Карпаратыўныя навіны
Красавік
-
24 красавіка 2024На Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі лепшых па прафесіі
23 красавіка 2024 года напярэдадні Свята працы традыцыйна ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў чыгуначнага конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» і галіновага спаборніцтва за 2023 год.
Заслужаныя ўзнагароды былі ўручаны 128 прадстаўнікам чыгуначных прафесій і спецыяльнасцяў з 12 гаспадарак беларускай магістралі. Гэта цягніковыя дыспетчары і дзяжурныя па станцыі, машыністы лакаматываў і іх памочнікі, білетныя касіры і праваднікі пасажырскіх вагонаў, брыгадзіры і дарожныя майстры, слесары па рамонце рухомага саставу, манцёры пуці, электраманцёры, энэргадыспетчары і інш.
Беларуская чыгунка адна з нямногіх арганізацый Рэспублікі Беларусь, дзе працуюць работнікі больш чым 300 розных прафесій і спецыяльнасцяў.
Чытаць далей… -
24 красавіка 2024Ігар Камароўскі выбраны старшынёй Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў
22 красавіка 2024 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся VI Пленум камітэта Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.
У яго рабоце прынялі ўдзел генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў (МКПЖ) Генадзь Касалапаў, сакратар Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ганна Варфаламеева, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Уладзімір Фёдаравіч, а таксама Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.
Найважнейшым пытаннем парадку дня Пленума стала выбранне старшыні Дарпрафсожа ў сувязі з выхадам Віктара Міхайлавіча Какоры на заслужаны адпачынак.
Чытаць далей… -
23 красавіка 2024Памятаем! Шануем! Ганарымся! На Беларускай чыгунцы стартавала акцыя па закладцы алей Памяці, прысвечаная ветэранам Вялікай Айчыннай вайны – былым работнікам стальной магістралі
Акцыя па закладцы алей Памяці, прысвечаная ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, стартавала 19 красавіка 2024 года на найбуйнейшых чыгуначных вузлах БЧ – Аршанскім і Калінкавіцкім.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел працоўныя калектывы беларускай магістралі, ветэраны працы і актывісты ГА «БРСМ».
У Оршы месца для алеі з клёнаў і рабін было выбрана невыпадкова. Дрэвы былі высаджаны каля адміністрацыйнага будынка лінейнага цэнтра транспартнага абслугоўвання «Орша» па вуліцы Памежнай. У 200 метрах ад яго знаходзіцца пахаванне амаль 5 тысяч расстраляных у гады вайны савецкіх ваеннапалонных. У Калінкавічах работнікі магістралі высадзілі 80 ліп каля памятнага знака партызанам і членам падпольнай камсамольскай арганізацыі «Смугнар».
Чытаць далей… -
22 красавіка 2024Больш за 52 тысячы работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку 20 красавіка 2024 года
Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, кіраўнікі службаў кіравання чыгункі, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» БЧ.
Па ўсёй краіне работнікі арганізацый беларускай магістралі наводзілі парадак і праводзілі азеляненне замацаваных тэрыторый, акультурвалі аб'екты інфраструктуры Беларускай чыгункі, высаджвалі дрэвы, а таксама займаліся падрыхтоўкай дзіцячых лагераў да будучай летняй аздараўленчай кампаніі.
Асаблівая ўвага надавалася прывядзенню ў належны стан воінскіх пахаванняў, мемарыялаў і абеліскаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту і замацаваных за арганізацыямі БЧ, якіх у цяперашні час налічваецца больш за 200.
Члены пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» Мінскага чыгуначнага вузла прымалі ўдзел у суботніку на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава, а актывісты Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» – у добраўпарадкаванні парку Перамогі ў горадзе Мінску.
Чытаць далей… -
19 красавіка 2024Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі прадставіў свае праекты на Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак»
Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі прадставіў свае праекты на 26-й Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак», якая праходзіць з 18 па 20 красавіка 2024 года ў шматпрофільным культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна».
Чытаць далей… -
19 красавіка 2024У Віцебску падвялі вынікі конкурсу «Краса нашай магістралі» сярод работніц Беларускай чыгункі
18 красавіка 2024 года адбыўся фінал чыгуначнага конкурсу прыгажосці і грацыі «Краса нашай магістралі» сярод работніц Беларускай чыгункі. Мерапрыемства было арганізавана на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення БЧ.
У спаборніцтве прынялі ўдзел шэсць чыгуначніц-пераможцаў адборачных тураў, якія прайшлі на аддзяленнях магістралі.
Конкурс прыгажосці складаўся з шасці этапаў: партфоліо «Краса магістралі Online», прэзентацыі відэаролікаў пра сябе і сваёй прафесіі «Прыемна пазнаёміцца!», «Прыгажосць прыгледзецца, а розум спатрэбіцца!», у рамках якога ўдзельніцы павінны былі ацаніць жыццёвую сітуацыю і аператыўна прыняць рашэнне, патрыятычнага этапу «Беларусь памятае! Чыгуначнікі памятаюць!», паказу нумароў мастацкай самадзейнасці «Ва ўсёй красе», а завяршыла мерапрыемства дэфіле ў вячэрніх уборах.
Чытаць далей… -
17 красавіка 20241 мая 2024 года Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава адкрые 69-ы сезон летніх перавозак
1 мая 2024 года ў 9:30 на станцыі Заслонава пройдзе ўрачыстая лінейка для юных чыгуначнікаў.
У першы рэйс «Сталічны Экспрэс» адправіцца ў 11:00. Ён правязе пасажыраў па маршруце ад станцыі Заслонава праз станцыю піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.
У маі цягнікі на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава будуць курсіраваць у выхадныя дні 1, 4, 5, 9, 11, 12, 19, 25 і 26 мая з 11:00 да 16:58. Штодня яны зробяць 15 рэйсаў.
У летнія месяцы «Сталічны Экспрэс» будзе курсіраваць па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11:00 да 14:14, а па суботах і нядзелях – з 11:00 да 16:47.
У верасні можна будзе здзейсніць падарожжа на цягніку па дзіцячай чыгунцы па суботах і нядзелях з 11:00 да 16:47.
Чытаць далей… -
15 красавіка 2024Відэанавіны Беларускай чыгункі, красавік 2023 (161 выпуск)
– БЧ правяла ў Мінску міжнародную канферэнцыю па пытаннях чыгуначнай лагістыкі.
– Пытанні арганізацыі грузавых і пасажырскіх перавозак абмеркавалі кіраўнікі Беларускай і Кастрычніцкай чыгунак.
Чытаць далей… -
03 красавіка 2024Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі
10 красавіка 2024 года ў 10.30 у пам.410 па адрасе г. Мінск, вул. Леніна, 17 (Упраўленне Беларускай чыгункі) адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка».
Чытаць далей… -
03 красавіка 2024Беларуская і Кітайскія чыгункі абмеркавалі ў Мінску пытанні арганізацыі грузавых перавозак
2 красавіка 2024 года ў Мінску адбылася рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з намеснікам галоўнага інжынера Дзяржаўнай карпарацыі «Кітайскія чыгункі», начальнікам Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Цзюй Гацзянам.
Чытаць далей… -
02 красавіка 2024На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі галіновага спаборніцтва за 2023 год
На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі галіновага спаборніцтва за 2023 год і вызначаны лепшыя калектывы сярод аддзяленняў, унітарных прадпрыемстваў БЧ, структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў аддзяленняў. Адпаведнае рашэнне падпісана кіраўніцтвам Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.
Сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі па выніках галіновага спаборніцтва за 2023 год пераможцам прызнаны калектыў Гомельскага аддзялення БЧ, другое месца прысуджана Баранавіцкаму аддзяленню чыгункі, трэцяе месца – у калектыву Віцебскага аддзялення чыгункі.
Сярод унітарных прадпрыемстваў першае месца ў галіновым спаборніцтве заняў калектыў УП «БЕЛЖЭЛДОРСНАБ», другое месца – дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ», трэцяе месца заваяваў калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Рэмпуть Беларускай чыгункі».
Чытаць далей…