Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 16 па 17 сакавіка бягучага года на Беларускай чыгунцы пройдзе міжнародная канферэнцыя

08 лютага 2016

З 16 па 17 сакавіка Беларуская чыгунка плануе правядзенне міжнароднай канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг, лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы». Месцам яе правядзення стане Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі.

На канферэнцыі будуць разглядацца такія пытанні, як развіццё рынку транспартных паслуг, выкарыстанне інфраструктуры Беларускай чыгункі, удасканаленне нарматыўна-прававой базы і інфармацыйных тэхналогій, тарыфная палітыка і шэраг іншых пытанняў.

Сярод удзельнікаў канферэнцыі прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый, дзяржаўных органаў, транспартна-экспедытарскіх арганізацый, еўрапейскіх чыгуначных перавозчыкаў, грузаўладальнікаў, уласнікаў вагонаў.

Праграмай мерапрыемства прадугледжан шэраг выступаў і дыскусій. Плануецца абмеркаваць пытанні ўдасканалення шляхоў узаемадзеяння і стратэгічнага супрацоўніцтва на рынку транспартных паслуг, якія садзейнічаюць павелічэнню аб'ёмаў перавозак чыгуначным транспартам і паляпшэнню якасці абслугоўвання ўдзельнікаў перавозачнага працэсу.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год