Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні адзінага дня галасавання на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі 12 лютага 2024 года прайшоў святочны канцэрт зорак беларускай эстрады

13 лютага 2024

Музычны праект быў арганізаваны ў рамках культурна-патрыятычнай акцыі «Мы разам. Нас мільёны». На трэцім паверсе вакзала ў зале чакання для гасцей і жыхароў Мінска беларускія кампазіцыі і рэтра-хіты выканалі вядомыя музыканты – гурт «ByCity», заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, спявачка Ганна Благава, ансамбль «Песняры» і шоу-балет «Феерыя».

На канцэрце таксама прысутнічалі актывісты ГА «БРСМ», работнікі і ветэраны Беларускай чыгункі.

Гледачы цёпла сустрэлі артыстаў. Многія з іх падпявалі і танцавалі пад запальныя мелодыі.

У завяршэнні святочнай праграмы вядучы мерапрыемства Аляксандр Сярэбранікаў запрасіў усіх прыняць актыўны ўдзел у адзіным дні галасавання, які пройдзе ў нашай краіне 25 лютага.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год