Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка на вясновы сезон, уключаючы вясновыя канікулы, распрацавала пакет экскурсій для школьнікаў з Беларусі і блізкага замежжа

05 лютага 2016

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі прапануе шэраг аднадзённых і трохдзённых экскурсійных праграм.

Вясновыя канікулы можна правесці з карысцю — дакрануцца да гісторыі і даведацца аб сучасныя дасягненнях Беларусі.

Для школьнікаў распрацаваны разнастайныя праграмы, сярод якіх «Паўночныя Афіны ў Беларусі» па маршруце Мінск—Залессе—Смаргонь—Солы—Гервяты з наведваннем сядзібы М. Агінскага; «Літаратурная Аршаншчына» з наведваннем музея Я. Купалы ў мемарыяльным запаведніку ў Ляўках з праездам цягніком да г. Оршы.

 

Прадугледжаны і больш працяглыя экскурсіі ‑3-х дзённыя праграмы: «Горад Марка Шагала», «Па месцах Я. Коласа», «Цягнiком у сталiцу». Да прыкладу, праект «Цягнiком у сталiцу» мяркуе прыбыццё арганізаваных груп з блізкага замежжа ў Мінск на 2—3 дні. Праграма ўключае аглядную экскурсію па Мінску, таксама прадастаўлена магчымасць наведаць Храм-помнік у гонар Усіх Святых, пабываць на арганным канцэрце ў Кафедральным касцёле Сымона і Алены, паспрабаваць стравы беларускай кухні, пабываць у аквапарку і многіх іншых культурных установах сталіцы. У іншыя дні можна пазнаёміцца з самымі вядомымі памятнымі мясцінамі Беларусі, уключанымі Юнэска ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны, — Мірскім замкам і палацава-паркавым комплексам у г. Нясвіжы, квэст-праграма і пераезд у Брэст з наведваннем Нацыянальнага парка «Белавежская пушча».

Сярод навінак турыстычны цэнтр «Дартур» прапануе вытворчыя экскурсіі на прадпрыемствы Беларусі —  кандытарскую фабрыку «Камунарка» і фабрыку печыва «Слодыч».

Таксама прадугледжаны штодзённыя аўтобусныя экскурсіі «Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь».
Больш падрабязная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www. rw.by ў раздзеле «Турызм і адпачынак».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год