Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка зацвердзіла меры па забеспячэнню аховы працы ў 2016 годзе

05 лютага 2016

Беларуская чыгунка надае асаблівую ўвагу стану ўмоў і аховы працы на прадпрыемствах беларускай магістралі, штогод праводзіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў і аховы працы.

У 2016 годзе арганізацыя работы па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на Беларускай чыгунцы будзе ажыцяўляцца па 6 асноўных напрамках.

Гэта прававое забеспячэнне аховы працы; арганізацыйнае забеспячэнне аховы працы; мерапрыемствы па гаспадарках службаў, арганізацый; санітарна-гігіенічныя, лячэбна-прафілактычныя і лячэбна-аздараўленчыя мерапрыемствы; навучанне работнікаў, ўкараненне перадавога вопыту па ахове працы; інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы.

Усяго планам прадугледжана правядзенне больш за 30 мерапрыемстваў. У тым ліку будуць праводзіцца тэхнічныя экспертызы нарматыўных прававых актаў па пытаннях аховы працы, пастаянны маніторынг стану аховы працы ў арганізацыях дарогі, традыцыйна запланавана правядзенне Дзён аховы працы, семінараў-нарад па ахове працы.

 

Так, у першым паўгоддзі на базе УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» плануецца правесці дарожны семінар-нараду на тэму «Забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, прамысловай і электрабяспекі на Беларускай чыгунцы» з удзелам прадстаўнікоў датычных структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі. Для абмену вопытам і супрацоўніцтва ў галіне аховы працы будуць запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, кантролю і нагляду за аховай працы іншых чыгуначных адміністрацый.

Асобная ўвага будзе нададзена абследаванню гаспадарак, службаў і арганізацый па пытаннях аховы працы, комплексу мерапрыемстваў па тэхнічнаму перааснашчэнню і мадэрнізацыі вытворчасці, укараненню новых тэхнічных сродкаў, устаноўцы ахоўных прылад, непасрэдна забяспечваючых бяспеку работнікаў.

На гэты год таксама традыцыйна прадугледжана арганізацыя работы пастаянна дзеючай рабочай групы па забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, абавязковага медыцынскага агляду пры прыёме на працу і перыядычных медыцынскіх аглядаў работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, кантроль своечасовага праходжання работнiкамi перыядычных медыцынскіх аглядаў. Нададзена ўвага арганізацыі аздараўлення работнікаў магістралі.

Будзе ажыцяўляцца арганізацыя навучання і павышэння кваліфікацыі работнікаў, правядзенне тэхнічнай вучобы і семінараў, школ перадавога вопыту, агляд-конкурс стану аховы працы на Беларускай чыгунцы і шэраг іншых мерапрыемстваў.

У 2015 годзе на Беларускай чыгунцы на мерапрыемствы па паляпшэнні ўмоў і аховы працы накіравана больш за 94 млрд. руб.
Прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі санітарна-гігіенічных нарматываў 570 працоўных месцаў, што дазволіла палепшыць умовы працы 874 работнікам беларускай магістралі, палепшаны ўмовы працы на 440 рабочых месцах, 6287 работнікаў дарогі павысілі сваю кваліфікацыю па пытаннях аховы працы.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год