Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларускія і расійскія чыгуначнікі працягваюць рэалізацыю праекта «Беларускі ваяж» у 2024 годзе

05 студзеня 2024

3-4 студзеня 2024 года ў рамках расійска-беларускага турыстычнага праекта «Беларускі Ваяж» 255 расійскіх турыстаў наведалі Рэспубліку Беларусь. На цягніку яны праехалі па маршруце Масква – Мінск – Брэст/Гродна – Масква з шырокай экскурсійнай праграмай у трох беларускіх гарадах.

За час падарожжа па краіне турысты ўбачылі і наведалі Брэсцкую крэпасць, маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, Стары замак, Каложскую царкву і дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі ў Гродна, парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула», паспрабавалі беларускія дранікі.

Упершыню ў экскурсійную праграму ў Мінску турыстычным цэнтрам «Дартур» Беларускай чыгункі было ўключана правядзенне вытворчай экскурсіі на адно з самых вядомых прадпрыемстваў краіны, якія вырабляюць прысмакі, СААТ «Камунарка».

Падчас пазнавальнай прэзентацыі турысты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння і развіцця фабрыкі, паўдзельнічалі ў займальнай віктарыне, наведалі вытворчасць і, вядома ж, прадэгуставалі навінкі цукерачнай прадукцыі. Асабліва прыемна кожнаму з іх было атрымаць салодкі падарунак у канцы экскурсіі.

Сумесны праект беларускіх і расійскіх чыгуначнікаў стартаваў у жніўні 2022 года і ўжо стаў папулярным на рынку турыстычных паслуг.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2024 год