Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Другое нараджэнне віцебскай здраўніцы. Беларуская чыгунка завяршыла рэканструкцыю санаторыя «Чыгуначнік»

30 кастрычніка 2015

Базавая здраўніца Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі размешчана на бальнеакліматычным курорце Лётцы ў Віцебскім раёне. Пасля рэканструкцыі з будаўніцтвам лячэбнага корпуса з басейнам магутнасць санаторыя «Чыгуначнік» вырасла ў 1,5 разы, цяпер у заезд тут могуць прыняць да 150 чалавек. Істотна палепшыліся ўмовы размяшчэння адпачываючых. Замест блокаў на 4 чалавекі пасля рэканструкцыі пражыванне арганізавана ў двухмесных, аднамесных нумарах, а таксама двухпакаёвых нумарах класа «Люкс». Прастора арганізавана зыходзячы з прынцыпаў безбар'ернага асяроддзя, корпусы абсталяваны ліфтамі. У санаторыі ўстаноўлена сучаснае дыягнастычнае і лячэбнае абсталяванне. Круглы басейн плошчай 150 м. кв. абсталяваны гідрамасажнымі прыладамі, прызначаны таксама для плавання і аквааэробікі.

На базе санаторыя абсталяваны кабінеты ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі. Пасля атрымання ліцэнзіі Міністэрства аховы здароўя на дадзеныя даследаванні, іх вынікі можна будзе выкарыстоўваць ўрачэбна-экспертным камісіям пры прыняцці рашэнняў аб прафесійнай прыдатнасці чыгуначнікаў.

 

Даведачна: Санаторый «Чыгуначнік» адкрыты ў 1969 годзе і спецыялізуецца на аздараўленні чыгуначнікаў з улікам прафесійнай спецыфікі, чаму спрыяюць прыродныя лячэбныя фактары і сучасныя тэхналогіі аднаўленчай медыцыны. Дзейнасць санаторыя накіравана на павышэнне ўзроўню прафесійнага здароўя чыгуначнікаў, у асаблівасці асоб, звязаных з забеспячэннем бяспечнага руху цягнікоў. Віцебская здраўніца аказвае шырокі спектр аздараўленчых паслуг, такіх як лячэнне захворванняў нервовай сістэмы, органаў кровазвароту, дыхання, страўнікава-кішачнага тракта, апорна-рухальнага апарата, гінекалагічных захворванняў і аздараўленне цяжарных. Унікальнымі для Беларускай чыгункі з'яўляюцца вертыкальнае падводнае выцяжэнне пазваночніка з гідрамасажам, спелеатэрапія, нормабарычная гіпаксітэрапія («горнае паветра»), гідракаланатэрапія, агульная магнітатэрапія ў капсуле.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год