягнік Перамогі» ў Брэсце, Оршы, Магілёве, Віцебску, Мінску і Гомелі будзе ўсталяваны паравоз серыі «Э», стылізаваны пад Лакаматыў, які ў 1945-м годзе даставіў цягнік з салдатамі-пераможцамі з Берліна ў Маскву.

    Усе жадаючыя змогуць зрабіць памятныя фатаграфіі на фоне працуючага паравоза з 10.00 да 20.00 21-22 чэрвеня ў г. Брэсце (пр-т Машэрава, 2), 27 чэрвеня на ст. Орша-Цэнтральная, 28-29 чэрвеня на ст. Магілёў-1, 2-3 ліпеня на ст. Віцебск, 5-6 ліпеня на ст. Мінск-Пасажырскі і 20-21 ліпеня на ст. Гомель.

    Чытаць далей…
  • У аздараўленчых лагерах Беларускай чыгункі ў першую змену адпачылі амаль 1800 дзяцей
    20 чэрвеня 2024
    У аздараўленчых лагерах Беларускай чыгункі ў першую змену адпачылі амаль 1800 дзяцей

    Амаль 1800 дзяцей адпачылі ў васьмі аздараўленчых лагерах беларускай магістралі ў першую змену. Усяго за летні сезон 2024 года плануецца аздаравіць больш за 7,1 тыс. дзяцей.

    Чытаць далей…
  • Студэнцкія атрады Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у адкрыцці трэцяга працоўнага семестра -2024
    19 чэрвеня 2024
    Студэнцкія атрады Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у адкрыцці трэцяга працоўнага семестра -2024

    Студэнцкія атрады беларускай магістралі прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі рэспубліканскага адкрыцця трэцяга працоўнага семестра, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году якасці. Мерапрыемства прайшло на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў г. Мінску 18 чэрвеня 2024 года, дзе сабраліся больш за 500 байцоў студатрадаў з усіх рэгіёнаў краіны.

    Беларускую чыгунку прадставілі 50 лепшых юнакоў і дзяўчат, якія ў гэтым годзе будуць працаваць у Мінскім і Гомельскім вагонных участках праваднікамі пасажырскіх вагонаў у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній.

    Кульмінацыяй адкрыцця трэцяга працоўнага семестра - 2024 стала ўручэнне камандзірам атрадаў працоўных пуцёвак для работы на аб'ектах беларускай магістралі.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы працягваецца конкурс на лепшы дзіцячы малюнак, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
    17 чэрвеня 2024
    На Беларускай чыгунцы працягваецца конкурс на лепшы дзіцячы малюнак, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

    Конкурс сярод дзяцей чыгуначнікаў на лепшы малюнак, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў працягваецца на БЧ. У творчым спаборніцтве могуць прыняць удзел дзеці ва ўзроставых катэгорыях: 5-7 гадоў, 8-11 гадоў, 12-14 гадоў і 15-17 гадоў. У кожнай з іх будзе прысуджацца 1, 2 і 3 месца.

    Малюнкі можна даслаць не пазней за 28 чэрвеня 2024 года ў рэдакцыю газеты «Чыгуначнік Беларусі» па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 2 з пазнакай «Конкурс» і пазначэннем узроставай катэгорыі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка правядзе акцыю, накіраваную на павышэнне ўзроўню бяспекі на чыгуначных пераездах
    14 чэрвеня 2024
    Беларуская чыгунка правядзе акцыю, накіраваную на павышэнне ўзроўню бяспекі на чыгуначных пераездах

    14 чэрвеня 2024 года ў рамках Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах Беларуская чыгунка правядзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах.

    Чытаць далей…
  • Сустракай «Цягнік Перамогі» ў Рэспубліцы Беларусь у 2024 годзе
    13 чэрвеня 2024
    Сустракай «Цягнік Перамогі» ў Рэспубліцы Беларусь у 2024 годзе

    У 2021-2022 гадах Беларускай чыгункай сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» быў паспяхова рэалізаваны гісторыка-асветніцкі і грамадска-патрыятычны праект «Цягнік Перамогі». Ён быў ажыццяўлены пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

    У 2024-м – у год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў унікальны перасоўны музей зноў прыбудзе ў нашу краіну.

    З 21 чэрвеня па 21 ліпеня перасоўны музей пабывае ў 23 гарадах нашай рэспублікі. З яго экспазіцыяй змогуць азнаёміцца жыхары ўсіх абласцей Беларусі і горада Мінска. Першы прыпынак «Цягнік Перамогі» зробіць у Брэсце 21 чэрвеня. Далей ён пройдзе па гарадах: Пінск, Лунінец, Баранавічы, Орша, Магілёў, Крычаў, Горкі, Віцебск, Полацк, Мінск, Маладзечна, Ліда, Гродна, Ваўкавыск, Салігорск, Слуцк, Асіповічы, Бабруйск, Жлобін, Калінкавічы, Рэчыца і Гомель.

    Маршрут курсіравання «Цягніка Перамогі» складзены з улікам знамянальных і памятных дат Рэспублікі Беларусь, а таксама тэхнічнай магчымасці інфраструктуры Беларускай чыгункі.

    Дадзены праект уяўляе сабой інтэрактыўную экспазіцыю, якая прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Чытаць далей…
  • 11 чэрвеня 2024
    19 чэрвеня 2024 года кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе «прамую тэлефонную лінію»

    У сераду, 19 чэрвеня 2024 года, Беларуская чыгунка правядзе «прамую тэлефонную лінію» па тэме «Кадравыя і сацыяльныя пытанні, працаўладкаванне, аплата і ўмовы працы, жыллёвыя праваадносіны, змест платформаў, прыпыначных пунктаў».

    Чытаць далей…
  • Комплекс web-рашэнняў Беларускай чыгункі, якія выкарыстоўваюцца пры арганізацыі грузавых перавозак, выклікаў цікавасць у наведвальнікаў выставы «ТІБО-2024»
    11 чэрвеня 2024
    Комплекс web-рашэнняў Беларускай чыгункі, якія выкарыстоўваюцца пры арганізацыі грузавых перавозак, выклікаў цікавасць у наведвальнікаў выставы «ТІБО-2024»

    Прадстаўлены на выставе «ТІБО-2024» комплекс web-рашэнняў для аказання кліентам паслуг аддаленага ўзаемадзеяння пры арганізацыі грузавых перавозак з прымяненнем аўтаматызаванай сістэмы «Электронная перавозка» выклікаў жывую цікавасць у наведвальнікаў форуму.

    Чытаць далей…
  • 11 чэрвеня 2024
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, чэрвень 2024 (163 выпуск)

    Беларуская чыгунка развівае экспартна-імпартныя перавозкі грузаў беларускіх прадпрыемстваў у Азербайджан.

    У Мінску прайшло пасяджэнне міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі МТК 524 «Чыгуначны транспарт».

    Чытаць далей…
  • 6-9 чэрвеня 2024 года ў Гомелі адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па міні-футболе
    11 чэрвеня 2024
    6-9 чэрвеня 2024 года ў Гомелі адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па міні-футболе

    Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па міні-футболе прайшоў у мінулыя выхадныя на базе Культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка на юбілейным XXX міжнародным форуме «ТІБО-2024» прадставіла перспектыўныя распрацоўкі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій
    06 чэрвеня 2024
    Беларуская чыгунка на юбілейным XXX міжнародным форуме «ТІБО-2024» прадставіла перспектыўныя распрацоўкі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій

    Выстава праходзіць з 5 па 8 чэрвеня ў сталічным комплексе «Мінск-Арэна». У тэматычнай зоне «Лічбавыя сэрвісы для бізнесу» цэнтральнай экспазіцыі форуму беларуская магістраль прэзентавала комплекс web-рашэнняў для аказання кліентам паслуг аддаленага ўзаемадзеяння пры арганізацыі грузавых перавозак з прымяненнем аўтаматызаванай сістэмы «Электронная перавозка».

    На выставе прадстаўлена яе даступная версія пад аперацыйную сістэму Windows і мабільная версія пад аперацыйную сістэму Android. Таксама Брэсцкім цэнтрам аўтаматызацыі бізнес-працэсаў РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» БЧ вядзецца распрацоўка пад аперацыйную сістэму iOS.

    Аўтаматызаваная сістэма «Электронная перавозка» дазваляе забяспечыць афармленне дакументаў на перавозку грузаў, пачынаючы ад падачы заяўкі да афармлення выдачы грузу выдалена праз сетку Інтэрнэт пры аператыўным узаемадзеянні з работнікамі чыгуначнага транспарту.

    Чытаць далей…
  • 05 чэрвеня 2024
    Пераможцы Рэспубліканскага фестывалю атрымалі падарункі ад беларускіх чыгуначнікаў

    4 чэрвеня 2024 года ў Мінску прайшоў гала-канцэрт XVI Рэспубліканскага фестывалю творчасці дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю «Мары здзяйсняюцца», у якім прынялі ўдзел каля 100 дзяцей з 9 дамоў-інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з усіх куткоў Беларусі.

    Чытаць далей…
  • З 5 чэрвеня 2024 года прызначаны цягнікі ў памежных прыгарадных чыгуначных зносінах па маршрутах Вялікія Лукі – Алешча і Навасакольнікі – Алешча
    04 чэрвеня 2024
    З 5 чэрвеня 2024 года прызначаны цягнікі ў памежных прыгарадных чыгуначных зносінах па маршрутах Вялікія Лукі – Алешча і Навасакольнікі – Алешча

    У мэтах умацавання сувязяў паміж рэгіёнамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Беларускай чыгункай і ААТ «РЖД» адноўлены прыгранічныя прыгарадныя чыгуначныя зносіны па маршрутах Вялікія Лукі – Алешча і Навасакольнікі – Алешча.

    Чытаць далей…
Новости

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць