Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

30 студзеня 2024 года на тэхніка-эканамічным савеце ў Мінску падвялі вынікі дзейнасці Беларускай чыгункі ў 2023 годзе і намецілі планы на 2024 год

31 студзеня 2024

Вынікі дзейнасці Беларускай чыгункі ў 2023 годзе, асноўныя задачы і напрамкі яе развіцця ў 2024 годзе былі разгледжаны 30 студзеня на выніковым пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета БЧ, якое адбылося ва Упраўленні Беларускай чыгункі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Ляхновіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Ігар Камароўскі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, службаў і арганізацый Беларускай чыгункі, а таксама галіновай прафсаюзнай арганізацыі.

З асноўным дакладам выступіў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Ён праінфармаваў прысутных аб выніках работы чыгуначнага транспарту за 2023 год, пазначыў асноўныя задачы па забеспячэнні ўстойлівага развіцця чыгуначнага транспарту ў 2024 годзе.

Як адзначыў Уладзімір Марозаў, мінулы год для калектыву Беларускай чыгункі быў годам напружанай працы і кансалідацыі намаганняў, накіраваных на выкананне пастаўленых задач па забеспячэнні бесперабойнай работы эканомікі краіны. Была прадоўжана работа па выпрацоўцы аператыўных рашэнняў рэагавання на знешнія выклікі. Прынятыя меры дазволілі ў цэлым забяспечыць надзейную эксплуатацыйную работу чыгуначнай галіны, яе інвестыцыйнае развіццё і сацыяльную абароненасць калектыву беларускай магістралі.

Павысілася якасць аказваемых паслуг, прадоўжана работа па абнаўленні рухомага саставу, павелічэнні хуткасцей руху пасажырскіх цягнікоў, развіцці інфармацыйных тэхналогій, арганізацыі новых лагістычных схем дастаўкі грузаў.

Работа па стварэнні неабходных умоў для нарошчвання аб'ёмаў экспартных паставак грузаў айчынных прадпрыемстваў, якая праводзілася ў 2023 годзе, дазволіла павялічыць экспартныя кантэйнерныя перавозкі амаль у 1,5 раза да ўзроўню 2022 года.

Асноўным напрамкам экспарту грузаў застаюцца перавозкі прызначэннем ў Кітай, аб'ёмы якіх павялічаны не толькі па сухапутных маршрутах, але і па мультымадальных з задзейнічаннем інфраструктуры партоў Расійскай Федэрацыі.

За 2023 год у зносінах Беларусь – Кітай адпраўлена больш за 1500 кантэйнерных цягнікоў, што на 50% больш, чым у 2022 годзе.

У бягучым годзе ва ўзаемадзеянні з удзельнікамі транспартнага рынку будзе прадоўжана работа па развіцці кантэйнерных перавозак.

Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням далейшага развіцця экспартных перавозак прадукцыі суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь на знешнія рынкі збыту, у першую чаргу ў Кітай, краіны ЕАЭС, з задзейнічаннем патэнцыялу тэрміналаў прадпрыемстваў.

Беларуская чыгунка – гэта кампанія з вялікай сацыяльнай адказнасцю і галоўнай яе задачай з'яўляецца пошук новых падыходаў у развіцці пасажырскага комплексу: паляпшэнне якасці прадастаўляемых паслуг, павышэнне іх даступнасці, узмацненне транспартных сувязяў паміж рэгіёнамі, павелічэнне хуткасцяў руху цягнікоў, развіццё сістэмы інфармацыйнага забеспячэння пасажыраў.

У 2023 годзе аб'ём пасажырскіх перавозак склаў больш за 62 млн чалавек.

У міжнародных зносінах перавозкі ажыццяўляліся з Расійскай Федэрацыяй да Масквы, Санкт-Пецярбурга, Калінінграда, Мурманска, Архангельска, Адлера, Анапы, Самары, Ніжняга Ноўгарада і Мінеральных Вод. У 2023 годзе іх аб'ём склаў 2,7 млн пасажыраў.

Найбольшую долю ў агульным аб'ёме пасажырскіх перавозак склалі перавозкі ў межах краіны. Ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах цягнікамі з нумараванымі месцамі ў 2023 годзе перавезена на 11,5% больш пасажыраў, чым у 2022 годзе.

У сучасных умовах аказанне транспартных паслуг немагчыма без цыфравізацыі тэхналагічных працэсаў.

У прошлым годзе адзначаны актыўны рост электронных продажаў праязных дакументаў. На цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа рэалізавана на 60% больш электронных білетаў, чым у 2022 годзе. На цягнікі з нумараванымі месцамі ўзровень продажаў электронных праязных дакументаў узрос на 18%. Дынамічна развіваліся і продажы праязных дакументаў з выкарыстаннем тэрміналаў самаабслугоўвання, праз якія ў 2023 годзе аформлена на 20% білетаў больш, чым у 2022 годзе.

Работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана і ў 2024 годзе.

У рамках тэхніка-эканамічнага савета свае даклады таксама прадставілі галоўны рэвізор дарожны па бяспецы руху цягнікоў, кіраўнікі фінансава-эканамічнай, пасажырскай службаў, службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці Упраўлення Беларускай чыгункі.

Ацэньваючы вынікі работы Беларускай чыгункі, Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч акцэнтаваў увагу на неабходнасць павышэння эфектыўнасці работы чыгуначнага транспарту праз рост даходаў і аптымізацыю затрат, а таксама паставіў задачу ўзмацніць узаемадзеянне з расійскімі калегамі па арганізацыі перавозкі знешнегандлёвых грузаў. Акрамя гэтага, ён даў даручэнне прадоўжыць работу па павышэнні акупнасці пасажырскіх перавозак і ўдасканаленні нарматыўнай базы, якая рэгламентуе іх арганізацыю.

У заключным слове Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў выказаў упэўненасць, што ў Год якасці калектыў чыгуначнікаў прыме ўсе неабходныя меры па дасягненню станоўчых вынікаў работы, паляпшэнню якасці аказваемых паслуг і выкананню пастаўленых дзяржавай задач.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год