На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі галіновага спаборніцтва за 2023 год
02 красавіка 2024
На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі галіновага спаборніцтва за 2023 год і вызначаны лепшыя калектывы сярод аддзяленняў, унітарных прадпрыемстваў БЧ, структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў аддзяленняў. Адпаведнае рашэнне падпісана кіраўніцтвам Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.
Сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі па выніках галіновага спаборніцтва за 2023 год пераможцам прызнаны калектыў Гомельскага аддзялення БЧ, другое месца прысуджана Баранавіцкаму аддзяленню чыгункі, трэцяе месца – у калектыву Віцебскага аддзялення чыгункі.
Сярод унітарных прадпрыемстваў першае месца ў галіновым спаборніцтве заняў калектыў УП «БЕЛЖЭЛДОРСНАБ», другое месца – дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ», трэцяе месца заваяваў калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Рэмпуть Беларускай чыгункі».
Сярод структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў аддзяленняў БЧ вызначана 20 пераможцаў галіновага спаборніцтва за 2023 год. Гэта калектывы:
станцыі Мінск-Сартавальны Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;
станцыі Полацк Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі;
станцыі Жабінка Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі;
станцыі Мордзічы Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі;
лакаматыўнага дэпо Калінкавічы Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі;
Мінскай базы (транспартнай) Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;
Баранавіцкага вагоннага дэпо Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі;
Ваўкавыскага вагоннага дэпо Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі;
прамывачна-прапарачнай станцыі Наваполацк Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі;
Бабруйскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі;
Аршанскай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;
Аршанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;
Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі;
Магілёўгрузсэрвісу Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі;
Віцебскага вагоннага ўчастка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі;
вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;
Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;
аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі;
культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;
санаторыя Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Калектыў Гомельскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ» стаў лепшым сярод адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ».
Галіновае спаборніцтва на Беларускай чыгунцы праводзіцца штогод у мэтах павышэння эфектыўнасці работы чыгуначнага транспарту, стымулявання вынікаў працы, забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і аховы працы, зніжэння сабекошту перавозак, выканання прагнозных і планавых паказчыкаў.Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год