Дарагія ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі!
07 мая 2015
Сардэчна віншуем вас з сапраўды ўсенародным святам — 70-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!
Дата 9 Мая навечна ўпісана ў гісторыю нашай краіны. Вайна стала не толькі найцяжэйшым выпрабаваннем для нашага народа, але і прадэманстравала ўсяму свету яго сілу волі і непахіснасць духу.
Беларусы назаўсёды захаваюць ў сэрцах памяць аб мужнасці, гераізме і адвазе савецкіх воінаў.
У гэтыя дні мы ўшаноўваем і ўспамінаем тых, хто выйграў бітву супраць нацызму, прайшоўшы страшны, але пераможны шлях, хто абараніў нашу свабоду і незалежнасць, падарыўшы нам найвялікшую
каштоўнасць — 70 гадоў мірнага жыцця. Мы павінны зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб захаваць мір для нашых нашчадкаў.
Вялікі ўклад у Перамогу ўнеслі чыгуначнікі, работнікі спецфарміраванняў НКШЗ. Іх прафесійная і зладжаная работа спрыяла своечасовай дастаўцы войскаў і ваенных грузаў на фронт, што
шмат у чым вызначыла лёс бітваў і Перамогі ў цэлым.
Нізкі паклон вам за гэта, дарагія ветэраны!
Абараніўшы сваю Радзіму, франтавікі ўнеслі бясцэнны ўклад у аднаўленне Беларускай чыгункі, прымалі актыўны ўдзел у адраджэнні народнай гаспадаркі краіны. Сёння ваша адданасць Айчыне і
ўсё ваша жыццё — бясцэнны прыклад патрыятызму для нашай моладзі.
Прыміце сардэчную падзяку за ваш подзвіг! Шчыра жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Мірнага неба і цяпла вашаму дому!
Начальнік Беларускай чыгункі В.М.Маразоў
Старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і
транспартных будаўнікоў У.І.Рынг
Старшыня Арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Я.Г.Лаўрыновіч
Да спісу навін за 2015 год