Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці за 2023 год

30 студзеня 2024

У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў 2023 годзе ўкаранёна 338 рацыяналізатарскіх прапаноў, ад выкарыстання якіх атрыманы эканамічны эфект каля 3,6 млн рублёў.

У распрацоўках і ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў прынялі ўдзел 512 наватараў Беларускай чыгункі.

Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі работнікі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, дзе было пададзена і ўкаранёна 33 рацпрапановы, ад выкарыстання якіх атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 920 тыс. рублёў. У ліку лепшых таксама Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі. Тут пададзена і ўкаранёна 51 рацпрапанова, эканамічны эфект склаў больш за 780 тыс. рублёў. Замыкае тройку лідараў Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі, дзе пададзена і ўкаранёна 78 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш за 770 тыс. рублёў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2024 год