Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі агляду-конкурсу на лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка за 2015 год

19 лютага 2016

Лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка 2015 года вызначылі на Беларускай чыгунцы. У ведамстве падвялі вынікі профільнага агляду-конкурсу. Па выніках спаборніцтва добраахвотная дружына Асіповіцкага вагоннага дэпо РУП «Магілеўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» заняла 1-е месца і атрымала пераходны кубак і Дыплом 1-й ступені. На другім месцы — дружына Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», трэцяе месца дасталася прадстаўнікам Полацкага вагоннага дэпо УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

«Лепшым камандзірам добраахвотнай дружыны» прызнаны Антон Калінічаў з Асіповіцкага вагоннага дэпо РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», на другім месцы — Саковіч Людміла з Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», трэцяга месца ўдастоены Аляксей Хаткевіч з Полацкага вагоннага дэпо УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

 

Акрамя таго, звання «Лепшы дружыннік» удастоены 12 прадстаўнікоў розных арганізацый Беларускай чыгункі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў агляду-конкурсу адбудзецца 25 лютага ў люстраной зале Мінскага Палаца культуры чыгуначнікаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год