Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Май

  • 28 мая 2015
    Перад пачаткам летніх школьных канікул Беларуская чыгунка правядзе комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека»

    З 29 мая па 7 чэрвеня на ўсіх аддзяленнях дарогі павышаную ўвагу ўдзеляць папярэджанню дзіцячага траўматызму. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У цэнтры ўвагі апынуцца дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных шляхоў, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

    Перад пачаткам летніх канікул школьнікам і іх бацькам яшчэ раз нагадаюць аб мерах бяспекі падчас выступленняў ва ўстановах адукацыі і на прадпрыемствах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі. Асаблівую ўвагу нададуць выяўленню прычын і ўмоў, якія спрыяюць траўміраванню і гібелі грамадзян, з прыняццем мер па іх ліквідацыі. На станцыях правераць спраўнасць сістэм аўтаматычнага апавяшчэння пасажыраў, стан пешаходных пераходаў.

    Таксама спецыялісты рэкамендуюць быць вельмі ўважлівымі на участках, дзе курсіруе новы рухомы састаў. Намеснік начальніка агульнатэхнічнай службы Сяргей Новікаў адзначыў: «Сучасныя электра- і дызель-цягнікі рухаюцца практычна бясшумна. Дзеці і дарослыя павінны ў абавязковым парадку выконваць правілы паводзін на чыгунцы і сур'ёзна ставіцца да ўласнай бяспекі».

    Чытаць далей…
  • 26 мая 2015
    Беларуская чыгунка з 10 па 17 чэрвеня бягучага года будзе прымаць удзельнікаў і гасцей чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па валейболе

    Чэмпіянат Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (USIC) па валейболе сярод мужчынскіх каманд пройдзе ў Гомелі на базе Культурна-спартыўнага комплексу, на двух спартыўных пляцоўках Беларускай чыгункі.

    У XVI Чэмпіянаце USIC прымуць удзел 12 каманд з Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Грэцыі, Германіі, Індыі, Казахстана, Расіі, Польшчы, Швейцарыі, Францыі, Чэхіі.

    Напярэдадні спаборніцтваў у Віетрі-суль-Марэ (Італія) прайшла жараб'ёўка каманд. Спаборніцтвы будуць праходзіць у чатырох групах.

    Чытаць далей…
  • 21 мая 2015
    Урачыстая сустрэча ўдзельнікаў міжнароднай сацыяльнай акцыі «Цягнік Дружбы ветэранаў вайны супраць нацызму» адбылася сёння на станцыі Мінск-Пасажырскі Беларускай чыгункі

    Урачыстая сустрэча ўдзельнікаў акцыі адбылася ў рамках 62 пасяджэння Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якое праходзіць у Мінску 20-21 мая .

    Як адзначыў на ўрачыстай сустрэчы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, асабліва важна, што памяць аб гераічным подзвігу пакалення Вялікай Перамогі дапамагае пазбягаць трагічных памылак сёння. Ён падкрэсліў, што Беларусь падчас вайны панесла самыя вялікія страты сярод усіх рэспублік былога Савецкага Саюза і дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі, а таксама выказаў падзяку ветэранам.

    У сваю чаргу Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў адзначыў, што сённяшняя акцыя з'яўляецца важнай гістарычнай падзеяй, прысвечанай 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне! «Сімвалічна, што Цягнік Дружбы мы сустракаем на беларускай зямлі ў Мінску і Брэсце. Беларусь адной з першых прыняла варожыя ўдары і дала ворагу першы адпор, — сказаў Уладзімір Марозаў. — Наш агульны абавязак — вечна памятаць доблесць і адвагу франтавікоў і працаўнікоў тылу, дзякуючы якім мы зараз жывем пад мірным небам, і быць годнымі іх вялікага подзвігу».

    Прэзідэнт ААТ «РЖД» Уладзімір Якунін, вітаючы ветэранаў і ўдзельнікаў акцыі, падкрэсліў ролю чыгуначнікаў у дасягненні Вялікай Перамогі. Ён адзначыў, што сімвалічны маршрут «Цягніка Дружбы» закліканы не толькі нагадаць аб ваенных гадах, але і паказаць пераемнасць пакаленняў.

    Чытаць далей…
  • 20 мая 2015
    Беларуская чыгунка і Паўднёва-Каўказская чыгунка падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве

    Беларуская чыгунка і ЗАТ «Паўднёва-Каўказская чыгунка» (Арменія) 20 мая ў Мінску ў рамках 62 пасяджэння Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве.

    Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і генеральны дырэктар ЗАТ «Паўднёва-Каўказская чыгунка» Віктар Ребец.

    Чытаць далей…
  • 20 мая 2015
    Сёння ў Мінску адкрылася 62 пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

    Як адзначыў, адкрываючы мерапрыемства, старшыня Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, прэзідэнт ААТ «РЖД» Уладзімір Якунін, сімвалічна, што ў гэтым годзе пасяджэнне Савета праводзіцца ў год 70 годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, і задачай нашага транспартнага згуртавання з'яўляецца захаваць мір. Уладзімір Якунін выказаў падзяку Беларускай чыгунцы, якая з'яўляецца арганізатарам пасяджэння Савета ужо шосты раз, за ​​высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства.

    Ад імя Урада Беларусі ўдзельнікаў пасяджэння Савета павітаў намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін. «Вы, чыгуначнікі, пастаянна трымаеце высокі ўзровень якасці працы і з'яўляецеся лакаматывам развіцця эканомікі, — адзначыў Анатоль Калінін. — Урадам Рэспублікі Беларусь надаецца вялікая ўвага рэалізацыі маштабных інфраструктурных праектаў, развіццю транспартна-лагістычнага комплексу, інтэграцыі чыгункі ў міжнародную транспартную сістэму. Са стварэннем Адзінай эканамічнай прасторы ўзрастае значнасць Беларусі як транзітнага моста паміж Еўропай і Азіяй. У рамках АЭП ужо зняты ўсе ўнутраныя мытныя бар'еры, праведзена ўніфікацыя грузавых чыгуначных тарыфаў».

    Чытаць далей…
  • 19 мая 2015
    19-21 мая ў Мінску і Брэсце пройдуць рабочыя сустрэчы кіраўніцтва Беларускай чыгункі з кіраўнікамі ААТ «Расійскія чыгункі» і прадстаўніцтваў кампаніі за мяжой

    Праграма знаходжання расійскіх калег прадугледжвае азнаямленне з інфраструктурай Мінскага і Брэсцкага чыгуначных вузлоў ў мэтах дэманстрацыі магчымасцяў Беларускай чыгункі па арганізацыі грузавых і пасажырскіх перавозак.

    19 мая расійскія калегі азнаёмяцца з працай вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, пабываюць у Цэнтры Упраўлення перавозкамі Беларускай чыгункі, азнаёмяцца з тэрмінальна-складской інфраструктурай транспартна-лагістычнага цэнтра «Калядзічы» дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.

    У сустрэчы ў Мінску прымуць удзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Ад ААТ «РЖД» — віцэ-прэзідэнт ААТ «РЖД» Аляксандр Салтана, віцэ-прэзідэнт ААТ «РЖД» Салман Бабаеў, а таксама кіраўнікі генеральных прадстаўніцтваў ААТ «РЖД» за мяжой.

    Чытаць далей…
  • 13 мая 2015
    20–21 мая ў Мінску пройдзе 62-ое пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

    Мерапрыемства будзе праходзіць 20–21 мая ў атэлі «Рэнесанс Мінск». Беларуская чыгунка выступае арганізатарам правядзення 62-га пасяджэння Савета. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць Начальнік дарогі Уладзімір Міхайлавіч Марозаў.

    У пасяджэнні прымуць удзел старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці Пётр Рыгоравіч Кучарэнка, члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кіргізскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, рэспублікі Узбекістан, Украіны. Таксама асацыіраваныя члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Рэспублікі Балгарыя, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі і Фінляндскай Рэспублікі, у адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Літоўскай Рэспублікі і Эстонскай Рэспублікі. У пасяджэнні будуць удзельнічаць назіральнікі пры Савеце — прадстаўнікі чыгуначнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран і Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

    Чытаць далей…
  • 12 мая 2015
    Перасоўны выставачна-лекцыйны комплекс будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы з 14 па 27 мая

    Праект ААТ «Расійскія чыгункі» прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

    У Беларусі выставачна-лекцыйны комплекс (ПВЛК) першы прыпынак зробіць з 14 па 15 мая ў Віцебску. Далей ён адправіцца на станцыю Гродна, дзе прабудзе з 16 па 17 мая. З 18 па 21 мая ПВЛК будзе знаходзіцца на станцыі Мінск-Пасажырскі. З 22 па 23 мая выставачна-лекцыйны комплекс зробіць прыпынак у Брэсце. З 24 па 25 мая — у Гомелі. Апошні прыпынак у Беларусі — на станцыі Магілёў, выставачны комплекс будзе тут з 26 па 27 мая. З Магілёва цягнік вернецца ў Маскву.

    ПВЛК ўключае ў сябе 8 выставачных вагонаў, у якіх прадстаўлены макеты сучаснага рухомага саставу ААТ «РЖД». У вагонах можна азнаёміцца ​​з гісторыяй развіцця айчыннага чыгуначнага транспарту, а таксама сучаснымі інавацыйнымі дасягненнямі ААТ «РЖД», замежных кампаній «прасторы 1520», вядучых кампаній рынку інавацыйнай прадукцыі.

    Чытаць далей…
  • Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў правёў сустрэчу са Старшынёй Савета дырэктараў Экспартна-імпартнага банка Кітая Ху Сяоліэн
    12 мая 2015
    Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў правёў сустрэчу са Старшынёй Савета дырэктараў Экспартна-імпартнага банка Кітая Ху Сяоліэн

    Мерапрыемства прайшло 10 мая ў Упраўленні Беларускай чыгункі ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

    Бакі абмеркавалі эфектыўнасць рэалізаваных і тых, якія знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі, праектаў паміж Беларускай чыгункай і кампаніяй China National Electric Import & Export Corp. (Кампанія CUEC) з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў Экспартна-імпартнага банка Кітая.

    Чытаць далей…
  • 12 мая 2015
    Жалезныя дарогі Беларусі і Літвы ўкаранілі электронны дакументаабарот пры перавозках парожняга прыватнага рухомага саставу ў двухбаковых зносінах

    З мэтай аўтаматызацыі грузавой і камерцыйнай работы Беларуская чыгунка працягвае паэтапную рэалізацыю мер па пераводзе тэхналагічных працэсаў чыгуначнага транспарту на электронныя юрыдычна значныя дакументы.

    Важным крокам у гэтым напрамку стаў перавод у маі бягучага года на электронны дакументаабарот перавозак парожняга прыватнага рухомага саставу ў зносінах паміж Беларуссю і Літвой. Гэтыя перавозкі сёння ажыццяўляюцца на аснове электронных накладных СМГС, падпісаных электронным лічбавым подпісам (ЭЛП) Беларускай чыгункай і Літоўскімі чыгунакамі з адмовай ад выкарыстання традыцыйных папяровых перавозачных дакументаў для названай катэгорыі вагонаў.

    Такім чынам, электронныя юрыдычна значныя перавозачныя дакументы ўпершыню замянілі сабой папяровыя ў грузавых чыгуначных зносінах Беларусь–Літва.

    У бліжэйшых планах чыгуначных адміністрацый Беларусі і Літвы — сумесная прапрацоўка з мытнымі органамі дзвюх краін пытанняў актывізацыі прымянення электронных дакументаў пры перавозках праз мытную мяжу гружаных вагонаў.

    Беларуская чыгунка плануе пашырэнне палігона прымянення падпісаных ЭЛП электронных накладных СМГС пры перавозках грузаў у двухбаковых зносінах БеларусьРасія.

    Чытаць далей…
  • 7 мая 2015
    Дарагія ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі!

    Сардэчна віншуем вас з сапраўды ўсенародным святам — 70-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!

    Дата 9 Мая навечна ўпісана ў гісторыю нашай краіны. Вайна стала не толькі найцяжэйшым выпрабаваннем для нашага народа, але і прадэманстравала ўсяму свету яго сілу волі і непахіснасць духу. Беларусы назаўсёды захаваюць ў сэрцах памяць аб мужнасці, гераізме і адвазе савецкіх воінаў.

    У гэтыя дні мы ўшаноўваем і ўспамінаем тых, хто выйграў бітву супраць нацызму, прайшоўшы страшны, але пераможны шлях, хто абараніў нашу свабоду і незалежнасць, падарыўшы нам найвялікшую каштоўнасць — 70 гадоў мірнага жыцця. Мы павінны зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб захаваць мір для нашых нашчадкаў.

    Вялікі ўклад у Перамогу ўнеслі чыгуначнікі, работнікі спецфарміраванняў НКШЗ. Іх прафесійная і зладжаная работа спрыяла своечасовай дастаўцы войскаў і ваенных грузаў на фронт, што шмат у чым вызначыла лёс бітваў і Перамогі ў цэлым.

    Чытаць далей…
  • 7 мая 2015
    7 мая з Брэста ў рамках акцыі «70 цягнікоў да 70-годдзя Перамогі» эстафетны вымпел адправіцца ў Маскву ў складзе пасажырскага цягніка №96 Брэст–Масква

    Беларуская чыгунка падтрымала ініцыятыву працаўнікоў ААТ «Расійскія чыгункі» па правядзенні акцыі «70 цягнікоў да 70-годдзя Перамогі».

    Урачысты мітынг у рамках акцыі «70 цягнікоў да 70-годдзя Перамогі» пройдзе 7 мая на вакзале станцыі Брэст-Цэнтральны перад адпраўленнем цягніка №96 (адпраўленне ў 18 г. 34 мін).

    У ім прымуць удзел работнікі Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, члены ГА «БРСМ». Мерапрыемства пачнецца 7 мая ў 17 г. 50 мін. на першым пуці Маскоўскага боку вакзала Брэст-Цэнтральны.

    Чытаць далей…
  • 7 мая 2015
    Беларуская чыгунка зацікаўлена ў далейшым развіцці супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі

    Пачынаючы з 2010 года Беларуская чыгунка актыўна развівае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі. Пры ўдзеле Кампаніі CUEC, Датунскага электравозабудаўнічага завода і Экспартна-імпартнага банка Кітая паспяхова рэалізаваны два маштабных інвестыцыйных праекта — «Набыццё грузавых электравозаў» (набыта 12 грузавых электравозаў БКГ1) і «Электрыфікацыя ўчасткаў чыгункі Гомель–Жлобін–Асіповічы і Жлобін–Калінкавічы. Першая чарга. Ўчастак Жлобін–Асіповічы». Для рэалізацыі гэтых праектаў былі прыцягнуты крэдыты Эксімбанка Кітая ў памеры 84.8 млн. дол. ЗША і 63,97 млн. дол. ЗША.

    Сёння Беларуская чыгунка вядзе работы па электрыфікацыі ўчастка Гомель–Жлобін. Для рэалізацыі гэтага праекта Экспартна-імпартным банкам Кітая ў 2014 была адкрыта крэдытная лінія ў памеры 80,7 млн. дол. ЗША.

    Чытаць далей…
  • 6 мая 2015
    Беларуская чыгунка ў I квартале укараніла больш за 190 рацыяналізатарскіх прапаноў

    У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў студзені–сакавіку бягучага года было ўкаранёна больш за 190 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры амаль 6,9 млрд. рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел больш за 240 спецыялістаў БЧ.

    Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

    Чытаць далей…
  • 6 мая 2015
    6 мая Беларуская чыгунка правяла ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

    У сталіцу з'ехаліся ўдзельнікі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, перадавікі вытворчасці, моладзь Беларускай чыгункі.

    Удзельнікі мерапрыемства наведалі Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» і ўсклалі карзіны з кветкамі да вечнага агню, а таксама здзейснілі экскурсію да мемарыяльнага комплексу «Курган Славы».

    Праграма святочнага мерапрыемства працягнулася ў сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.

    Словы віншавання ў адрас ветэранаў і ўсіх удзельнікаў святочнага мерапрыемства прагучалі ў гэты дзень ад Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава. У сваім выступленні ён адзначыў, што час не згладзіў веліч подзвігу. Колькі б гадоў не мінула з мая 45-га, новыя пакаленні чыгуначнікаў заўсёды будуць памятаць Вялікую Перамогу ў бітве за незалежнасць роднай Беларусі.

    Чытаць далей…
  • 5 мая на вакзале Мінск-Пасажырскі адбылася ўрачыстая сустрэча моладзевага агітцягніка «Кветкі Вялікай Перамогі»
    5 мая 2015
    5 мая на вакзале Мінск-Пасажырскі адбылася ўрачыстая сустрэча моладзевага агітцягніка «Кветкі Вялікай Перамогі»

    Старт агітцягніку «Кветкі Вялікай Перамогі» далі ў Мінску 24 красавіка. У рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта ГА «БРСМ» спецыяльны састаў праехаў больш за 2700 кіламетраў па месцах баёў за вызваленне Беларусі, здзейсніў прыпынку ў 12 гарадах. Падчас прыпынкаў прайшлі творчыя праграмы, канцэрты, выставы, мітынгі, сустрэчы з ветэранамі, адбыліся ўскладанні кветак да воінскіх помнікаў.

    Чытаць далей…
  • 4 мая 2015
    Па Беларускай чыгунцы на першамайскія святы ў міжрэгіянальным паведамленні перавезена больш 113 тыс. пасажыраў
     Па Беларускай чыгунцы ў перыяд з 30 красавіка па 3 мая цягнікамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа было перавезена 113,4 тыс. пасажыраў. Найбольшы пасажырапаток назіраўся ў перадсвяточны дзень — 30 красавіка, калі было перавезена 37 тыс. пасажыраў, або 131,8% да ўзроўню 30 красавіка 2014 года.
    Чытаць далей…