Беларуская чыгунка ў I квартале укараніла больш за 190 рацыяналізатарскіх прапаноў
06 мая 2015
У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў студзені–сакавіку бягучага года было ўкаранёна больш за 190 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы
эканамічны эфект у памеры амаль 6,9 млрд. рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел больш за 240 спецыялістаў БЧ.
Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі
цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.
Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі: Віцебскае аддзяленне БЧ, дзе было ўкаранёна 90 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш 4,3 млрд. рублёў, Гомельскае аддзяленне БЧ (35
рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш за 1,4 млрд. рублёў) і Мінскае аддзяленне БЧ (22 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш за 480 млн. рублёў).
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год