Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у міжнароднай спецыялізаванай навукова-практычнай канферэнцыі

18 лютага 2016

Навукова-практычная канферэнцыя на тэму «Перспектывы, праблемы, кірункі развіцця лічбавай радыёсувязі на чыгуначным транспарце» адбудзецца 25 сакавіка ў Гомелі на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца пытанні, якія тычацца стану, напрамку развіцця, абсталявання і сродкаў лічбавых сістэм сувязі на чыгуначным транспарце.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства прадстаўнікі вытворцаў актыўнага тэхналагічнага абсталявання стандартаў GSM-R, DMR, TETRA, прадстаўнікі арганізацый па праектаванню, сярод якіх ГП «Інстытут Белжэдорпраект», ААТ «Навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут інфарматызацыі, аўтаматызацыі і сувязі на чыгуначным транспарце» і іншыя. Плануецца ўдзел спецыялістаў чыгуначных адміністрацый з Расіі, Літвы, шэрагу вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Маскоўскага і Пецярбургскага дзяржаўных універсітэтаў шляхоў зносін. Таксама мерапрыемства пройдзе з удзелам кіраўнікоў і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, службаў і арганізацый Беларускай чыгункі і іншых афіцыйных асоб.

 

На канферэнцыі будзе прадстаўлены шэраг прэзентацыйных матэрыялаў. Арганізацыі-вытворцы абсталявання лічбавай сувязі змогуць прадставіць разам з дакладамі тэхнічную інфармацыю, якая пацвярджае перавагі тых ці іншых рашэнняў.

У рамках форуму прадугледжана правядзенне круглага стала, на якім плануецца абмеркаваць пытанні развіцця лічбавых сістэм радыёсувязі на Беларускай чыгунцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год