Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

22 лютага 2024

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята – даніна павагі і ўдзячнасці ўсім пакаленням воінаў, якія адстаялі незалежнасць роднай краіны.

2024 год для ўсіх нас асаблівы – 80 гадоў назад беларуская зямля была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы па праву ганарымся працоўным і ратным подзвігам чыгуначнікаў, якія ўнеслі неацэнны ўклад у гэтую гістарычную падзею. Падвяргаючыся смяротнай небяспецы, рызыкуючы жыццём, работнікі стальной магістралі дастаўлялі воінскія эшалоны да лініі фронту, забяспечваючы бесперабойнае забеспячэнне войскаў, са зброяй у руках абаранялі родную зямлю на палях бітваў.

Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны! Для нашага пакалення вы з'яўляецеся прыкладам сапраўднага патрыятызму і любові да Радзімы, вышэйшай доблесці і гонару.

Традыцыйна 23 лютага ў нашай краіне ўшаноўваюць мужчын – абаронцаў роднай Айчыны. Сягоння на плячах кожнага з нас ляжыць найвышэйшая адказнасць за мір у краіне і будучыню нашых дзяцей. Наша стваральная і добрасумленная праца, адданасць інтарэсам дзяржавы і грамадства з'яўляюцца залогам далейшага развіцця і працвітання Беларусі.

Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя і аптымізму, упэўненасці ў заўтрашнім дні і мірнага неба над галавой. Хай жыццё кожнага з вас будзе напоўнена шчасцем і радасцю, а сэрца сагрэта цяплом, клопатам і любоўю!


Начальнік Беларускай чыгункі                  У.М. Марозаў


Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў                        В.М. Какора

Старшыня Арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                   С.П. Гогалеў


Да спісу навін за 2024 год