Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Вынікі акцыі «Дзеці і бяспека» падвяла Беларуская чыгунка

11 студзеня 2024

Напярэдадні зімовых школьных канікул Беларуская чыгунка традыцыйна правяла акцыю, прысвечаную бяспецы дзяцей. З 12 па 22 снежня 2023 года на ўсіх аддзяленнях БЧ павышаную ўвагу надавалі папярэджанню і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Большасць няшчасных выпадкаў адбываецца з-за няўважлівасці. Спешка, размовы па тэлефоне, музыка ў навушніках – асноўныя прычыны здарэнняў.

У ходзе акцыі работнікамі Беларускай чыгункі сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў было арганізавана каля 470 рэйдаў, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 11 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў або дарослых, а таксама 11 падлеткаў, якія размаўлялі па тэлефоне або пераходзілі чыгуначныя пуці ў навушніках.

Таксама былі праведзены сустрэчы з навучэнцамі ўстаноў адукацыі. У іх прынялі ўдзел 33,5 тыс. чалавек, з якіх 31,6 тыс. – непаўналетнія. Распаўсюджана 9,6 тыс. прафілактычных памятак.

Нягледзячы на меры, што прымаюцца, праблема траўміравання дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту застаецца актуальнай. Так, за 12 месяцаў 2023 года на чыгунцы пацярпелі 5 непаўналетніх, з іх 4 – траўміраваны смяротна.

БЧ заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Беражыце не толькі свае жыццё, але родных і блізкіх, асабліва дзяцей.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год