Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Перамовы кіраўнікоў Беларускай і Літоўскіх чыгунак пройдуць у Брэсце 25-26 лютага

23 лютага 2016

 Падчас перамоў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і генеральны дырэктар АТ «Літоўскія чыгункі» Стасіс Дайлідка разгледзяць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва чыгуначных адміністрацый Беларусі і Літвы.

Будуць падведзены вынікі працы па перавозках грузаў і пасажыраў у 2015 годзе і вызначаны перспектывы іх развіцця ў 2016 годзе. Асобная ўвага будзе нададзена перавозкам грузаў кантэйнернымі цягнікамі, у тым ліку рэалізацыі праекта цягніка «Вікінг», рэалізацыі перавозак грузаў з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу, пытаннях арганізацыі пропуску вагонапатокаў па міждзяржаўных стыковых пунктах Беларускай і Літоўскіх чыгунак, рэалізацыі мерапрыемстваў па арганізацыі хуткаснага пасажырскага паведамлення паміж Мінскам і Вільняй і электрыфікацыі напрамка Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа—Кяна—Н. Вільня.

Падчас перамоў запланавана падпісанне Пагаднення паміж дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» і АТ «Літоўскія чыгункі» аб супрацоўніцтве пры арганізацыі руху цягнікоў, перадачы вагонаў, кантэйнераў і грузаў, выкарыстання чыгуначнай інфраструктуры паміж памежнымі і (або) перадатачнымі станцыямі.

 

У ходзе візіту беларускія чыгуначнікі пазнаёмяць дэлегацыю АТ «Літоўскія чыгункі» з аб'ектамі чыгуначнай інфраструктуры Брэсцкага чыгуначнага вузла, азнаёмяць з паслугамі вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны. Таксама, праграмай прадугледжана наведванне лакаматыўнага дэпо Ліда.

Для беларускай магістралі АТ «Літоўскія чыгункі» з'яўляюцца адным з найважнейшых партнёраў на рынку міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак.

У зносінах з Літвой за 2015 год перавезена 20,7 млн тон грузаў. Найбольшы аб'ём складае вываз грузаў - 15,2 млн тон, або 108,2% да 2014 года. Асноўную наменклатуру экспартных грузаў складаюць нафтапрадукты, чорныя металы, будаўнічыя і лясныя грузы.

У 2015 годзе ў паведамленні з Літоўскімі чыгункамі перавезена 313,4 тыс. пасажыраў. Карысталася папулярнасцю паслуга па набыцці білетаў праз Інтэрнэт, у тым ліку з электроннай рэгістрацыяй. У 2015 годзе аформлена 102 547 праязных дакументаў (+ 26% да 2014 года), з іх па электроннай рэгістрацыі 77 656 праязных дакументаў (+ 43% да 2014 года), тэндэнцыя росту адзначаецца і ў студзені 2016 года.

Добрым прыкладам можна назваць супрацоўніцтва па электрыфікацыі напрамка МаладзечнаНовая Вільня. Завяршэнне работ, як на беларускай, так і літоўскай стараной плануецца ў канцы 2016 года. Гэта дазволіць скараціць час у шляху руху цягнікоў па маршруце Мінск—Вільнюс да 2 гадзін і садзейнічаць узмацненню транспартных сувязяў нашай краіны з Еўрасаюзам.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год