Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую

16 лютага 2016

Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2015 годзе. У спаборніцтве прынялі ўдзел 7 аб'ектаў вытворчага харчавання. Пры ацэнцы журы ўлічвала дзейнасць сталовых па павелічэнні ахопу гарачым харчаваннем работнікаў Беларускай чыгункі, павышэнню якасці выпускаемай прадукцыі, укараненню сучасных тэхналогій прыгатавання ежы, удасканаленні і ўкараненню дадатковых формаў і метадаў абслугоўвання, накіраваных на павышэнне прафесійнага майстэрства, абмену вопытам. Пераможцам стаў калектыў вытворчай сталовай лакаматыўнага дэпо Маладзечна УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (1 месца), 2-е месца прысуджана калектыву вытворчай сталовай Віцебскага вагоннага дэпо УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», 3-е месца атрымаў калектыў вытворчай сталовай № 14 РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

 

Акрамя таго, шэраг калектываў вытворчых сталовых, сярод якіх калектывы лакаматыўнага дэпо Ваўкавыск УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі», Магілёўскага вагоннага дэпо РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», а таксама калектыў вытворчай сталовай Брэстгрузтранслагістык РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» і вытворчай сталовай УП «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі, быў адзначаны заахвочвальнымі прызамі Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год