Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і Паўднёва-Каўказская чыгунка падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве

20 мая 2015

Беларуская чыгунка і ЗАТ «Паўднёва-Каўказская чыгунка» (Арменія) 20 мая ў Мінску ў рамках 62 пасяджэння Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве.

Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і генеральны дырэктар ЗАТ «Паўднёва-Каўказская чыгунка» Віктар Ребец.

 

Пагадненне прадугледжвае ўзаемадзеянне старон у сферы абмену вопытам па арганізацыі чыгуначных грузавых і пасажырскіх перавозак, супрацоўніцтва з грузаадпраўшчыкамі і з грузаатрымальнікамі, адпрацоўкі новых тэхналогій пагрузачна-разгрузачных работ, арганізацыі руху і падтрымання на належным узроўні чыгуначнай інфраструктуры і інш. Стораны дамовіліся аб супрацоўніцтве ў асвятленні сумесных дзеянняў у сродках масавай інфармацыі Беларусі і Арменіі, а таксама ў пытаннях фарміравання, падрыхтоўкі і развіцця кадравага патэнцыялу Беларускай чыгункі і ЗАТ «Паўднёва-Каўказская чыгунка».

Як падкрэсліў Начальнік Беларускай чыгункі, актывізацыя ўзаемадзеяння чыгуначнікаў дзвюх краін асабліва актуальная з улікам уступлення ў бягучым годзе Арменіі ў Еўразійскі эканамічны саюз. «Гэта пагадненне фармалізуе тыя дамоўленасці, якія былі напрацаваны пры нашых зносінах на папярэдніх Саветах, — адзначыў Уладзімір Марозаў. — Тэхналогіі і напрацоўкі, якія ёсць у Беларускай чыгункі і Паўднёва-Каўказскай чыгункі цікавыя і ўзаемавыгадныя».

У сваю чаргу генеральны дырэктар ЗАТ «Паўднёва-Каўказская чыгунка» адзначыў, што жалезныя дарогі дзвюх краін актыўна супрацоўнічаюць у рамках Савета па чыгуначным транспарце. «Мы палічылі магчымым пашукаць новыя шляхі ўзаемадзеяння і падзяліцца вопытам у рабоце па асобных напрамках і разлічваем, што вопыт адзін аднаго будзе нам карысны», — сказаў Віктар Ребец.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год