19-21 мая ў Мінску і Брэсце пройдуць рабочыя сустрэчы кіраўніцтва Беларускай чыгункі з кіраўнікамі ААТ «Расійскія чыгункі» і прадстаўніцтваў кампаніі за мяжой
19 мая 2015
Праграма знаходжання расійскіх калег прадугледжвае азнаямленне з інфраструктурай Мінскага і Брэсцкага чыгуначных вузлоў ў мэтах дэманстрацыі магчымасцяў Беларускай чыгункі па арганізацыі грузавых і пасажырскіх перавозак.
19 мая расійскія калегі азнаёмяцца з працай вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, пабываюць у Цэнтры Упраўлення перавозкамі Беларускай чыгункі, азнаёмяцца з тэрмінальна-складской інфраструктурай транспартна-лагістычнага цэнтра «Калядзічы» дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.
У сустрэчы ў Мінску прымуць удзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Ад ААТ «РЖД» — віцэ-прэзідэнт ААТ «РЖД» Аляксандр Салтана, віцэ-прэзідэнт ААТ «РЖД» Салман Бабаеў, а таксама кіраўнікі генеральных прадстаўніцтваў ААТ «РЖД» за мяжой.
20 мая члены дэлегацыі будуць прымаць удзел у рабоце 62-га Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Праграма візіту прадугледжвае наведванне Брэста. 22 мая расійскія калегі азнаёмяцца з працай франтоў перагрузкі і кантэйнернага тэрмінала на станцыі Брэст-Паўночны, вакзалам Брэст-Цэнтральны, а таксама наведаюць пункт пераводнага устройства для пасажырскіх вагонаў сістэмы «Тальго», абсталяваных рассоўнымі колавымі парамі. Варта адзначыць, што дадзены праект Беларуская чыгунка рэалізуе ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД». Яго рэалізацыя накіравана на павышэнне маршрутнай хуткасці руху цягнікоў «Тальго» па тэрыторыі Беларусі ў рамках II-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора на ствараемым хуткасным маршруце Масква–Мінск–Варшава–Берлін.
На сённяшні дзень тэхнічны патэнцыял Беларускай чыгункі дазваляе паспяхова развіваць далейшае супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі па павелічэнні аб’ёму перавозак у зносінах Усход–Захад–Усход.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год