Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Люты

  • 26 лютага 2016
    Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі МТК 524 «Чыгуначны транспарт»

    Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі МТК 524 «Чыгуначны транспарт», якое адбудзецца 3 сакавіка ў горадзе Астана, Рэспубліка Казахстан. На пасяджэнні прадугледжана падвесці вынікі работы ў галіне тэхнічнага рэгулявання за мінулы год, абмеркаваць перспектыву на 2016 год, разгледзець пытанні распрацоўкі стандартаў да тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту. У праграму мерапрыемстваў таксама ўключаны шэраг прэзентацый і дакладаў па актуальных тэмах працы МТК 524. Прадстаўнікі БЧ прэзентуюць удзельнікам пасяджэння даклад на тэму: «Пытанні тэхнічнага рэгулявання на чыгуначным транспарце Рэспублікі Беларусь».

    Асноўнай дзейнасцю МТК 524 з'яўляецца распрацоўка міждзяржаўных стандартаў, экспертыза праектаў міжнародных і замежных стандартаў, аналіз галіновых дакументаў для іх трансфармацыі ў міждзяржаўныя стандарты, экспертыза праектаў адзіных тэхнічных рэгламентаў, падрыхтоўка міждзяржаўнай праграмы па стандартызацыі па кірунку, міжнародная дзейнасць, а таксама экспертная праца ў міжнародных тэхнічных камітэтах (АСЧ, ІСО, МЭК і інш.).

    Чытаць далей…
  • 25 лютага 2016
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у нарадзе экспертаў Камісіі АСЧ па транспартнай палітыцы і стратэгіі развіцця

    Нарада экспертаў Камісіі Арганізацыі Супрацоўніцтва Чыгунак (АСЧ) пройдзе ў Варшаве 24-26 лютага. Тэма мерапрыемства «Напрамак стратэгічнага развіцця чыгуначнага транспарту краін-членаў АСЧ».

    На нарадзе плануецца разгледзець і ўзгадніць праект інфармацыйнага зборніка аб напрамках стратэгічнага развіцця чыгуначнага транспарту краін-членаў АСЧ ў першай рэдакцыі, праекты плана работы Камісіі АСЧ па транспартнай палітыцы і стратэгіі развіцця на 2017 год і праект Плана работ на 2018 і наступныя гады. Таксама разгледзець інфармацыю краін-членаў АСЧ аб фарміраванні ўмоў для забеспячэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту ў адносінах да іншых відах транспарту і ход работы кантактнай групы АСЧ / ЕЖДА па ўзаемадзеянні чыгуначных сістэм каляі 1520 мм / 1435 мм.

    Чытаць далей…
  • 23 лютага 2016
    Перамовы кіраўнікоў Беларускай і Літоўскіх чыгунак пройдуць у Брэсце 25-26 лютага

     Падчас перамоў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і генеральны дырэктар АТ «Літоўскія чыгункі» Стасіс Дайлідка разгледзяць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва чыгуначных адміністрацый Беларусі і Літвы.

    Будуць падведзены вынікі працы па перавозках грузаў і пасажыраў у 2015 годзе і вызначаны перспектывы іх развіцця ў 2016 годзе. Асобная ўвага будзе нададзена перавозкам грузаў кантэйнернымі цягнікамі, у тым ліку рэалізацыі праекта цягніка «Вікінг», рэалізацыі перавозак грузаў з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу, пытаннях арганізацыі пропуску вагонапатокаў па міждзяржаўных стыковых пунктах Беларускай і Літоўскіх чыгунак, рэалізацыі мерапрыемстваў па арганізацыі хуткаснага пасажырскага паведамлення паміж Мінскам і Вільняй і электрыфікацыі напрамка Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа—Кяна—Н. Вільня.

    Падчас перамоў запланавана падпісанне Пагаднення паміж дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» і АТ «Літоўскія чыгункі» аб супрацоўніцтве пры арганізацыі руху цягнікоў, перадачы вагонаў, кантэйнераў і грузаў, выкарыстання чыгуначнай інфраструктуры паміж памежнымі і (або) перадатачнымі станцыямі.

    Чытаць далей…
  • 22 лютага 2016
    Пасажыры Беларускай чыгункі сталі часцей купляць квіткі на цягнікі праз Інтэрнэт

    Пасажыры Беларускай чыгункі сталі часцей купляць квіткі на цягнікі праз Інтэрнэт. За студзень гэтага года аформлена больш 126 тысяч праязных дакументаў. Гэта на 29 тысяч больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах Беларускай чыгункі, павялічылася да 11,9% (у 2015 годзе — 8,6%). Павелічэнне продажу квіткоў праз Інтэрнэт — вынік сумеснай работы БЧ і ААТ «АСБ Беларусбанк».

    Так, у снежні 2015 года Беларуская чыгунка і ААТ «АСБ Беларусбанк» ўкаранілі праграму лаяльнасці «Экспрэс». Пры аплаце квіткоў, заказаных на сайце Беларускай чыгункі з выкарыстаннем карткі ААТ «АСБ Беларусбанк», яе трымальніку ажыццяўляецца залічэнне бонуса на карт-рахунак. Памер бонуса залежыць ад тыпу карткі, з выкарыстаннем якой праведзена аперацыя, і можа складаць ад 3% да 5%. Налічэнне бонуса ажыццяўляецца на заказы роўныя або якія перавышаюць 500 тысяч беларускіх рублёў. Дарэчы, бонусы былі налічаныя пры афармленні ўжо больш за тысячу білетаў.

    Чытаць далей…
  • 19 лютага 2016
    На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі агляду-конкурсу на лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка за 2015 год

    Лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка 2015 года вызначылі на Беларускай чыгунцы. У ведамстве падвялі вынікі профільнага агляду-конкурсу. Па выніках спаборніцтва добраахвотная дружына Асіповіцкага вагоннага дэпо РУП «Магілеўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» заняла 1-е месца і атрымала пераходны кубак і Дыплом 1-й ступені. На другім месцы — дружына Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», трэцяе месца дасталася прадстаўнікам Полацкага вагоннага дэпо УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

    «Лепшым камандзірам добраахвотнай дружыны» прызнаны Антон Калінічаў з Асіповіцкага вагоннага дэпо РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», на другім месцы — Саковіч Людміла з Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», трэцяга месца ўдастоены Аляксей Хаткевіч з Полацкага вагоннага дэпо УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

    Чытаць далей…
  • 18 лютага 2016
    Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у міжнароднай спецыялізаванай навукова-практычнай канферэнцыі

    Навукова-практычная канферэнцыя на тэму «Перспектывы, праблемы, кірункі развіцця лічбавай радыёсувязі на чыгуначным транспарце» адбудзецца 25 сакавіка ў Гомелі на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
    На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца пытанні, якія тычацца стану, напрамку развіцця, абсталявання і сродкаў лічбавых сістэм сувязі на чыгуначным транспарце.

    Сярод удзельнікаў мерапрыемства прадстаўнікі вытворцаў актыўнага тэхналагічнага абсталявання стандартаў GSM-R, DMR, TETRA, прадстаўнікі арганізацый па праектаванню, сярод якіх ГП «Інстытут Белжэдорпраект», ААТ «Навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут інфарматызацыі, аўтаматызацыі і сувязі на чыгуначным транспарце» і іншыя. Плануецца ўдзел спецыялістаў чыгуначных адміністрацый з Расіі, Літвы, шэрагу вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Маскоўскага і Пецярбургскага дзяржаўных універсітэтаў шляхоў зносін. Таксама мерапрыемства пройдзе з удзелам кіраўнікоў і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, службаў і арганізацый Беларускай чыгункі і іншых афіцыйных асоб.

    Чытаць далей…
  • 17 лютага 2016
    Зборная каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у зімовым этапе рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса

    Зборная каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у зімовым этапе рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса. Спаборніцтвы адбудуцца 19‑21 лютага на фізкультурна-аздараўленчай базе Федэрацыі прафсаюзаў у пасёлку Ждановічы Мінскага раёна. Гонар чыгуначнікаў будуць адстойваць 18 прадстаўнікоў беларускай магістралі. Ім трэба будзе пазмагацца ў 6-ці дысцыплінах: лыжныя гонкі, валейбол (паркавы), шахматы, настольны тэніс, більярд і гіравы спорт.

    Чытаць далей…
  • 17 лютага 2016
    Беларуская чыгунка пачала кладцы рэек па новай тэхналогіі

    Беларуская чыгунка ўпершыню на ўчастку Маладзечна—Ліда прыступіла да правядзення рамонтных работ з ужываннем тэхналогіі кладкі старагодных рэек, адноўленых пасля рамонту. На дадзеным участку плануецца абкласці рэйкі па новай тэхналогіі даўжынёй больш 7 км.

    Выкарыстоўваць чыгуначныя старагодныя адрамантаваныя рэпрафіліраванныя рэйкі на аб'ектах чыгункі стала магчымым, дзякуючы рэканструкцыі УП РСП-10 на станцыі Орша. Работу па рэканструкцыі прадпрыемства Беларуская чыгунка выканала з прымяненнем інавацыйных тэхнічных рашэнняў, якія не маюць аналагаў у рабоце рэльсасварачных заводаў суседніх краін. Тут ўстаноўлена стацыянарная лінія падрыхтоўкі старагодных рэек для паўторнага выкарыстання, а таксама зваркі іх у канчукі бязстыкавага шляху даўжынёй 800 м, якая складаецца з сучасных фрэзерных і пільных станкоў.

    Максімальна эфектыўнае выкарыстанне магутнасцяў УП РСП-10 з'яўляецца важным складальнікам эканомнага расходавання матэрыяльных рэсурсаў у шляхавай гаспадарцы. Акрамя таго, гэта дазваляе беларускай магістралі скарачаць эксплуатацыйныя выдаткі, падаўжаць агульны рэсурс работы рэек, шырока выкарыстоўваць адноўленыя рэйкі на франтах рамонтаў чыгуначнага шляху. Таксама павялічыць прапускную здольнасць за кошт павышэння хуткасцяў руху цягнікоў (з 70 км/ч да 120 км/ч)

    На працягу года Беларуская чыгунка плануе пракласці па новай тэхналогіі каля 60 км шляху.

    Чытаць далей…
  • 16 лютага 2016
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2015 годзе. У спаборніцтве прынялі ўдзел 7 аб'ектаў вытворчага харчавання. Пры ацэнцы журы ўлічвала дзейнасць сталовых па павелічэнні ахопу гарачым харчаваннем работнікаў Беларускай чыгункі, павышэнню якасці выпускаемай прадукцыі, укараненню сучасных тэхналогій прыгатавання ежы, удасканаленні і ўкараненню дадатковых формаў і метадаў абслугоўвання, накіраваных на павышэнне прафесійнага майстэрства, абмену вопытам. Пераможцам стаў калектыў вытворчай сталовай лакаматыўнага дэпо Маладзечна УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (1 месца), 2-е месца прысуджана калектыву вытворчай сталовай Віцебскага вагоннага дэпо УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», 3-е месца атрымаў калектыў вытворчай сталовай № 14 РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

    Чытаць далей…
  • 11 лютага 2016
    Прадстаўнікі Беларускай чыгункі выступяць на форуме ў Калінінградзе

    11 лютага ў Калінінградзе (РФ) праходзіць форум «Перавагі чыгуначнага транспарту ў 2016 годзе». Прадстаўнікі Беларускай чыгункі выступяць на мерапрыемстве з дакладам «Тарыфная палітыка Беларускай чыгункі ў 2016 годзе», а таксама абмяркуюць пытанні аптымізацыі тарыфаў і стварэння канкурэнтаздольных умоў на перавозку грузаў у калінінградскім напрамку.

    Чытаць далей…
  • 9 лютага 2016
    Сустрэча з дэлегацыяй АТ «Эстонская чыгунка» пройдзе ў Мінску 11 лютага

    Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і старшыня праўлення АТ «Эстонская чыгунка» Сулеў Лоо правядуць перамовы па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва.

    Праграма знаходжання эстонскіх калег прадугледжвае таксама наведванне шэрагу аб'ектаў інфраструктуры Беларускай чыгункі, сярод якіх Цэнтр кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі, вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі. Акрамя таго, дэлегацыя з Эстоніі плануе пабываць на ААТ «ВРЗ Мінск» і ЗАТ «Штадлер Мінск».

    Варта адзначыць, што Беларуская чыгунка не адзін год супрацоўнічае са сваімі эстонскімі калегамі. Да прыкладу, канструктарска-тэхнічны цэнтр Беларускай чыгункі больш за 10 гадоў працуе з дэпартаментам СЦБ і сувязі АТ «Эстонская чыгунка».

    Адным з апошніх праектаў з'яўляецца ўвод у эксплуатацыю дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» уласнай распрацоўкі на ўчастку Тапа—Нарва (132 км) АТ «Эстонская чыгунка».

    Чытаць далей…
  • 8 лютага 2016
    З 16 па 17 сакавіка бягучага года на Беларускай чыгунцы пройдзе міжнародная канферэнцыя

    З 16 па 17 сакавіка Беларуская чыгунка плануе правядзенне міжнароднай канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг, лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы». Месцам яе правядзення стане Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі.

    На канферэнцыі будуць разглядацца такія пытанні, як развіццё рынку транспартных паслуг, выкарыстанне інфраструктуры Беларускай чыгункі, удасканаленне нарматыўна-прававой базы і інфармацыйных тэхналогій, тарыфная палітыка і шэраг іншых пытанняў.

    Сярод удзельнікаў канферэнцыі прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый, дзяржаўных органаў, транспартна-экспедытарскіх арганізацый, еўрапейскіх чыгуначных перавозчыкаў, грузаўладальнікаў, уласнікаў вагонаў.

    Праграмай мерапрыемства прадугледжан шэраг выступаў і дыскусій. Плануецца абмеркаваць пытанні ўдасканалення шляхоў узаемадзеяння і стратэгічнага супрацоўніцтва на рынку транспартных паслуг, якія садзейнічаюць павелічэнню аб'ёмаў перавозак чыгуначным транспартам і паляпшэнню якасці абслугоўвання ўдзельнікаў перавозачнага працэсу.

    Чытаць далей…
  • 5 лютага 2016
    Беларуская чыгунка зацвердзіла меры па забеспячэнню аховы працы ў 2016 годзе

    Беларуская чыгунка надае асаблівую ўвагу стану ўмоў і аховы працы на прадпрыемствах беларускай магістралі, штогод праводзіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў і аховы працы.

    У 2016 годзе арганізацыя работы па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на Беларускай чыгунцы будзе ажыцяўляцца па 6 асноўных напрамках.

    Гэта прававое забеспячэнне аховы працы; арганізацыйнае забеспячэнне аховы працы; мерапрыемствы па гаспадарках службаў, арганізацый; санітарна-гігіенічныя, лячэбна-прафілактычныя і лячэбна-аздараўленчыя мерапрыемствы; навучанне работнікаў, ўкараненне перадавога вопыту па ахове працы; інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы.

    Усяго планам прадугледжана правядзенне больш за 30 мерапрыемстваў. У тым ліку будуць праводзіцца тэхнічныя экспертызы нарматыўных прававых актаў па пытаннях аховы працы, пастаянны маніторынг стану аховы працы ў арганізацыях дарогі, традыцыйна запланавана правядзенне Дзён аховы працы, семінараў-нарад па ахове працы.

    Чытаць далей…
  • 5 лютага 2016
    Беларуская чыгунка на вясновы сезон, уключаючы вясновыя канікулы, распрацавала пакет экскурсій для школьнікаў з Беларусі і блізкага замежжа

    Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі прапануе шэраг аднадзённых і трохдзённых экскурсійных праграм.

    Вясновыя канікулы можна правесці з карысцю — дакрануцца да гісторыі і даведацца аб сучасныя дасягненнях Беларусі.

    Для школьнікаў распрацаваны разнастайныя праграмы, сярод якіх «Паўночныя Афіны ў Беларусі» па маршруце Мінск—Залессе—Смаргонь—Солы—Гервяты з наведваннем сядзібы М. Агінскага; «Літаратурная Аршаншчына» з наведваннем музея Я. Купалы ў мемарыяльным запаведніку ў Ляўках з праездам цягніком да г. Оршы.

    Чытаць далей…
  • 4 лютага 2016
    15 лютага споўніцца 130 гадоў лакаматыўнаму дэпо Калінкавічы

    Свой юбілей калектыў прадпрыемства сустракае добрай вытворчай навіной. Тут упершыню на дарозе засвоены сярэдні рамонт дызель-цягнікоў ДП1.
    У цяперашні час калектыў прадпрыемства падрыхтаваў вытворчасць і прыступіў да рамонту дадзенага віду рухомага саставу. Нагадаем, што 1 мая 2012 года сучасныя дызель-цягнікі ДП1 ўпершыню пачалі курсіраваць на участках КалінкавічыВасілевічыХойнікі і КалінкавічыСлавечна.

    Чытаць далей…
  • 4 лютага 2016
    4 лютага споўніцца 70 гадоў станцыі Брэст-Паўночны

    Станцыя Брэст-Паўночны самая буйная станцыя Беларускай чыгункі па перагрузцы экспартна-імпартных грузаў, якія ідуць па II агульнаеўрапейскім транспартным калідоры з Еўропы ў Расію, Казахстан і іншыя краіны СНД і Азіацка-Ціхаакіянскага рэгіёну (АТР) і назад транзітам праз нашу краіну.
    За 2015 год на станцыі было пагружана 759 тыс. тон грузаў, што складае 111% да аналагічнага перыяду 2014 года.
    Грузавы тэрмінал станцыі Брэст-Паўночны аказвае поўны комплекс паслуг па тэрмінальнай апрацоўцы і захоўванню грузаў рознай наменклатуры. Тут маюцца неабходныя сродкі механізацыі і распрацавана адпаведная тэхналогія выканання пагрузачна-разгрузачных работ.
    Улічваючы сусветную тэндэнцыю кантэйнерызацыі перавозак грузаў, калектыў станцыі ўдзельнічае ў рэалізацыі новых праектаў у гэтай сферы. Асаблівая ўвага надаецца спецыялізаваным кантэйнерным цягнікам.
    У цяперашні час на станцыі Брэст-Паўночны ў рамках развіцця транскантынентальнага праекта «Новага шаўковага шляху» ажыцяўляецца перагрузка кантэйнераў і перафармаванне кантэйнерных цягнікоў прызначэннем ў шэраг еўрапейскіх краін па маршруце Усход—Захад—Усход, у тым ліку Нямеччыну, Польшчу, Чэхію, Кітай.

    Чытаць далей…
  • 3 лютага 2016
    Сустрэча кіраўнікоў Беларускай чыгункі і ААТ «Расійскія чыгункі» пройдзе 4 лютага ў Маскве

    4 лютага ў Маскве дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам дарогі Уладзімірам Марозавым правядзе сустрэчу з расійскімі калегамі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва.


    На сустрэчы бакі абмяркуюць планы перавозак грузаў у першым паўгодзі бягучага года.


    На сённяшні дзень тэхнічны патэнцыял Беларускай чыгункі дазваляе паспяхова развіваць далейшае супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі па павелічэнні аб'ёму перавозак у зносінах Усход—Захад—Усход.


    ААТ «Расійскія чыгункі» з'яўляецца стратэгічным партнёрам Беларускай чыгункі ў пытаннях міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, а таксама вытворчага і навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння.

    На рынку чыгуначных паслуг прасторы каляіны 1520 найважнейшым фактарам, фарміруючым грузавую базу для транзітных перавозак, з'яўляецца гандлёва-эканамічны патэнцыял Расійскай Федэрацыі.

    Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

    Чытаць далей…