Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сустрэча з дэлегацыяй АТ «Эстонская чыгунка» пройдзе ў Мінску 11 лютага

09 лютага 2016

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і старшыня праўлення АТ «Эстонская чыгунка» Сулеў Лоо правядуць перамовы па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва.

Праграма знаходжання эстонскіх калег прадугледжвае таксама наведванне шэрагу аб'ектаў інфраструктуры Беларускай чыгункі, сярод якіх Цэнтр кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі, вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі. Акрамя таго, дэлегацыя з Эстоніі плануе пабываць на ААТ «ВРЗ Мінск» і ЗАТ «Штадлер Мінск».

Варта адзначыць, што Беларуская чыгунка не адзін год супрацоўнічае са сваімі эстонскімі калегамі. Да прыкладу, канструктарска-тэхнічны цэнтр Беларускай чыгункі больш за 10 гадоў працуе з дэпартаментам СЦБ і сувязі АТ «Эстонская чыгунка».

Адным з апошніх праектаў з'яўляецца ўвод у эксплуатацыю дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» уласнай распрацоўкі на ўчастку Тапа—Нарва (132 км) АТ «Эстонская чыгунка».

 

Варта адзначыць, што Тапа—Нарва — гэта ўжо чацвёрты ўчастак чыгункі ў Эстоніі, абсталяваны дыспетчарскай цэнтралізацыяй, распрацаванай беларускімі чыгуначнікамі пры актыўным удзеле спецыялістаў АТ «Эстонская чыгунка», якія маюць высокі ўзровень падрыхтоўкі і кваліфікацыі ў пытаннях прымянення тэлемеханікі для чыгунак.

Сёння ДЦ «Нёман» паспяхова функцыянуе таксама на участках Талін—Тапа, Тапа—Тарту і Тарту—Валга—Піўза. З улікам таго, што ўсе размешчаныя на іх станцыі маюць розны шляхавыя развіццё, для кожнага ўчастка спецыялістамі БЧ сумесна з эстонскімі спецыялістамі быў распрацаваны індывідуальны праект дыспетчарскай цэнтралізацыі.

Асаблівасцю праекта, рэалізаванага на ўчастку Тапа—Нарва, з'яўляецца тое, што ўсе станцыі ўчастка, акрамя Нарвы, на якой працуе сістэма іншага вытворцы, абсталяваны не толькі новай дыспетчарскай цэнтралізацыяй, але і аўтаматызаванымі рабочымі месцамі дзяжурных па станцыі, замянілі пульт-табло. Ужыты і шэраг іншых новых тэхнічных рашэнняў, якія дазваляюць павысіць надзейнасць сістэмы, а таксама гнуткасць і аператыўнасць яе кіраваннем.

Мікрапрацэсарная сістэма дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» распрацавана спецыялістамі канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі і ўяўляе сабой набор праграмна-апаратных сродкаў, якія дазваляюць ажыцявіць дыстанцыйны кантроль і кіраванне аб'ектамі чыгуначнай аўтаматыкі, забяспечыць арганізацыю і кіраванне перавозачным працэсам. Беларуская чыгунка пастаянна ўдасканальвае ДЦ «Нёман» і дапаўняе яе новымі тэхналагічнымі функцыямі.

Супрацоўніцтва беларускіх і эстонскіх чыгуначнікаў працягнецца і ў далейшым.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год