Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

4 лютага споўніцца 70 гадоў станцыі Брэст-Паўночны

04 лютага 2016

Станцыя Брэст-Паўночны самая буйная станцыя Беларускай чыгункі па перагрузцы экспартна-імпартных грузаў, якія ідуць па II агульнаеўрапейскім транспартным калідоры з Еўропы ў Расію, Казахстан і іншыя краіны СНД і Азіацка-Ціхаакіянскага рэгіёну (АТР) і назад транзітам праз нашу краіну.
За 2015 год на станцыі было пагружана 759 тыс. тон грузаў, што складае 111% да аналагічнага перыяду 2014 года.
Грузавы тэрмінал станцыі Брэст-Паўночны аказвае поўны комплекс паслуг па тэрмінальнай апрацоўцы і захоўванню грузаў рознай наменклатуры. Тут маюцца неабходныя сродкі механізацыі і распрацавана адпаведная тэхналогія выканання пагрузачна-разгрузачных работ.
Улічваючы сусветную тэндэнцыю кантэйнерызацыі перавозак грузаў, калектыў станцыі ўдзельнічае ў рэалізацыі новых праектаў у гэтай сферы. Асаблівая ўвага надаецца спецыялізаваным кантэйнерным цягнікам.
У цяперашні час на станцыі Брэст-Паўночны ў рамках развіцця транскантынентальнага праекта «Новага шаўковага шляху» ажыцяўляецца перагрузка кантэйнераў і перафармаванне кантэйнерных цягнікоў прызначэннем ў шэраг еўрапейскіх краін па маршруце Усход—Захад—Усход, у тым ліку Нямеччыну, Польшчу, Чэхію, Кітай.

 


У выніку ўдасканалення тэхналогіі апрацоўкі арганізаваных цягнікоў з максімальным прымяненнем паралельнасці выканання тэхналагічных аперацый у Брэсцкім вузле скарочаны час апрацоўкі з 36 да 10 гадзін пры перагрузе і да 6 гадзін без перегруза.
Час руху маршрутных кантэйнерных цягнікоў па Беларускай чыгунцы ад станцыі Краснае (дзяржмяжа з Расеяй) да Брэста складае менш за 12 гадзін, маршрутная хуткасць адпаведна дасягае 1400 км/суткі з мінімальнай стаянкай на станцыях.
Арганізацыя падобных перавозак пацвярджае высокі ўзровень сэрвісу беларускіх чыгуначнікаў, які прадастаўляецца еўрапейскім і кітайскім грузаўладальнікам.
Па выніках мінулага года па Беларускай чыгунцы ў паведамленні Кітай—ЕС—Кітай было перавезена 59,9 тыс. кантэйнераў ДФЭ (у дваццаціфутавым эквіваленце), што перавысіла ўзровень 2014 года ў 1,8 разы.
Вялікая ўвага надаецца мерапрыемствам па ўкараненні электронных юрыдычна значных дакументаў у тэхпрацэсы міжнародных грузавых перавозак.
Так, у бліжэйшай перспектыве на станцыі Брэст-Паўночны ў паведамленні Захад‑Усход плануецца прыступіць да тэставай рэалізацыі эксперыментальных сумесных кантэйнерных перавозак у рамках пілотнага праекта «Электронная кантэйнерная перавозка». Дадзены праект прадугледжвае ўкараненне электронных накладных пры перавозцы кантэйнераў па маршруце Польшча—Беларусь—Расія.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год