Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі МТК 524 «Чыгуначны транспарт»

26 лютага 2016

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі МТК 524 «Чыгуначны транспарт», якое адбудзецца 3 сакавіка ў горадзе Астана, Рэспубліка Казахстан. На пасяджэнні прадугледжана падвесці вынікі работы ў галіне тэхнічнага рэгулявання за мінулы год, абмеркаваць перспектыву на 2016 год, разгледзець пытанні распрацоўкі стандартаў да тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту. У праграму мерапрыемстваў таксама ўключаны шэраг прэзентацый і дакладаў па актуальных тэмах працы МТК 524. Прадстаўнікі БЧ прэзентуюць удзельнікам пасяджэння даклад на тэму: «Пытанні тэхнічнага рэгулявання на чыгуначным транспарце Рэспублікі Беларусь».

Асноўнай дзейнасцю МТК 524 з'яўляецца распрацоўка міждзяржаўных стандартаў, экспертыза праектаў міжнародных і замежных стандартаў, аналіз галіновых дакументаў для іх трансфармацыі ў міждзяржаўныя стандарты, экспертыза праектаў адзіных тэхнічных рэгламентаў, падрыхтоўка міждзяржаўнай праграмы па стандартызацыі па кірунку, міжнародная дзейнасць, а таксама экспертная праца ў міжнародных тэхнічных камітэтах (АСЧ, ІСО, МЭК і інш.).

 



Нагадаем, што МТК 524 «Чыгуначны транспарт» створаны па прапановах чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц СНД. У 2010 годзе на 38-м пасяджэнні Міждзяржаўнага Савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі прынята рашэнне аб зацвярджэнні МТК 524.

На сённяшні дзень вызначаны восем дзяржаў — актыўных членаў МТК. Гэта Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Расія, Украіна, Кыргызстан, Узбекістан і чатыры дзяржавы-назіральніка — Малдова, Таджыкістан, Літва, Эстонія.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтра БЧ

Да спісу навін за 2016 год