Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Спецыяльны турыстычны цягнік «Беларускі Ваяж» у 13 раз даставіў у нашу краіну гасцей з Расіі

26 лютага 2024

У рамках сумеснага расійска-беларускага праекта «Беларускі Ваяж» 23-24 лютага 2024 года расійскія турысты наведалі нашу краіну. Падарожжа прайшло ў фармаце «гатэль на колах». Каля 200 гасцей праехалі на цягніку па маршруце Масква-Брэст/Гродна, Гродна/Брэст-Мінск-Масква. Турыстычным цэнтрам «Дартур» Беларускай чыгункі для іх была арганізавана насычаная экскурсійная праграма з наведваннем сусветна вядомых аб'ектаў, а таксама дэгустацыя страў нацыянальнай кухні.

Так, у Брэсце расійскія турысты пабывалі ў Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», Нацыянальным парку «Белавежская пушча», прагуляліся па гістарычнаму цэнтру. Упершыню ў гэтым годзе ў праграму было ўключана наведванне музея знакамітага палкаводца Аляксандра Суворава ў Кобрыне.

У Гродне турыстаў чакаў канцэрт арганнай музыкі, прагулкі па вулачках гістарычнага цэнтра, візіт у стары замак і адну з самых старажытных цэркваў горада - Каложскую.

У Мінску для расійскіх гасцей была арганізавана аглядная экскурсія па горадзе. Турысты таксама наведалі Музей «Замкавы комплекс «Мір», Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Міжнародны праект ААТ «РЖД» і Беларускай чыгункі стартаваў у жніўні 2022 года. Усяго было арганізавана 13 рэйсаў турыстычных цягнікоў, у рамках якіх за гэты перыяд перавезена каля 4 тыс. пасажыраў.

У планах на 2024 год прадаўжэнне развіцця праекта «Беларускі Ваяж», уключэнне ў праграму новых турыстычных аб'ектаў і славутасцяў. Запланавана яшчэ каля 6 турыстычных цягнікоў.

Таксама турыстычным цэнтрам «Дартур» Беларускай чыгункі ў лютым бягучага года ў рамках праекта «Цягніком у Беларусь» было арганізавана наведванне нашай краіны 70 расійскімі школьнікамі. Для дзяцей з Масквы былі падрыхтаваны шырокія экскурсійныя праграмы. Юныя турысты пазнаёміліся са славутасцямі Беларусі, яе гісторыка-культурнымі аб'ектамі, пабывалі ў Нацыянальнай бібліятэцы, а таксама на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год