7 мая з Брэста ў рамках акцыі «70 цягнікоў да 70-годдзя Перамогі» эстафетны вымпел адправіцца ў Маскву ў складзе пасажырскага цягніка №96 Брэст–Масква
07 мая 2015
Беларуская чыгунка падтрымала ініцыятыву працаўнікоў ААТ «Расійскія чыгункі» па правядзенні акцыі «70 цягнікоў да 70-годдзя Перамогі».
Урачысты мітынг у рамках акцыі «70 цягнікоў да 70-годдзя Перамогі» пройдзе 7 мая на вакзале станцыі Брэст-Цэнтральны перад адпраўленнем цягніка №96 (адпраўленне ў 18 г. 34 мін).
У ім прымуць удзел работнікі Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, члены ГА «БРСМ». Мерапрыемства пачнецца 7 мая ў 17 г. 50 мін. на першым пуці Маскоўскага боку вакзала Брэст-Цэнтральны.
У праграме мітынгу — канцэрт, а таксама перадача эстафетнага вымпела лакаматыўнай брыгадзе цягніка №96 Брэст–Масква.
Урачыстае адпраўленне эстафетных цягнікоў арганізавана з гарадоў-герояў Расіі і Беларусі ў мэтах дастойнай сустрэчы 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Адпраўленне і прыбыццё цягнікоў ажыццяўляецца з улікам дзеючага раскладу.
Лакаматыўныя брыгады гэтых цягнікоў фарміруюцца з маладых людзей — нашчадкаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Памятныя вымпелы напярэдадні Дня Перамогі будуць дастаўлены ў Маскву і перададзеныя на вечнае захоўванне ў музей Маскоўскай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год