Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Амаль 7 тыс. пасажыраў перавёз «Навагодні Экспрэс» Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава

09 студзеня 2024

Святочны цягнік курсіраваў у дні зімовых школьных канікул, калядных і навагодніх святаў з 23 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г.

«Навагодні Экспрэс» адпраўляўся са станцыі Заслонава. Час усяго падарожжа складаў 1 гадзіну 20 хвілін.

Гасцей у вагонах суправаджалі героі вядомых казак, а на станцыі Сасновы бор Культурна-спартыўным цэнтрам Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі для дзяцей і іх бацькоў былі арганізаваны тэатралізаваныя паказы. Таксама юныя наведвальнікі Дзіцячай чыгункі ў чаканні цягніка маглі паспрабаваць сябе ў ролі машыніста на інтэрактыўным трэнажоры кіравання лакаматывам.

Святочны састаў курсіраваў ад двух да чатырох разоў на дзень. Усяго «Навагодні Экспрэс» зрабіў 36 рэйсаў па маршруце Заслонава – Сасновы бор. Ён перавёз амаль 7 тыс. пасажыраў. Сярод юных падарожнікаў былі не толькі жыхары нашай краіны, але і госці з Расіі, Казахстана і Кітая.

Білеты на Дзіцячую чыгунку можна было набыць у касах, праз Інтэрнэт, а таксама па безнаяўным разліку. У гэтым годзе з дапамогай інтэрнэт-продажаў было аформлена больш за 20% праязных дакументаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год