Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі выступяць на форуме ў Калінінградзе

11 лютага 2016

11 лютага ў Калінінградзе (РФ) праходзіць форум «Перавагі чыгуначнага транспарту ў 2016 годзе». Прадстаўнікі Беларускай чыгункі выступяць на мерапрыемстве з дакладам «Тарыфная палітыка Беларускай чыгункі ў 2016 годзе», а таксама абмяркуюць пытанні аптымізацыі тарыфаў і стварэння канкурэнтаздольных умоў на перавозку грузаў у калінінградскім напрамку.

 

Дадзенае мерапрыемства арганізавана АТ «Літоўскія чыгункі» з мэтай павелічэння аб'ёмаў грузавых перавозак чыгуначным транспартам з Расійскай Федэрацыі праз Рэспубліку Беларусь, Літву ў Калінінградскую вобласць і ў адваротным кірунку. У мерапрыемстве прымуць удзел грузаадправіцелі, грузаатрымальнікі і экспедытары Калінінградскай вобласці. Арганізатары ўпэўнены, што дадзенае мерапрыемства стане выдатнай магчымасцю пазнаёміць кліентаў і партнёраў з прапанаванымі рашэннямі чыгуначнага транспарту, з яго перавагамі, тарыфамі і іншымі пытаннямі, актуальнымі для прадпрыемстваў Калінінградскай вобласці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год