Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

БЧ заклікае пасажыраў адказна адносіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд

05 лютага 2024

Праязны дакумент (білет) з'яўляецца падставай для здзяйснення паездкі грамадзяніна ў цягніку. Беларускай чыгункай створаны ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб пасажыр загадзя мог яго набыць.

Продаж праязных дакументаў (білетаў) ажыццяўляецца праз адзіны раздзел «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by) афіцыйнага інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі і мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік», тэрміналы самаабслугоўвання і ў білетных касах. На цягнікі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа прадугледжана магчымасць набыцця праязных дакументаў (білетаў) не раней чым за 10 сутак да даты здзяйснення паездкі.

Для шматразовых паездак у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа ў білетных касах можна аформіць абанементныя білеты: «на прад'яўніка», «рабочага дня», «імянны льготны» або «выхаднога дня».

Разам з тым у 2023 годзе за безбілетны праезд да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 6,6 тыс. грамадзян.

Звяртаем увагу!

У адпаведнасці з Правіламі перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання безбілетным з'яўляецца грамадзянін, выяўлены без праязнога дакумента (білета), які не аплаціў своечасова праезд, прад'явіў праязны дакумент (білет), які не дае права праезду ў гэтым цягніку, вагоне, а таксама без дакументаў, якія пацвярджаюць права на льготны праезд па бясплатнаму, ільготнаму, дзіцячаму, службоваму праязному дакументу, пры правядзенні кантролю ў цягніках і непасрэдна пасля заканчэння паездкі ў цягніках з ненумараванымі месцамі.

Безбілетны грамадзянін, выяўлены ў пасажырскім цягніку, абавязаны аплаціць кошт праезду ад станцыі пасадкі да станцыі свайго прызначэння, кошт паслугі па афармленні праязнога дакумента ў цягніку і штраф.

Калі безбілетны грамадзянін заяўляе пра сваё жаданне пакінуць цягнік, то ён аплачвае праезд да станцыі, на якой пакіне цягнік, і штраф.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь штраф за безбілетны праезд складае ад 0,5 да 1 базавай велічыні ў залежнасці ад віду зносін.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню ў забароненых месцах цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2023 г. № 944 з 1 студзеня 2024 года базавая велічыня ўстаноўлена ў памеры 40 рублёў.

Праблема безбілетнага праезду грамадзян застаецца актуальнай для Беларускай чыгункі. Мэтанакіраваная работа па прафілактыцы гэтага віду правапарушэння будзе працягнута і ў 2024 годзе, у тым ліку з прыцягненнем праваахоўных органаў.

У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый або наяўнасці ў пасажыраў прапаноў па павышэнні эфектыўнасці кантролю ў цягніках грамадзяне могуць звяртацца ў рабочыя дні з 08:00 да 17:00 па тэлефонах у Мінску 225-92-22, 225-48-22.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год