Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

5 мая на вакзале Мінск-Пасажырскі адбылася ўрачыстая сустрэча моладзевага агітцягніка «Кветкі Вялікай Перамогі»

05 мая 2015

Старт агітцягніку «Кветкі Вялікай Перамогі» далі ў Мінску 24 красавіка. У рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта ГА «БРСМ» спецыяльны састаў праехаў больш за 2700 кіламетраў па месцах баёў за вызваленне Беларусі, здзейсніў прыпынку ў 12 гарадах. Падчас прыпынкаў прайшлі творчыя праграмы, канцэрты, выставы, мітынгі, сустрэчы з ветэранамі, адбыліся ўскладанні кветак да воінскіх помнікаў.

 

Беларуская чыгунка прыняла актыўны ўдзел у арганізацыі моладзевага агітцягніка. У цэлым на падрыхтоўцы і забеспячэнні праекта было задзейнічана больш за 250 чыгуначнікаў. Абслугоўвалі агітцягнік моладзевыя лакаматыўныя брыгады і моладзевая цягніковая брыгада, якія складаюцца з членаў БРСМ. У склад агітцягніка, сфармаванага Беларускай чыгункай, акрамя пасажырскіх вагонаў для ўдзельнікаў праекта быў уключаны вагон-музей гісторыі Перамогі, а таксама крыты вагон і грузавыя платформы, на якіх арганізавалі выступы канцэртных брыгад і размясцілі экспанаты ваеннай тэхнікі. Удзел у праекце прынялі актывісты БРСМ, творчая моладзь, зоркі беларускай эстрады, прадстаўнікі сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь. У памятных мітынгах і канцэртах на вакзалах краіны прынялі ўдзел дзесяткі тысяч беларусаў і гасцей краіны. Падчас прыбыцця на пероне вакзала Мінск-Пасажырскі актывісты БРСМ арганізавалі касцюміраваныя інсталяцыі на ваенную тэму, працавала ваенная кухня, раздавалі копіі газет, якія выйшлі 9 мая 1945 года. Ва ўрачыстым мітынгу прынялі ўдзел першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў, старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Новікаў, дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўніцтва міністэрстваў і ведамстваў, Мінскага гарвыканкама, начальнік Беларускай чыгункі.

Як адзначыў у сваім выступе Уладзімір Марозаў: «Для нас чыгуначнікаў удзел у гэтай акцыі гэта яшчэ і даніна павагі, даніна памяці тым пакаленням чыгуначнікаў, якія таксама ўнеслі немалую лепту ў Вялікую Перамогу». Начальнік дарогі падзякаваў удзельнікам акцыі за сабранасць, дысцыплінаванасць, якія яны праявілі на ўсім маршруце следавання, а таксама ўсіх жыхароў Рэспублікі Беларусь за падтрымку гэтага праекта.

Даведачна:

Цяпер на ўліку ў ветэранскіх арганізацыях Беларускай чыгункі складаецца 783 ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 417 удзельнікаў ваенных дзеянняў. У першасных арганізацыях БРСМ Беларускай чыгункі складаецца 5588 чалавек, гэта 28% ад усёй працоўнай моладзі. 545 актывістаў БРСМ замацаваны за ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год