Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборная каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у зімовым этапе рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса

17 лютага 2016

Зборная каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у зімовым этапе рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса. Спаборніцтвы адбудуцца 19‑21 лютага на фізкультурна-аздараўленчай базе Федэрацыі прафсаюзаў у пасёлку Ждановічы Мінскага раёна. Гонар чыгуначнікаў будуць адстойваць 18 прадстаўнікоў беларускай магістралі. Ім трэба будзе пазмагацца ў 6-ці дысцыплінах: лыжныя гонкі, валейбол (паркавы), шахматы, настольны тэніс, більярд і гіравы спорт.

 

Другі этап спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь пройдзе ў верасні 2016 года. Восенню адбудуцца спаборніцтвы па плаванні, валейболе, лёгкаатлетычным кросе, дартсе, міні-футболе і стральбе. Па выніках двух этапаў спаборніцтва будзе вызначана каманда-пераможца, а таксама пераможцы ў асабістым першынстве. Усяго ў рэспубліканскай спартакіядзе прымуць удзел 12 структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год