Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На станцыі Калодзішчы ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку чыгуначнікам-падпольшчыкам

23 студзеня 2024

22 студзеня 2024 года на чыгуначнай станцыі Калодзішчы адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі ў гонар подзвігу падпольнай патрыятычнай групы «Чыгуначная». Акцыя прайшла ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На мемарыяльнай дошцы выгравіраваны 15 прозвішчаў удзельнікаў групы. У гады Вялікай Айчыннай вайны на станцыі Калодзішчы яны, рызыкуючы жыццём, збіралі інфармацыю аб варожых цягніках, сумесна з партызанамі выводзілі са строю вагоны і арганізоўвалі дыверсіі, набліжаючы вялікую перамогу.

Арганізатарамі акцыі выступілі Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі і Калодзішчанская першасная арганізацыя ветэранаў. Ва ўрачыстым мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі Узброеных Сіл, органаў выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый, работнікі Беларускай чыгункі і навучэнцы мясцовай школы.

Звяртаючыся да прысутных, першы намеснік начальніка Мінскага аддзялення БЧ Уладзімір Шаўчэнка адзначыў, што чыгуначнікі беражліва захоўваюць памяць аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і робяць усё магчымае, каб яна вечна жыла ў нашых сэрцах.

Прысутныя ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі і ўшанавалі памяць чыгуначнікаў-падпольшчыкаў хвілінай маўчання.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год