Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 9,3 тыс. чалавек у 2023 годзе скарысталіся паслугамі турыстычнага цэнтра «Дартур» Беларускай чыгункі

19 студзеня 2024

У 2023 годзе паслугамі турыстычнага цэнтра «Дартур» Беларускай чыгункі скарысталіся больш за 9,3 тыс. чалавек, што складае 107% да ўзроўню 2022 года.

У Год міру і стварэння была арганізавана вялікая колькасць пазнавальных экскурсійных маршрутаў з магчымасцю наведаць славутасці ўсіх рэгіёнаў нашай краіны.

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь турыстычны цэнтр «Дартур» пры ўдзеле галіновага прафсаюза арганізаваў патрыятычны праект «Скрозь гады звініць Перамога» па напрамку Мінск – Брэст – Косава – Івацэвічы – Мінск з наведваннем мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», інтэрактыўнай праграмай у лясным партызанскім лагеры  «Хаваншчына» і азнаямленнем з Косаўскім палацава-паркавым комплексам.

У перыяд навагодніх і калядных святаў традыцыйна карыстаўся попытам і праект «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» з дастаўкай цягніком турыстаў да Брэста і наведваннем Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». У гэтым навагоднім сезоне амаль 1800 чалавек сталі яго ўдзельнікамі.

У 2023 годзе турыстычным цэнтрам «Дартур» працягвалася рэалізацыя сумеснага праекта ААТ «РЖД» і Беларускай чыгункі «Беларускі ваяж» па маршруце Масква – Мінск – Брэст/Гродна – Мінск – Масква з прыпынкамі ў беларускіх гарадах і правядзеннем культурна-пазнавальных экскурсій. За гэты перыяд Беларусь наведалі амаль 1300 турыстаў з Расіі.

Таксама ў 2023 годзе для жыхароў нашай краіны былі арганізаваны чыгуначныя экскурсійныя туры ў Санкт-Пецярбург, Маскву, па гарадах Залатога кальца Расіі і ў Карэлію, а таксама з адпачынкам на моры з праездам на цягніку да Адлера і Анапы.

У 2024 годзе турыстычны цэнтр «Дартур» плануе арганізаваць экскурсійныя праграмы, прысвечаныя 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у тым ліку ў рамках патрыятычнага праекта «Скрозь гады звініць Перамога» па месцах баявой славы.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год