Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У здраўніцах Беларускай чыгункі ў 2023 годзе аздаравіліся амаль 22,5 тыс. чалавек

16 студзеня 2024

На працягу 2023 года ў санаторыях і аздараўленчых цэнтрах Беларускай чыгункі аздаравіліся 22 494 чалавекі, што на 7,2% больш, чым у 2022 годзе, з якіх амаль 17 тыс. – работнікі і ветэраны працы беларускай магістралі.

За названы перыяд у кабінетах ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі было праведзена больш за 7 тыс. медыцынскіх абследаванняў чыгуначнікаў, у тым ліку звязаных з забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў.

У 2023 годзе аздараўленчы працэс быў арганізаваны з захаваннем неабходных мер па папярэджанні і прафілактыцы распаўсюджвання рэспіраторных вірусных інфекцый.

У цяперашні час на Беларускай чыгунцы дзейнічаюць 6 санаторна-аздараўленчых арганізацый агульнай магутнасцю больш за 800 ложка-месцаў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год