Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Кастрычнік

  • 30 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка адрамантавала ў студзені-верасні 380 км пуці

    Па выніках студзеня-верасня бягучага года на Беларускай чыгунцы было адрамантавана 380 км пуці. У тым ліку аднаўленчы рамонт з поўным абнаўленнем элементаў верхняй будовы пуці (рэек, змацавання, шпал і баласта) быў праведзены на 151 км пуці. Сярэдні рамонт пуці выкананы на 229 км. Па выніках 9 месяцаў таксама было выкладзена больш за 147 км плецей бесстыкавога пуці.

    Асобная ўвага была нададзена правядзенню рамонтных прац на ўчастках міжабласных зносін у рамках міжнародных транспартных калідораў з мэтай павышэння бяспекі руху цягнікоў і павелічэння іх хуткасці. У тым ліку на ўчастку Краснае-Мінск-Брэст II Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора ў студзені-верасні бягучага года праведзены аднаўленчы рамонт 68 км пуці, а на ўчастках Церуха-Гудагай і Жлобін-Езерышча IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора — больш за 26 км пуці.

    Чытаць далей…
  • Другое нараджэнне віцебскай здраўніцы. Беларуская чыгунка завяршыла рэканструкцыю санаторыя «Чыгуначнік»
    30 кастрычніка 2015
    Другое нараджэнне віцебскай здраўніцы. Беларуская чыгунка завяршыла рэканструкцыю санаторыя «Чыгуначнік»

    Базавая здраўніца Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі размешчана на бальнеакліматычным курорце Лётцы ў Віцебскім раёне. Пасля рэканструкцыі з будаўніцтвам лячэбнага корпуса з басейнам магутнасць санаторыя «Чыгуначнік» вырасла ў 1,5 разы, цяпер у заезд тут могуць прыняць да 150 чалавек. Істотна палепшыліся ўмовы размяшчэння адпачываючых. Замест блокаў на 4 чалавекі пасля рэканструкцыі пражыванне арганізавана ў двухмесных, аднамесных нумарах, а таксама двухпакаёвых нумарах класа «Люкс». Прастора арганізавана зыходзячы з прынцыпаў безбар'ернага асяроддзя, корпусы абсталяваны ліфтамі. У санаторыі ўстаноўлена сучаснае дыягнастычнае і лячэбнае абсталяванне. Круглы басейн плошчай 150 м. кв. абсталяваны гідрамасажнымі прыладамі, прызначаны таксама для плавання і аквааэробікі.

    На базе санаторыя абсталяваны кабінеты ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі. Пасля атрымання ліцэнзіі Міністэрства аховы здароўя на дадзеныя даследаванні, іх вынікі можна будзе выкарыстоўваць ўрачэбна-экспертным камісіям пры прыняцці рашэнняў аб прафесійнай прыдатнасці чыгуначнікаў.

    Чытаць далей…
  • 26 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка ў лістападзе стане ўдзельнікам і арганізатарам мерапрыемстваў у сферы развіцця міжнароднага супрацоўніцтва

    4-5 лістапада 2015 года Беларуская чыгунка будзе ўдзельнічаць у 63 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Мерапрыемства пройдзе ў г. Ташкенце (Узбекістан).

    У пасяджэнні прымуць удзел члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кіргізскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Рэспублікі Узбекістан, Украіны, асацыяваныя члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Рэспублікі Балгарыя, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі і Фінляндскай Рэспублікі. У адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Літоўскай Рэспублікі і Эстонскай Рэспублікі. Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Таксама ў пасяджэнні будуць удзельнічаць назіральнікі пры Савеце — прадстаўнікі чыгуначнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран і Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, Старшыня Выканаўчага камітэта — Выканаўчы сакратар СНД С. Н. Лебедзеў.

    Старшынстваваць на пасяджэнні будзе Старшыня Савета, прэзідэнт ААТ «Расійскія чыгункі» Алег Белазёраў.

    Чытаць далей…
  • 26 кастрычніка 2015
    Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі стаў дыпламантам Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь»

    Турыстычны цэнтр «Дартур» УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» стаў дыпламантам Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь» у намінацыі «За развіццё ўнутранага турызму». У гэтай намінацыі ў гэтым годзе прынялі ўдзел 15 прэтэндэнтаў.

    З 1 кастрычніка 2014 г па 30 верасня 2015 паслугамі Турыстычнага цэнтра «Дартур» скарысталася больш за 17,5 тысяч турыстаў.

    Чытаць далей…
  • 23 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка правяла комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў аховы працы

    За 9 месяцаў бягучага года на прадпрыемствах беларускай магістралі праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на паляпшэнне ўмоў аховы працы. За дадзены перыяд прыведзена ў адпаведнасць, зыходзячы з патрабаванняў санітарна-гігіенічных нарматываў, 550 працоўных месцаў. Гэта дазволіла палепшыць умовы працы 669 работнікам Беларускай чыгункі, у тым ліку палепшаныя ўмовы працы на 154 рабочых месцах, на якіх працуе 198 работнікаў. Вялікая ўвага надавалася павышэнню кваліфікацыі па пытаннях аховы працы. За дадзены перыяд прайшлі навучанне 3737 работнікаў. Было арганізавана і праведзена 37 семінараў па ахове працы.

    Чытаць далей…
  • 22 кастрычніка 2015
    23 кастрычніка ў 17.00 са станцыі Мінск-Пасажырскі ўрачыста адправіцца пасажырскі цягнік «Экспрэс ААН-70»

    Для арганізацыі акцыі Беларуская чыгунка прызначыла цягнік № 921/922. Абслугоўваць склад цягніка будуць работнікі Мінскага, Гомельскага і Магілёўскага вагонных участкаў.

    У складзе цягніка 10 вагонаў. Два вагона-рэстарана, якія ў час паездкі стануць месцам правядзення семінараў, два вагоны з сядзячымі месцамі  кіназаламі і заламі для лекцый, у трох плацкартных вагонах будуць праходзіць тэматычныя дыскусіі і дэбаты і яшчэ тры купэйныя вагоны.

    Беларуская чыгунка выступае адным з партнёраў дадзенай акцыі, якая арганізавана ў падтрымку мэтаў ўстойлівага развіцця з нагоды 70-годдзя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

    будзе ў Гродна ў 21.25.

    25 кастрычніка ў 10.00 цягнік № 922 ГроднаБаранавічы адправіцца з Гродна і прыбудзе ў Баранавічы на станцыю Баранавічы-Палескія ў 13.06. У гэты ж дзень у 16.03 цягнік № 921 БаранавічыБрэст адправіцца ў Брэст і прыбудзе на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 18.10,

    Маршрут цягніка пройдзе праз Гродна, Брэст, Баранавічы, Гомель, Магілёў, Віцебск.

    Чытаць далей…
  • 14 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка павялічыла ў верасні аб'ёмы пагрузкі на 3,1%

    Па папярэдняй інфармацыі ў верасні бягучага года Беларуская чыгунка забяспечыла пагрузку 7,4 млн т народнагаспадарчых грузаў, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду 2014 года на 3,1%. У тым ліку пагрузка грузаў на экспарт павялічылася на 17,4% і дасягнула 3,9 млн т.

    Чытаць далей…
  • 14 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў перыяд школьных канікул і святочныя дні лістапада

    У наступныя школьныя канікулы і святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла 7 дадатковых цягнікоў для перавозак пасажыраў у межах рэспублікі, а таксама ў міжнародных зносінах.

    У міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаныя па маршруце БрэстМаскваБрэст. Цягнік № 252/209 БрэстМасква будзе курсіраваць з Брэста 29,30,31 кастрычніка, з Масквы — 30,31 кастрычніка і 1 лістапада. Цягнік № 132/131 будзе курсіраваць з Брэста 6,7,8,9,10 лістапада, з Масквы — 7,8,9,10,11 лістапада.

    Таксама ў межах Беларусі будуць курсіраваць пяць дадатковых цягнікоў. 6 Лістапада цягнік №6 72 МінскГомель, № 638 МінскГомель, № 635 МінскПінск, № 665 МінскБрэст. 7 лістапада — цягнік № 671 ГомельМінск, № 636 ПінскМінск, № 116 БрэстМінск, 8 лістапада — цягнік № 698/697 МінскГомель.

    Чытаць далей…
  • Каманда Беларускай чыгункі стала пераможцам чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па футболе
    12 кастрычніка 2015
    Каманда Беларускай чыгункі стала пераможцам чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па футболе

    Каманда Беларускай чыгункі заняла першае месца ў спаборніцтвах чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (МССЖ) па футболе, якія прайшлі ў Сочы (Расія) з 5 па 11 кастрычніка.

    Беларускія чыгуначнікі ў фінальным паядынку з французскай зборнай атрымалі пераканаўчую перамогу з лікам 4: 2 у серыі пасляматчавых пенальці.

    Другое месца ў чэмпіянаце МССЖ заняла каманда Францыі, трэцяе  Расіі.

    У чэмпіянаце МССЖ ўдзельнічалі восем каманд: Беларусь, Расія, Германія, Францыя, Чэхія, Балгарыя, Бельгія, Славакія. Зборная Беларускай чыгункі была сфарміравана на базе каманды па футболе Гомельскага аддзялення  пераможцы першынстваў па футболе Беларускай магістралі 2009-га, 2010-га, 2011-га і 2013-га гадоў з прыцягненнем вядучых гульцоў каманды па міні-футболе БЧ і каманды па футболе «Гомельчыгункатранс».

    Чытаць далей…
  • 09 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтваў санітарных дружын

    Спаборніцтвы санітарных дружын Беларускай чыгункі прайшлі 8 кастрычніка на базе аздараўленчага цэнтра Брэсцкага аддзялення БЧ.

    За званне лепшай змагаліся санітарныя дружыны ўсіх шасці аддзяленняў беларускай магістралі. Першае месца заняла каманда Брэсцкага аддзялення дарогі, другое месца — каманда Баранавіцкага аддзялення (Баранавіцкае вагоннае дэпо), трэцяе месца — каманда Мінскага аддзялення (лакаматыўнае дэпо Мінск).

    Чытаць далей…
  • 09 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка прэзентавала магчымасці транспартна-лагістычнага цэнтра Калядзічы прадстаўнікам кітайскіх кампаній-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь

    Прэзентацыя была арганізавана ў рамках Беларускага транспартнага тыдня для ўсіх удзельнікаў транспартнага форуму, а таксама для прадстаўнікоў кітайскіх кампаній-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. Больш за 20 прадстаўнікоў 12 кітайскіх кампаній, акрэдытаваных у Беларусі, разам з супрацоўнікамі пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі наведалі транспартна-лагістычны цэнтр Калядзічы. Саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь Лю Сюэсун заявіў: «Прадстаўнікі кітайскіх кампаній азнаёміліся з усімі наяўнымі ўмовамі. Можна сказаць, што ўмовы нас задавальняюць. Некаторыя кітайскія кампаніі ўжо абяцалі паспрабаваць праз гэтую пляцоўку прывозіць свае грузы». Як падкрэсліў генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ — транспартна-лагістычны цэнтр» Яўген Усянкоў: «Кітайскія кампаніі шукаюць надзейнага партнёра, які забяспечыць усе паслугі па дастаўцы грузаў. Я думаю, што убачыўшы сёння нашы магчымасці, яны зразумеюць, што мы тое прадпрыемства, з якім можна супрацоўнічаць і якое забяспечыць увесь комплекс і сэрвіс паслуг». Ужо цяпер дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» працуе з СЗАТ «БелДжы», кампаніямі «CUEC» і «NCPE», якім аказваецца комплекс транспартна-лагістычных паслуг ўзроўню 3PL-аператара.

    Чытаць далей…
  • 08 кастрычніка 2015
    Цягнікі гарадскіх ліній Беларускай чыгункі перавезлі ў студзені—верасні 2.5 млн пасажыраў

    У студзеніверасні цягнікамі гарадскіх ліній Беларускай чыгункі было перавезена 2.5 млн пасажыраў, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду 2014 года на 30,6%.

    Паводле папярэдняй інфармацыі усяго па БЧ за 9 месяцаў бягучага года перавезена больш за 67 млн пасажыраў ва ўсіх відах паведамленняў.

    Чытаць далей…
  • 07 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка і АТ «Літоўскія чыгункі» падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве на выставе «Транспарт і лагістыка — 2015»

    6 кастрычніка ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё IX Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Транспарт і лагістыка 2015», у якой традыцыйна прэзентуе свой транзітны патэнцыял Беларуская чыгунка.

    Адным з важных мерапрыемстваў выставы для БЧ стала падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве ў сферы транзітных перавозак грузаў чыгуначным транспартам з АТ «Літоўскія чыгункі». Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і генеральны дырэктар АТ «Літоўскія чыгункі» Стасіс Дайлідка.

    Мемарандум прадугледжвае захаванне ў 2016 годзе ўзроўню дзеючых тарыфаў на перавозку грузаў транзітам па тэрыторыі Беларусі і Літвы.

    Як адзначыў Уладзімір Марозаў, для чыгунак Беларусі і Літвы падпісанне Мемарандума з'яўляецца важным крокам у пытаннях ўзгодненасці дзеянняў і стварэння ўмоў для павышэння канкурэнтаздольнасці маршруту, пралягаючага па тэрыторыі Калінінградскай вобласці, Літвы і Беларусі. «Сёння мы дэкларуем нязменнасць тарыфаў на 2016 год», — сказаў Начальнік Беларускай чыгункі. Паводле яго слоў, для павышэння канкурэнтаздольнасці паслуг неабходна працаваць над зніжэннем іх сабекошту. «Трэба знаходзіць паразуменне з кліентамі ва ўсіх напрамках», — падкрэсліў Уладзімір Марозаў. Ён таксама адзначыў сумесную працу чыгуначнікаў дзвюх краін у сферах арганізацыі пасажырскіх перавозак па маршруце Мінск—Вільнюс і электрыфікацыі чыгуначных ліній у кірунку Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа—Кяна—новая Вільня.

    Чытаць далей…
  • 06 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка пашырае магчымасці тэрміналаў самаабслугоўвання

    У мэтах павышэння даступнасці паслуг і развіцця безнаяўных разлікаў Беларуская чыгунка ў верасні правяла дапрацоўку праграмнага забеспячэння плацежна-даведачных тэрміналаў. Дзякуючы чаму зараз можна набыць праязны дакумент для дзяцей да 7 гадоў з выкарыстаннем тэрміналаў самаабслугоўвання.

    Нагадваем, згодна з п. 21 Правілаў перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2015/07/17 года № 609, у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, гарадскіх ліній пасажыр мае права правозіць з сабой бясплатна дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў з афармленнем бясплатнага праязнога дакумента (білета). Афармленне бясплатных праязных дакументаў для дзяцей да 7 гадоў праз ТПС вырабляецца толькі разам з праязным дакументам па поўным тарыфе.

    У цяперашні час на беларускай магістралі ўстаноўлена 74 ТПС на такіх станцыях і прыпыначных пунктах, як Брэст-Цэнтральны, Гарадок, Віцебск, Полацк, Лунінец, Ліда, Гродна, Баранавічы-Палескія, Баранавічы-Цэнтральныя, Масты, Бабруйск, Пагодзін, Крычаў, Магілёў , Брэст-Палескі, Жлобін, Гомель-Пасажырскі, Калінкавічы, Мінск-Пасажырскі, Смалявічы, Орша-Цэнтральная, Ждановічы, Лябяжы, Масюкоўшчына, Мінск-Паўночны, Беларусь.

    Чытаць далей…
  • 05 кастрычніка 2015
    Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю дыспетчарскую цэнтралізацыю «Нёман» уласнай распрацоўкі на чарговым участку чыгункі ў Эстоніі

    БЧ рэалізавала чарговы важны экспартаарыентаваны праект па ўстаноўцы мікрапрацэсарнай сістэмы дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» на участках чыгунак у краінах СНД і Еўрасаюза.

    ДЦ «Нёман» уведзена ў эксплуатацыю на ўчастку Тапа—Нарва (132 км) АТ «Эстонская чыгунка».

    Тапа—Нарва — гэта ўжо чацвёрты ўчастак чыгункі ў Эстоніі, абсталяваны дыспетчарскай цэнтралізацыяй, распрацаванай беларускімі чыгуначнікамі пры актыўным удзеле спецыялістаў АТ «Эстонская чыгунка», якія маюць высокі ўзровень падрыхтоўкі і кваліфікацыі ў пытаннях прымянення тэлемеханікі для чыгунак.

    Сёння ДЦ «Нёман» паспяхова функцыянуе таксама на участках Талін—Тапа, Тапа—Тарту і Тарту—Валга—Пиуза. З улікам таго, што ўсе размешчаныя на іх станцыі маюць рознае шляхавае развіццё, для кожнага ўчастка спецыялістамі БЧ быў распрацаваны індывідуальны праект дыспетчарскай цэнтралізацыі.

    Асаблівасцю праекта, рэалізаванага на ўчастку Тапа—Нарва, з'яўляецца тое, што ўсе станцыі ўчастка, акрамя Нарвы, на якой працуе сістэма іншага вытворцы, абсталяваны не толькі новай дыспетчарскай цэнтралізацыяй, але і аўтаматызаванымі рабочымі месцамі дзяжурных па станцыі, замяніўшымі пульт-табло. Ужыты і шэраг іншых новых тэхнічных рашэнняў, якія дазваляюць павысіць надзейнасць сістэмы, а таксама гнуткасць і аператыўнасць яе кіраваннем.

    Чытаць далей…